Сказаўшы ўсё гэта, Дзіда-дзед спалохаўся і схапіўся рукой за пазуху, дастаў табакерку і паглядзеў. Яна была моцна абвязана.
— Смерць не выскачыла з табакеркі,— супакоіў усіх Дзіда-дзед.— Яны не памерлі!
Скамарохі ўвайшлі ў палац. Дзверы ўсюды былі парасчынены. У залатой пасудзе на сталах дымілася гарачая страва. Віно ў бакалах было недапіта.
Скамарохі пайшлі ў каралеўскую кухню. У печы яшчэ цалаў агонь, але кухары і іх памочнікі ў белых халатах і калпаках стаялі прыпёртыя да сцяны без руху. У адным з пакояў ляжала на падлозе цэлая куча пакаёвак, пажаў, лакеяў, камердынераў, швейцараў і шмат іншай каралеўскай чэлядзі.
— Што за штуковіна? — сказаў Юрка Дратва.— Не маглі ж яны памерці! Вось табе дзіва: гэта табе не тое, што карова чорна, а малако сіва!
Саўка маўчаў. Жанчыны дрыжалі ад страху. А дзеці не смяяліся. Во не было смешна. Паэт разважаў так:
— А можа, Смерць усё ж такі нейкім чынам выслізнула з табакеркі? Але каб яна была на волі, дык у першую чаргу перадушыла б скамарохаў і пана Зайца. Аднак можа быць, што Смерць прывызваленні з табакеркі адразу накінулася на каралеўства Пінг-Понга, каб справіцца з тымі, хто зганьбіў яе чэсць і Мопсіка назваў яе імем... Таксама не. Калі паміраюць людзі ці жывёлы, дык у іх зусім не такі выгляд. А можа, Смерць прыдумала новую заразную хваробу? А калі так, дык чаму ж яны, скамарохі, не паміраюць? Якім чынам тут апынуўся гэты даўганосы?
Усе слухалі разважанні паэта з вялікай увагай, без усялякага руху. Нават спалохаўся паэт: яму здалося, што іх усіх ахоплівае гэта страшная хвароба, што ўсе яны ператвараюцца ў статуі.
— Вы — што? — крыкнуў ён.— Таксама застываеце?!
Скамарохі ўскочылі са сваіх месц.
— Мы жывём! Мы рухаемся! Уцячэм адгэтуль! Так крычалі скамарохі ў адзін голас.
Тады маленькая Люсенька сказала:
— Як вам не сорамна? Не бойцеся! Я астаюся тут сама...
— Малайчына, Люсенька! — сказаў Дзіда-дзед.— Пайшоўшы ў бойку, не шкадуй хахла! Не пойдзем ад гэтуль, пакуль не дазнаемся, у чым справа. Будзем шукаць па кішэнях людзей. Можа, нешта такое знойдзем, што растлумачыць нам гэтае незразумелае з'явішча. Калі б Смерць апынулася на волі, мы ўсе адчулі б ранейшы дзікі страх. Глядзіце, наш леў нюхаецца з сабакамі...
Раптам Люсенька піскнула тоненькім галаском:
— Гэта страляў у іх даўганосы, якому дзядзя Юрка Дратва даў парашок ад тараканаў!
— Гіш ты! — здзівіўся Дзіда-дзед.— Не войтава дачка, а дарэчы гаворыць.
— Я здагадваюся! — крыкнуў Юрка Дратва.— Здагадваюся. Гэта штука даўганосага! Яго фокус! Я цяпер разумею, чаму прапаў аптэкар Савіцкі, пакінуўшы дома жонку і хлопчыка.
— А я зусім не ведаю, што аптэкар Савіцкі прапаў,— сказаў Дзіда-дзед.— Чаму ты, Юрачка, мне пра гэта раней не сказаў?
Юрка апраўдваўся:
— Што мне было гаварыць? Мала куды чалавек пайшоў. Пайшоў не гнаны, дык і вернецца не званы.
Пакуль яны так гаварылі, паэт пабег да статуі даўганосага, у кішэнях якога ён знайшоў невялічкую кніжачку-дзённік. У ёй даўганосы вапісваў усе падзеі свайго жыцця да апошняй хвіліны. Разам з кніжачкай ляжалі рэцэпты парашкоў на сон і супраць сну, таксама падробная карта падзямелля, дзе знаходзіўся аптэкар Савіцкі. Тут жа было некалькі парашкоў з надпісамі «Сон на дзесяць год» і «Супроць сну».
Паэт узяў парашок супроць сну і падумаў аб тым, на кім выпрабаваць сілу парашка.
Калі паэт, ці так званы цар скамарохаў, вярнуўся да сваёй кампаніі, ён сказаў:
— Зараз учыню цуд. Каго ажывіць з усёй гэтай каралеўскай кампаніі? Ці, можа, усіх ажывіць?
— Не жартуй! Кінь глупства плясці! — сказалі ўсе.
— Нікога не ажыўляць! — загадаў Дзіда-дзед. Што не ясі, у рот не нясі... Спі шаноўная пані Сарачынская, разам з усім тваім пышным дваром! А хто спіць, той не грэшыць і салодкія сны сніць.
Цар скамарохаў засмяяўся.
— Панюхайце! — сказаў ён.— Ад каралевы Лялі яшчэ пахне дзёгцем і белай ружай! Папрабуем сілу парашкоў хоць на Мопсіку...— і ён паднёс парашок супроць сну да носа цюціка.
Застылы Мопсік пачаў набываць прыкметы жыцця. Раптам ён адчыніў вочы і забрахаў зычным галаском:
— Гаў-гаў-гаў-гаў! Усе зарагаталі.
Тады цар скамарохаў дастаў парашок з надпісам «Сон на дзесяць год» і паднёс да носа Мопсіка. Цюцік сціх і зноў застыў. Усе здзівіліся.
— Ну, і парашкі! Ну, і парашочкі! Цар скамарохаў прачытаў уголас дзённік даўганосага і радасна сказаў: