Выбрать главу
...Як, перапьшкі, Хутка ішлі вы!
I быў перапынак Чарговы, смяшлівы...
Другая змена Рагоча смела. Здакучыў дзядоўнік — Шыпшына паспела.
Не трэба вароніць! Свае ці чужыя, Шпарчэй даганяй I шыпшыну За шыю!
...Як мак чырванею. Прычына якая? Дагнала дзяўчына, А я не ўцякаю.
...А шыя гарэла — Вада не тушыла!
Смех помню I спуджаны позірк, Птушыны...
A быў ён аднойчы, I болей ніколі, Той перапынак Ва ўшацкай школе.
Аднойчы... Калісьці... Каліся ўспамінна, Ласкава здзічэлае слова Шыпшына!

ПЕРАКЛАДЧЫКІ

Якаву Хелемскаму

Перакладчыкі — Шпалаўкладчыкі На адказнай чыгунцы дружбы. Не падрадчыкі, А дарадчыкі, Звонкамоўных зямель упарадчыкі, Не пыхліўцы, што прагнуць: «Руж бы!»
Парадкоўнікі — Не паратоўнікі. Не даруе абразы слова. Слоўнікі — Як-ніяк Чыноўнікі. Называюць сябе назоўнікі. Дзейсная ў дзеяслова Выснова.
Не салодкія вабілі пернгкі, I не хцівасць па працу гнала. Зорнамоўнага неба Капернікі, Недаверлівай Музы Сапернікі, Шанавальнікі арыгінала.
Як ты песню ні нарачы, Незнаёмыя ўчуюць далі,— Песню родную, Ласкі не скнарачы, Хвалі Беседзі, Toні Нарачы, Сосны Ўшаччыны калыхалі.
Далягляд, Як дзень весні, вырасце. Рэек чуецца крэкт патужны. Шпалаўкладчыкі, Рэха шырыцца, Мчаць саставы прыязнай шчырасці Па вялікай чыгунцы дружбы!

* * *

Як над Вязынкай поўня ўдавее. Зноў да цішы душа прыпала. Бронзаваму, цёпла ў завею На роднай зямлі Купалу...

АДАМУ МІЦКЕВІЧУ

Litwo! Ojczyzno moja! ty jesteś

jak zdrowie...

Adam Mickiewicz
Паэты нараджаюцца ў карчме, Каб ix пасля Аплаквалі саборы. Выгнанніку Не ў спіну вецер дзьме,— Ён носіць Край абражаны З сабою.
Хмар вырай Свіцязі слязу страсе, Як пава з песні, Што праз сад ляцела. На саркафагу ружы, У расе, Паэту — Не пыхлівасці злюцелай!
Маўчы, ўсыпальня каралёў... Вякі Прыціхлі Над геральдыкай нямою. Спытае нехта: — Быў пароль які, Калі пісаў паэт,— Ojczyzno Moja?..

САРАКІ

Пасля саракоў не начуй за ракой.

Прыказка
Свята веснавога сонца шчырае, Як чакаў прыходу я твайго! Сорак птушак Прылятае з выраю, Сорак раўчавін Імчыцца з гор. I хапаеш трэскі на трасочніку, Колькі трэсак — Столькі знойдзеш гнёзд. Ранішняга жаўранка асочыш ты — Рушыць рана снапавоз наўпрост. Дні ляцелі ў вырай — не вярталіся. З прызімкамі шэпчацца рака. Саракі маёй падступнай сталасці, Вас іду з трывогай сустракаць. Трэскі досвіткам шукаць няма чаго. Пуста ў гнёздах, кОлькі ні бяры. Цёплае гняздо — Хаціну матчыну Выстудзілі болем сівяры. Буйную вясну i лета добрае На світанні зычыў шчодры лёс. Па прасёлках мулкіх, Па калдобінах Снапавоз мой зерне ператрос. Неспакой уладна ў сэрцы шырыцца. Юны дзень далёкі,— як дакор. Сорак птушак, Прылятайце з выраю! Сорак раўчавін, Імчыце з гор!..

АНДРЭЮ ВАЗНЯСЕНСКАМУ

Беларусь захлынула й цябе, Як замова, Вяснова й зімова. Слухай жа: У крынічнай журбе Журыцца Беларуская мова!
Слоў сузор'і Ласкава крані — Не пачуеш папроку, пярэкі. Мове роднай маёй карані Вымывалі Славяншчыны рэкі.