Выбрать главу
— Хэло! Я Цябе чакаю, Хлоя,..
...I рэха пагасла ахне: Дафн- ні- сс!

ІНТЭРВ'Ю

Пазелянелі Ікры ў коніка, Пакуль скакаў Ля мікрафоніка. Але хапіла й салаўю, Пакуль даваў ён Інтэрв'ю.
— І ў інтэрв'ю Я не ўтаю: Нялёгка салаўю. Гняздоўе ўю, Кармлю сям'ю. Не да тугi — Растуць даўгі. Сям'я расце, Гняздо ў кусце. Расу трасу — Сям'ю паю, Пяю, А працы — у-ю-ю-ю!
А ты паслухай Голас з плёнкі — Нi пра сям'ю, Нi пра пялёнкі...

* * *

Змітраку Моркаўку

Зоркі — выкрасанкі! Санкі згоркі Гонка мчаць, куляюць у сумёт. У маленстве дым i ўранні горкі. Толькі сон i саладзей за мёд.
Зрання ўсё табе — i сум i радасць — Падуладна, як гаспадару. Лёгка абтрасацца, Лёгка надаць, Лёгка падымацца над гаpy.
На гары — сябры. Яшчэ іх многа! Колькі будзе к вечару ў жыцці? Падымацца — Не збіваць нікога, I не прабівацца, — Лёгка йсці!..

У ЗАДАБРОЦЦІ

Азарылі неба азярыны. Азярная зоркая вада. Ручаёў лясных глухія рыны, I дупла аглухлая бяда.
Вечалле — спрадвечным цыферблатам. Стрэлкаю секунднай — страказа. Зорка ранняя сплыла — была там, Як сляза па вайстраку ляза.
Дзе травіца Брацетка й Сястрыца? З песні муравой заняўся б роў! Доль мне, лес, ва ўнуку паўтарыцца, Затрымацца ў памяці сяброў...
Вам, дубкі-пушчаны, распушчацца. Лёду не баіцца яшчэ мель. Іць, як ніць, звініць якраз па-ўшацку: Брыка едзіць i гудзіць шчамель.
Нe спяшаўся зрэзаць цень мой сынні (Час, забудзь па час на маразы!) З цыферблата азяровай сіні Сіняй стрэлкай сіняй страказы...

ПАЭМЫ

Трыпціх

УСТУП
Ад кропкі маленькай гнязда чмяля Да маладзіковай коскі — Падорана ўсё мне бацькамі, Зямля Таму i завецца бацькоўскай.
Я шчасны, што сыпам быць гэтай зямлі Мне лёсам наканавана. Мае землякі — цесляры, кавалі, Адважныя партызаны.
Дык гэта ж з іхгяй лёгкай рукі Гамоняць бары i звіняць крыніцы. Пасляваеннай цяжкой талакі Я не магу забыцца.
Сваіх землякоў буду помніць век; Патроны й сухар з маім бацькам дзялілі, Яны памаглі маёй маці-ўдаве Спагадай, плячом у цяжкую хвілю.
І гэты мой сціплы трыпціх Ca шчырасці чэснай высновай, Зялёным лістком ён трымціць Нa дрэве ўдзякі сыноўняй...
БАЦЬКУ
Маленства, ў тваёй старане Простыя ўсе дарогі. Там, помню, вучылі мяне Хлеб не кідаць пад ногі.
Як свята, па вечарах Чакаў я з работы бацьку. Ён сонцам, зямлёю пах, Яго я здалёку бачыў.
Я шапку яму шукаў Уранку. I цацкай цікавай Быў мне кусок вушака, Што бацька прыносіў, з цвікамі...
Мне пальцы рудзіла іржа, Покуль цвікі раўнелі. Рудзеў малатка дзяржак — Ды радасцю вочы рунелі.
Ад бацькі свайго ў радню Я атрымаў з дзяцінства Шырокую даланю — Тапарышча любое сцісну!
*
Для бацькі абед насіў. Помню, як з хітрай мінай, Уткнуўшы ў бярвенне насы, Сякеры драмалі мірна. Палудзень, прымяўшы быллё, Цені кустоўя трушчыў. Пахла свежай зямлёй, Троху дурманілі стружкі...