Выбрать главу

* * *

Гісторыя ярка сведчыць: даволі легка можна абалваніць кожны народ. Наш – здаецца, надзвычай без вялікіх намаганняў: ён усё яшчэ самаўніжаны i даверлівы. Без меры любіць легенды, слепа верыць прыгожай хлусні. Выдумалі чорта – баіцца чорта, падсунулі куміра – любіць куміра, хоць, па-першае, ад гэтага перасцерагае Святое пісанне, а па-другое, гэты тып – д'ябальскае нараджэнне. I што самае страшнае: яно прывячаецца ў Храме, яго цалуюць вярхоўныя святаслужнікі...

* * *

Да аднаго з раздзелаў рамана «Пабуджаныя» пра падзеі на Беларусі ў 1917 годзе я зусім не выпадкова ўаяў эпіграфам менавіта вось такія ленінскія словы:

«Ніхто не вінаваты ў тым, калі ён нарадзіўся рабом, але раб, які не толькі цураецца імкненняў да сваёй свабоды, але апраўдвае i прыхарошвае сваё рабства..., такі раб ёсць халуй i хам, які выклікае законнае пачуццё абурэння, пагарды i агіды».

Ды як выціснуць з душы рабства? Дзе той наш Майсей, які павадзіў бы нас сорак гадоў па пустыні, каб пасля вывесці адтуль нашых нашчадкаў вольнымi людзьмі?

* * *

Асабліва гістарычная няпраўда глумліва гняце нас, беларусаў...

* * *

«Не, – сцвярджаў геніяльны Ф. Дастаеўскі, – тады толькі чалавецтва будзе жыць паўнацэнна, калі кожны народ стане развітым на сваім падмурку i прынясе ад сябе ў агульную суму жыцця нейкі асабліва дасканалы бок».

1980-1996