Выбрать главу

* * *

Кожны народ любіць пасмяяцца. Весела, гарэзна, са здаровым пачуццём. Мы – не выключэнне. У нашых казках, песнях таксама нямала іскрыстага, дасціпнага смеху.

Наш селянін любіў пацешыцца з пана, чыноўніка, папа, карчмара, сам з сябе таксама. Пасміхоўваючыся з іншых i з сябе, часамі нават прыкідваючыся дурнем, селянін усё ж быў разумнейшы за ix, выяўляючы сапраўдную народную мудрасць.

...Глядзіш у тэатрах некаторыя сучасныя камедыі. Есць смех, досціп, але разам з тым точыць душу i адно прыкрае назіранне: той-сёй з аўтараў паказвае сённяшняга селяніна не столькі вясёльм, колькі смешным, нават пустадомкам, вырадкам.

П'есы ідуць на «ўра», шырока знеслаўляюць нашу вёску, наш люд, i аўтар, захмялелы ад славы i залатога ліўня, задаволены...

* * *

Хто ён – шчаслівец альбо гаротнік, што па волі лесу пажыццёва прысуджаны толькі да пахвалы?

* * *

Можа, варта было падвучыцца ў літаратараў з іншых рэспублік, якія ўмеюць паказаць тавар з лепшага боку, а свае праблемы рашаюць найперш самі, дома?

* * *

A. Лінкольн: «Вы можаце дурманіць частку народа ўвесь час, вы можаце дурманіць увесь народ нейкі час, але нельга дурманіць увесь час увесь народ».

* * *

Адзін калега сур'ёзна павучаў, што «трэба менш канфліктаваць з дэмагогамі, якія дыктуюць моды ў літаратурным свеце, а больш шукаць з імі разумнага супрацоўніцтва». Магчыма, гэта i так. Але назіраючы за паводзінамі дарадцы, часта думаецца: дзе ты, шаноўны, «разумна супрацоўнічаеш», а дзе, выбачай, увішна скачаш пад дудку гэтых дэмагогаў?

* * *

Ф. Дастаеўскі: «Есць такая тайна прыроды, закон яе, па якім толькі той мовай можаш валодаць у дасканаласці, з якои нарадзіуся, г. зн. на якой гаворыць той народ, да якога належыце вы».

Есць літаратары, якія адыходзяць ад гэтай тайны, ад гэтага закону прыроды. Дык вунь адкуль у ix беднасць моўнавыяўленчых сродкаў, вычварнасць, а то i без'языкасць! Вось чаму яны ненавідзяць тых, хто любіць побыт, малюе i ўмее пакарыстацца кроўным словам!

* * *

Усе мы, само па сабе зразумела, з асаблівай цікавасцю пытаем выступленні i нашых літкіраўнікоў, i радавых творцаў у «Литгазете». Я не збіраюся крытыкаваць усесаюзнае выданне, але дазволю сабе задаць пытанне тым землякам, каму даецца месца на старонках газеты.

Ці не суправаджае, таварышы, вас адна i тая ж неадчэпная думка пры чытанні матэрыялаў нашых калег, што нібы прысутнічаеце пры спаборніцтве: хто болей непачціва ўбрыкне сваю ж літаратуру? Ці не захапіліся асобныя выступаючыя «палемічнасцю», «прынцыповасцю», ці не занядбалі ўвагу, зычлівасць, радасць, падтрымку, клопат пра развіццё роднай культуры?! А заадно ці не перабольшваецца часамі ўласная непагрэшнасць?!

* * *

Чытаю ў Цюмені краязнаўчую кнігу пра сібірскі край. I раптам спыніла, уразіла фраза: «Наримским уездом правил московский воевода от 2 до 6 лет – «чтоб не заелся».

Гэта значыць, каб не абсвінеў!

* * *

Класікі, a рускія, можа, найбольш, цудоўна паказалі: кепскія норавы распаўсюджваюць найперш багатыя.

Чаму багацце кладзецца вялізным цяжарам, псуе чалавека, аснову грамадства? Чаму такое неадольнае імкненне да абагачэння, а пасля ад гэтага імкнення – беды i расчараванне, а то i пагібель? Дзе выйсце? У вечнай беднасці? Не, чалавецтва ўвесь час імкнецца да дабрабыту. Дык што – ісціна ў вечнай барацьбе? Нават з самім сабою? Каб падпарадкаваць увесь свет, фашызм аб'яўляў народы непаўнацэннымі i «па праве вышэйшасці» заваёўваў ix, рабіў матэрыялам для дасягнення сваіх эгаістычных, чалавеканенавісніцкіх мэт.

Ведаючы гэты механізм, маладыя краіны Афрыкі, Азіі i Амерыкі, што нядаўна атрымалі незалежнасць, як адчуваецца па іхніх літаратурах, засцерагаюцца ад фанабэрыі, але ў той жа час пазбягаюць i самазнявагі. Самазнявага – як вядома з гісторыі, тая спрыяльная ўмова, пры якой лёгка заняволіць, разбурыць любы народ.

«Иностранная литература» (1984, № 10), мініяцюра Г. Бранстнера, a ў ёй наступныя словы: «Звычайна мы карыстаемся адной мовай, a іменна – сваёй уласнай... Але для афіцыйных мерапрыемстваў мы спажываем іншую мову, каб не псаваць родную».

* * *

Раней захапляўся прозай Ю. Казакова, а вось цяпер у аднатомніку «Поедемте в Лопшеньгу» з задавальненнем пачытаў i яго крытыку.