Выбрать главу

ГОРЫ

Артуру Вольскаму

Над цпатлівай сарочкаю З туманоў Адчула планета Грудзі: Так горы ўзніклі, Нібы наноў Пал завулканіў У стылай грудзе.
Стагоддзе для гор — Набег скразняка, Няма тут ні лепшых, Hi горшых. Глыток крыніцы, Ламок праснака I зор звечарэлых Прыгоршчы!
Няўзважаны крок He зрабі незнарок. Каменьчык, Як слова злое. На ўзводзе зрок, Як курок, Бо змрок Тоіцца за скалою.
Адно не страшэй — Падымае вышэй, Сама вышыня скарае. Цыкады — Хоць ix вытрасай з вушэй — Старэй За цытаты з карана.
Ястраб хмурынку З лёту саб'е, Каб крыламі не варушыла. Знізу зірнеш, Не паверыш сабе: Няўжо гэта быў На вяршыні?!

РАЗВІТАННЕ З ЦІХІМ АКІЯНАМ

Горна-таежная прыстань. У акіяна праходзіць Ярасці прыступ. Чаек яшчэ дакрае, A чайкі падаюць стоць — Якарамі.
Акіяне, На строміну не ўзбярэшся! Не злуйся, Чайкі харошыя. Яны не з курортнага ўзбярэжжа, Што ў пляжнікаў ежу выпрошваюць.
Яны цябе, грознага, Чулі, Рознага Бачылі. Чайкі — дачушкі, Не падчаркі.
Ты ім выбачай, Ix не здзівіш ні ласкай, Hi гневам. Б'ецца белы адчай Між табош I небам...

* * *

У летняй песні трава мяккая, Вяснянцы хапае шчымлівага жалю. I ў цёмным лесе мядзведзь рыкае, Мядзведзь рыкае, дзевак пужае. Трубяць алені ў шлюбным маленні, I цецярук-лапатун балбоча. А салавей на дзевятым калене Зайшоўся, плюшчачы ў стоме вочы. Ды пушчу схавае кончык указкі На карце планеты, зялёнай калісьці,— Мядзведзь i алень падаліся ў казкі, Птушкі i песні не ўсе звяліся... Век атамны, маеш ўсё на прыкмеце. Табе даволі зялёных пошлін. Няўжо чалавек панясе па планеце Свой голас, як вугалёк апошні?!

* * *

Памяці Сымона Блатуна...

А можа, нешта пераблытана, А можа, проста Трызніцца ў самоце?
Сымоне...
Рыфмую: ісціна i чысціня.
А восень колерамі Размаісціна, З рабіны лісце Позірк чыйсьці зняў.
A жураўлі Курлыкалі даверліва У прысмерку вачэй. Вядро Крыло асверу перасвервала. Мячэўнік стыў. Звон вечара вячэў.
Другія Межы сціпласці лямешылі, У арыфметыцы прыбыткаў Петрылі. Ты ў палітончыку, Падбітым вершамi, Па раўнавазе Сумаваў з усмешкаю.
Было, Не меў кашулі запасной,— Не знаўся З арыфметыкай прынаднай. Меў нумар тэлефона Ў кніжцы запісной, Самой вясёлаю Вясной Запісаны памадай... Не дбалі Аб надзённым хлебе Твае радкі: ...Жураўля я не спаймаў у небе, A сініцу выпусціў з рукі... Рыдлёўка далакопава ўпівалася У змоўкласць дзірвана. Не з плугам: баразна Спазналася. Спазнялася Вясна.
Гром — на траву. Ды гром маўчаць стараўся: Маланак сківіцы У небе сцяў. Жыцця твайго пачатак — травень, Дзень знебыцця.
Вясне трывогаю травець. Журбе Вярбіцца ніца.
...Журыўся па Палессі Журавель. Сярпы зубіла Сіняя сініца...

ШЫПШЫНА

Званка не чуем — На тое віноўнік: Пасляваенны ўрадзіў Дзядоўнік.
У аднакласніцы З коскай доўгай Сумны занятак Выблытваць дзядоўе.
А нам крыўдаваць На калючы няма чаго — Мы пад нулёўку ўсе Абкасмачаны!