Выбрать главу

Што, доля наша вечная – абсурд?

* * *

Сёння нельга не здзіўляцца: як, скажам, на X з'ездзе РКП(б) 717 галоў з рашаючым голасам ад імя 732521 члена партыі не ўцямілі будучай удушальнай пагрозы ад прапхнутай Леніным рэзалюцыі «Аб адзінстве партыі»? Альбо, да слова, чаму не насцярожыліся дэлегаты XI з'езда, калі з вуснаў кіруючага эталона злавесна прагучаў прыкладна такі тэзіс: дзяржава – гэта рабочыя, гэта – перадавая частка рабочых, гэта – авангард, гэта – мы?!

Няўжо лепшыя сілы партыі не адчулі: знішчэнне іншадумства i чалавечага «я», усталяванне, з аднаго боку, пакоры, а, з другога боку, выключнасці i ўсёдазволенасці жменькі кіруючага апарата вызваляюць яго ад сапраўднай адказнасці перад краінай i народамі, перад гісторьмй, перад укладам жыцця, культурай i духоўнасцю, урэшце, перад імі, партыйцамі? Ці малапісьменныя партыйныя масы былі асляплёныя ідэяй i барацьбой, глыбока не зразумелі замаскаваных хадоў разумовай эліты, якая не проста дзейнічала, а выконвала сваю місію ад імя самога камуністычнага бога – Маркса?

Для мяне было i ёсць загадкай ацалелы i ўзвышаны да бога з усёй ленінскай гвардыі Сталін. 1) Свядома, па-злачыннаму вёў яе лінію? 2) Па-азіяцку пераседзеў, перахітрыў, знішчыў яе i падрыхтаваў нам «мужыка» Хрушчова? 3) Ці па непазбежнай дыялектыцы міжволі падвёў краіну, партыю i сацыялізм да непасільных рэформ? Альбо ёсць яшчэ чацвёртае ды пятае?

* * *

Маркс: «Дзяржава калечыць сама сябе, калі яна робіць з грамадзяніна злачынцу».

Як цяпер ведаем, марксісты-ленінцы i ведалі гэты наказ, i дзейнічалі згодна яму. Спачатку яны ўзвялі ў ранг злачынцаў цара i ягоную апору, пазней – сваіх апанентаў i былых саюзнікаў, а яшчэ пазней – дзесяткі мільёнаў з народа i многіх ca сваёй кагорты. Есць думка, што ў страшны лік «ворагаў народа» трапілі не толькі зламыснікі, але i генафонд краіны. Гэтыя «зэкі», фактычна савецкія рабы, у жудасных умовах – без сям'і, сяброў i сваёй любімай справы, без утульнага жылля, школ, бальніц i г. д. спаўнялі «буйнейшыя сацыялістычныя будоўлі».

Народная прымаўка кажа: «Як гукнеш – так i адгукнецца». Мала таго што ўзведзенае пад ружжом, са слязамі i крывёй, узведзенае кіркай, рыдлёўкай i тачкай было не зусім трывалае i гуманнае, дык яшчэ рана-позна павярнулася вялікай бядой. Адтуль, з турмаў i лагераў, хлынула на волю, зашалоніла ў прынцыпе падарваны ўжо народны арганізм скрыўленая псіхалогія: «залажыць», «сука», «шасцёрка», «прыдурак», «начальнік» («ты начальнік – я дурань, я начальнік – ты дурань»), «раскінуць чарнуху», «цямніць», «туфта», «шарашкіна кантора», «пахан», «бугор», «цягнуць гуму», «даюць – бяры, б'юць – бяжы», «не рабі тое, што можна зрабіць заўтра», «а мне ўсё да фені» i г. д., i г. д.

Глыбока памыляецца той, хто лічыць усё гэта за звычайны дасціпны «зэкаўскі» фальклор, не, тут-свой лад, свая філасофія жыцця i дзейнасць, яркая карціна маральнага калецтва адной шостай часткі зямнога шара.

* * *

Цяпер ужо не толькі ленінскія «скарпіёны», але i сам Ільіч многімі залучаны ў сонм сатанінцаў.

Але вось парадокс: жменька бальшавікоў-ленінцаў здолела зрабіць дзяржаўны пераварот, захапіць уладу, асядлаць грамадства i навязаць яму сваю волю, а вось 18-мільённая армія «нічым незаплямленых» членаў КПСС, маючы ўсе механізмы i рычагі непадзельнай улады, не толькі не здолела перабудаваць «казармавы» сацыялізм на «дэмакратычны», але...

У чым жа прычына паражэння такой агромністай сілы? Няўжо толькі ад таго, што яе галоўнае камандаванне складалася не з самых разумных, сумленных i смелых, а з хітрых i паслужлівых, няздольных да самастойнай дзейнасці, а то i маральна разбэшчаных, літаральна прыкаваных да свайго сытнага карыта? А астатнія, непрыкарытныя члены КПСС? Ведалі яны па-сапраўднаму, што такое гуманізм, што такое сацыялізм-камунізм, па-сапраўднаму маглі працаваць дзеля гэтай ідэі? Ці, можа, такім вялікім гуртам адмовіліся ад яе?

Наш пэўны вопыт, а таксама пэўны вопыт многіх краін свету паказвае: шматлікія сапыялістычна-камуністычныя ідэі, калі яны ажыццяўляюцца не гвалтам, а па-чалавечаму, вельмі i вельмі прыдатныя. Думаецца, таго, хто будзе не столькі баяць байкі пра суцэльнае святое мінулае, a дзелавіта распрацоўваюць тэорыю сапраўды дэмакратычнага i гуманнага сацыялізму, чакае будучыня.