Выбрать главу
Блакада цярпення
...Стогнуць калёсы, Бежанцы сумныя. Лес да заўчасных грымот прывык. Рушылі ўсе, Быццам новы сунецца Ледавік. Панура карова брыдзе пры возе. Крумкае хрыплы к рук. Ціхай хвілінай Б'ецца ў трывозе Сэрца блакіту — жаўрук. Адзін кірунак — усе за «жалезку». Калёсы з раненым! на ўзлеску.
Як надламаныя каласы Асыпаюцца раненых галасы: — Мы ў лёху смерці, Над намі прама Жахлівым небам зашклёная «Рама». Крыжы над намі, Яшчэ жывымі. Смерць Ведае кожнага з нас па імю. Над намі бомбы адгаласілі. Мы ў кожнай кулі смерці прасілі. Ды смерць марудзіць. Мы ўстаць не ў сілe. Нам болей не хлусіць Нават зязюля. Таварышы! Просім апошнюю кулю, Крыжастага неба бачыць не можам. Не пакідайце нас кулям варожым... На лузе стажар'е выбухаў стыне. Чарнеюць пад неба стагі густыя. Іржуць ашалела здзічэлыя коні — Не скублі гэткіх стагоў ніколі. Ды ціхнуць крыкі ў імжы вечаровай. Як некалі дома, мычаць каровы. Пякучыя раны халодзіць кужаль. Па гнёздах разбураных кнігаўкі тужаць. ...Галінка расу за каўнер страсе.
Кажух туману акрыў лугавіны. Як поўнач прыспіць трывогу. Усе Пайсці на прарыў павінны. ...Сурова палец ляжыць на курку. Маўчыць цішыня у цяжкім неспакоі, Нібыта заціснутая ў кулаку «Лімонка» з вырванаю чакою. Прайсці «жалезку»! Прарвацца на захад! ...Жалезка» сустрэла Жалезам, Жакам. Дарма! Не прысела поўнач трывогу — Вар'яцкую песню ціша запела. На зябкім поплаве неба начнога Цвітуць ракеты кветкамі з пекла. Расталі ў момант змроку сумёты. Кажух туману з лугавін спаўзае. Плачуць па дзецях нямецкія кулямёты Буйнакалібернымі слязамі. ...Разведчыку развярнула жывот. Пісталет да скроні: — Не трэба, мама... Не плач... Выходзь з заклятых балот. — Сынок... i мяне таксама.... На міг змаўчалі абое, Але Куля ў абойме. Куля ў ствале... ...Назад падаліся Жакеткі, Клумкі, Дзе хто — невядома. Жудасна... Тлумна... ...Патухлымі ад пакут вачыма Балюча ў неба глядзіць жанчына. А ля яе Казлянятка бляе, Аж заходзіцца — І не адыходзіцца. ...На свежым пяньку хлапчук малы Сплакаўся — ўсхліпвае ледзьве. Мурзаты ад дыму i ад смалы. Шапка на вочы лезе. У зайцавай шапцы, Як зайчаня. A маці не йдзе i не чуе. Ціха. Яе не стала яшчэ да дня. За сына не хоча прызнаць зайчыха. ...Лес плакаў, Стагнаў, Галасіў да рання. Як ідал паганскі, ашчодран дарамі. А тут яшчэ Салавей стараецца — У чорным алешніку цёхкае. За хмару Схавала раніца Вока, крывёю зацёклае.
...Да вёскі лясной Дацягнула знямога. Уратаваў ад імжакі хлявок. Каб скрыпнулі дзверы. Нікога жывога. Вяскоўцы ў лодкі — i на астравок. Вяртаецца вырай, Кружыць тужліва, Нязвыклай палохаецца глухаты. Зубам: скрыгочуць жорны без мліва. Спакойна сабе памаўзуюць каты. Што гэта ўзяліся сарокі чаркаць? Ці пастухі згубілі цялят! Блішчастыя бляхі. Крыжы. Аўчаркі. Астылае рулі тупы пагляд. Шнуром бікфордавым schnell зашыпела І ўдарыла раптам рэзкае weg! Страшна глядзяць на дзень белы Цяжкіх не ўзняць павек. Злятае, падстрэлены, Ліст зялёны. Строчаць Па астраўку. Бярэзай ссечанаю Калона Шуміць прыглушана па бальшаку. Над азярынамі затуманенымі матчыных вачэй Малыя кігікаюць жаласна: — Піць!.. Шнуром бікфордавым schnell сіпіць. Дарога ўзляцела б хутчэй!