Выбрать главу

ЛАЗНЯ БЛАКАДНАГА ГОДА

Пасам маланкі лясне, Забурчыць раззлавана гром. Няўжо гэта зноў у лазню Ісці з пагбаным вядром?..
...Хоць аглушы цалёўкай, Хоць розгай азадак ксці, Мужчынам, Нам дужа нялоўка З бабамі ў лазню йсці.
Абапал дзядоўнік i быльнік Мараць аб уцекачах... Змушае счарцелы прымыльнік Раздзявацца на злых вачах.
Восілка спуджана бразне. Ахопіць перапалох. Хаваеш сваё падрабяззе, Пакуль не схавае палок...
Не ведаючы благога, Кідае смех пад шум, Анекдот смяецца з глухота: Як варам лiнулi — Пачуў!..
Няма тут ні просьбы, ні грозьбы, Hi педагогікі — Чорт вазьмі! Гаворыць канкрэтна розга. I мыешся ўволю слязьмі.
A Мельнікава брыгада У Глыбачцы акурат,— Там бацька... Ён даў бы рады, Навёў бы адразу лад...
Пасля вайны не зайздросціў, Хто з бацькам у лазню ішоў: Дуросці поўныя косці — Венік, як жмук вужоў!
Як сам — То дарослы нібыта, Вартаешся горда адзін. Хоць шыя i вушы не мытыя — З мужчынамі У лазню хадзіў!..

БАРАВАЯ ПЕСНЯ

Просіць заяц na расіцы Узаемнасці ў лісіцы. А рыжуха баравая Вочы лапай прыкрывае.
Валацуга баравы, Да ласух падкі, Пераскочыў бы равы — Плачуць зайчаняткі.
Гаспадар з цябе такі, Што ў катле пуста, А свае ж баравікі I свая капуста.
Як прыджгаеш на абед, Скосіцца зайчыха. Ападзе з расою след. Гэй, сарокі, ціха!..

ПОЛЬКА

Угінай, загул, масніцы! Позні час прыпеўцы сніцца...
— А хто полечку танцуе, Той багата не жыве, Ён апошнюю кароўку На падэшвы прадае...
Дзе падбойкі? Дзе апоркі? Во навалам — мікрапоркі! Шэйк і твіст... А тупат полькі У прыпеўках глухне толькі. — Ой ты, полька-тармасуха, Дождж ідзе, дарога суха...
Не ўтрываеш у спакусе, Баламут, не баламуць! Я прачнуўся, чорт не біў яшчэ ў кулачыкі А не сам я трасуся, Мяне чэрці трасуць, А малыя чарцяняткі падкалачваюць!.
— Ой, дзяўчына, чыя ты, A ці пойдзеш гуляць ты? — А што табе, чыя я, Пойдудь людзі, Найду й я!
Я дачка Аксінніна I крыху Арцёмава. Вочы не падсінены, Бровы самі цёмныя.
Не xадзі пацёмначы, Пра бацькоў не помнячы.
Добрыя ў бацькоў намеры, Толькі трэба й супрацьмеры: Дзверы Я зраблю з паперы, Каб хадзілі кавалеры: Бацька дома не начуе, Маці глуха — не пачуе!
Аж цямнеецца ўваччу, Я скачу й скакаць хачу. Ой, наскачу, наскачу Свайму бацьку-смаркачу, А мамачцы-любачцы Прынясу я ў люлечцы!
Павяла брывом Паліна — Усіх паглядам апаліла. Хай дрыжаць I сват i зяць!
Пайшла Полька жыта жаць, Хоць забыла серп узяць,— Покатам снапы ляжаць!
Не шавеліць кволенька, Песня цвеліць з поленька:
— Ой, Поленька, Поленька, А што ў цябе голенька?
— Не брашыце, зладзеі,— Занялося кудзеляй!
Ай, частушка, ай, частуха! Павяла плячом таўстуха:
— Танцуй, танцуй ды прыстой, Караценечкі з таўстой!
Як не схопіш рытму спрытам — Абначуеш пад карытам!
Пяты б'юць маланкай колькі. Полька збілася? Ніколькі!
Полька да ўпаду! Бойка — да слёз! Хто збіваецца з ладу?! Шаптуноў — на мароз!..

* * *

«Курлы— курлы» — У два крылы Шчымлівы сум вяслуе. Карэлічы ці Карталы Пагналі ў восень злую? Б'е пералёты навылет Знямога недалёту. Цяпло гнязда, як эхалот, З нямога недалёка... Дзень валакуць Валы імглы ледавікамі. Журлівае «курлы— курлы» Над хатай, Над вякамі...