Выбрать главу
...Вёска Каля Валовай гары. Валы тут даўно не рыкалі. Ніводнай хаты — хочаш бяры Ды жар заграбай Сваімі рукамі... Лес зрэдку падміргвае, Што ні кажы. Забылі на момант «жалезку». Рошчына Падышла ў дзяжы — Дзяжа ацалела на ўзлеску. Хутка прышчыліся праснакі: З пажарышча толькі патэльня, І зноў наўпрасткі, І зноў нацянькі. Начы — і той не даверышся вельмі. Хоць ты з лазы напляці лапцей, Каб з чортам лазатым палаяцца. На нервах іграюць, Хоць звар'яцей, Апрыклыя «балалайкі» [7]. Цецерукі такуюць да хрыпаты. Ды выбухнула Ціша ранняя. Кашулю спатнелую — на бінты. Медсястру параніла. Каб не закрычаць. Траву жуе Каторую раніцу — нашча). Ды радасцю ўспыхваюць вочы яе: — Самалёты! Нарэшце, нашы!.. Травы маладой перацяты жмут Ляжыць у канаве... — Брат мой лётчык... Ён, мабыць, тут,— Балюча гаворыць. Канае...
...З-пад шапкі кудзеліцца чуб. За бараною ідзе хлапчук. Барануе патроху, Барануе дарогу. Зводдаль глядзяць зірката Нямецкія аўтаматы. Ступае буланы міма, міма. Жвіру трывожны хруст... Выбухне зараз партызанская міна Вырасце чорны куст... Памалу хлапчук ідзе На бядзе...
...Болей не да забаў — Сумны абоз склыгоча. У бяздомных сабак Прыйшлося пазычыць вочы. Скончыліся забавы, Засталіся паслугачы. Позна! Цяпер зубам! Скрыгачы Ці не скрыгачы. Баяліся партызан І баравога азону. Трэба вяртацца назад, У партызанскую зону. Паны афіцэры З сабой не ўзялі каханак. Як адчыніць забытыя дзверы, Ступіць на бацькоўскі ганак! Болей за маркі Нічога не купіш. А тут яшчэ чуюцца сваркі З балотных купін: — Кур-рва! кур-рва! — Сама тта-ккая! сама тта-ккая! Лес, дымам пракурамы, Рэхам ахрыплым ім патакае.
...Ці куля, ці дзяцел! Стукнула туша. У лесе стаіць духата цяжкая. У лесе яшчэ засталіся трупы. Мама бацьку шукае, Дзе ён ляжыць» не абмыты, забыты! Прыкрыць бы хоць косці сырой зямлёю. Казалі, ля возера, тут, нібыта Упаў, падкошаны куляй злою. Дзе ён схаваны, скажыце, паляны! Маўчаць паляны, маўчаць трывожна. Прылеглі навек адпачыць партызаны. І на Івана падобны кожны. Не адгукнуцца ўжо болей самі. На тым — паддзёўка зусім не такая. А гэты — з чорнымі валасамі. Мама бацьку шукае. Юнак парудзеў (птушкі не закранулі), A ногі ў вадзе да калень — набрынялі. Хто скажа, дзе ён, яго матулі! З дарогі ногі — абмыйце, хвалі! Кляне балота i моліць бога. Аддай хоць косці, сквапная багна. Раней не выносіла паху любога, А тут — паветра глытае прагна. Нюхае, паветра патыхае смуродам, Глядзіць, дзе сцежка глухая якая. У лесе ўчадзелым нялёгкі одум. Мама бацьку шукае... ...Вядома, што ў бежанкі Ні хлеба, Ні мешанкі. Нібы ў той бабылкі-бабулькі, Якой надакучыла жыць, Ані цыбулінкі, Ані ў што ўкрышыць, Двары вашы, ўдовы, Мінае лёс. Загон арэцца ў крывавыя барозны. Сын дзесяцігадовы Мохам аброс, Як пянёк бярозавы. Сягоння зноў рана Запяяла Ўлляна. Запяяла Ўлляна — Значыць, кепскія весці: Сыну хочацца есці. А пад снегам спяць паплавы. І далёка — да крапівы. Некалі голад — нішчымніцы хрэснік — Жартаваў на Белай Русі: «Пяі песні, Хоць трэсні, Толькі есці не прасі...» Ноччу плавае поўня. Як сыр. Не дастаць. Улляне яе. Каб не чулі, як плача сын, Каб самой не заплакаць — Пяе...
вернуться

7

Шасціствольныя нямецкія мінамёты.