Выбрать главу

Кій дзесяты паслаў па ўсіх кутках свету сваю папскую булу-грамату аб тым, што ў каралеўстве Пінг-Понга людзі баяцца простага Мопсіка, думаючы, што гэта Смерць у выглядзе цюціка, а што сапраўдная Смерць знаходзіцца ў Ватыканскім палацы за сямю замкамі і сямю пячацямі. Такім чынам, Смерць у яго, Кія дзесятага, руках.

Усё ж Кій дзесяты часта думаў:

— А можа, даўганосы Бонік падсунуў мне не сапраўдную, а таксама фальшывую табакерку? Бонік здолен на ўсякія штучкі, на хітрыя фокусы. I куды ж ён раптам знік, гэты жулікаваты Бонік? Калі ён прападае дзе-небудзь на некаторы час, ён потым кажа мне, што пасціўся і маліўся ў пустыні, як святы Антоні. Я ж ведаю, што ён ілжэ. Дзіўлюся, як гэта Бонік мне не сыпнуў атруты ў талерку. Цяпер я ніякай атруты не баюся. Цяпер паганы Бонік ніколі маёй смерці не дачакаецца... Ах, гэты Заяц! Я яму так удзячны...

Тым часам папскі Бонік, гэта значыць, кардынал Баніфацый пераапрануўся ў вопратку старога купца і з трыма сваімі адданымі і спрытнымі слугамі, манахамі-бернардынцамі паехаў у той гарадок, дзе жыў аптэкар Савіцкі. Назву гарадка ён запісаў у Дзіда-дзедавай хаце, калі Юрка Дратва даў яму сонны парашок.

Аптэкара Савіцкага не было ў гарадку. Сакрэт рэцэпта соннага парашка на тараканаў ён прадаў разам з аптэкай другому аптэкару, а сам кудысьці знік са сваёй сям'ёй.

Даведаўшыся пра гэта, кардынал Баніфацый доўга распытваўся ў гаспадара аптэкі аб прыкметах аптэкара Савіцкага і даведаўся вось што: Савіцкі мае два гарбы, адзін спераду, другі ззаду. Рукі і ногі ў яго доўгія. На носе ў яго барадаўка. Барада і вусы чорныя. Вочы чорныя.

Кардынал Баніфацый даў сваім манахам шмат золата і загадаў ім наймаць людзей на пошукі аптэкара Савіцкага, бо па прыкметах яго знайсці не цяжка.

Аптэкар Савіцкі жыў у той час са сваёй жонкай і маленькім хлопчыкам у лесе. Агенты пераапранутага кардынала Баніфацыя знайшлі яго. Тады кардынал Баніфацый пакінуў сваіх трох манахаў у гасцініцы і сам наняў фурманку і паехаў у лес. Хату знайшлі хутка. Навокал яе быў вялікі гарод, падзелены на дробныя градкі з таблічкамі, на якіх былі нумары і надпісы.

На градках буяла невядомая расліна, чырвоныя лісты якой былі тоўстыя і празрыстыя. На лісцях выступалі жылкі, нібы на жылістай чалавечай руцэ...

Калі рамізнік спыніўся ля дзвярэй хаткі, на ганак выйшаў ветлівы чорнабароды чалавек. Два гарбы спераду і ззаду нагадвалі барабаншчыка з двума барабанамі. Яго вочы ўсміхаліся, ззялі і былі прасякнуты не звычайнай дабратой. У яго быў вельмі меладычны голас, які зачароўваў, як музыка.

Пальцы яго былі афарбаваны ў розныя колеры. Відаць, што ён займаўся рознымі хімічнымі доследамі.

Кардынал Баніфацый падаў яму візітную картачку, на якой было надрукавана: «Доктар матэматыкі Джыавані Чарэнца, прафесар рымскага універсітэта».

Ён сказаў аптэкару Савіцкаму, што, катаючыся ў лесе, ён выпадкова трапіў сюды і просіць дазволу зайсці ў памяшканне.

Хата мела адзін вялікі просты пакой. Ля сцен пакоя былі прыбіты з нізу да верху паліцы, на якіх стаяла шмат шкляной пасуды з парашкамі і рознакаляровымі вадкасцямі. Былі навалены стопкамі кнігі па хіміі і сельскай гаспадарцы. Галоўным чынам аб розных караняплодах.

Пагутарыўшы з прафесарам аб розных дасягненнях навукі і аб тым, што цяпер, дзякуючы такой дзіў найвыпадковасці з табакеркай, можна займацца доследамі хоць тысячагоддзямі аднаму чалавеку, і што гэта вялікае шчасце для навукі,— аптэкар Савіцкі далікат на запрасіў прафесара Джыавані Чарэнца на скромны полудзень.

У гэтым жа пакоі, дзе пасярэдзіне быў засланы белым абрусам стол, гаспадыня прынесла бутэльку віна і пачала даставаць стравы з вялікай печы.

Вельмі здзівіла прафесара тое, што падавалі мясныя блюды, якія зусім не было агідна есці. Елі смажаную пячонку, рубленыя катлеты з ялавічыны, свіныя адбіўныя ды іншыя мясныя стравы: бараніну, катле ты з кураціны, смажанага зайца, гусяціну і г. д.

— Адкуль вы ўсё гэта берацё, шаноўны пан Савіцкі? Не можаце ж біць ці рэзаць жывых істот. Я не мог бы нават есці. Вашы закускі нагадваюць і мяса і гародніну. Дазвольце запытацца, шаноўны гаспадар, з чаго зроблена ежа?

— Бачыце, пан прафесар,— сказаў аптэкар Савіцкі,— усё гэта прыгатоўлена са спецыяльных мясных буракоў, якія растуць у маім гародзе. Над вырошчваннем такіх буракоў я працую ўжо другі год. Такі бурак вельмі патрэбен для людзей, якія раней ужывалі шмат мяса, і для звяроў і птушак — былых драпежнікаў...