Выбрать главу
Пакуль узняцца немагчыма I паляцець яшчэ не час... Значок Асаавіяхіма Здаваўся ордэнам для нас.
Юнацтва хлапчукоў чакала I сотняй клікала дарог, A ўжо з Масквы Валерый Чкалаў Ляцеў над полюсам, як бог.
Блакітныя вычэрчваў дугі Да новых светаў i планет Вучоны з горада Калугі Для неіснуючых ракет.
I самалёты, як на свята Над Краснай плошчаю, гулі... Бацькі славутых касманаўтаў Яшчэ бацькамі не былі.
ПЕРШЫ ПАЛЁТ
Да Полацка ўсяго гадзіна лёту, I я ізноў спяшаюся туды, Дзе воблакі, як першыя сумёты, I белыя, як воблакі, сады.
Зялёная зямля ляціць пад намі, I горад хіліцца, нібыта ў буралом, А вось ужо i поле з валунамі, I вёскі, i азёры пад крылом.
Успомнілася першая дарога, Салёны смак дзіцячае слязы, Калі прасілі літасці у бога, Цалуючы старыя абразы.
Плылі аблокі белыя кудысьці, Парэпалася шэрая зямля, Ад смагі пазакручвалася лісце, A літасці не меў прарок Ілья. Трызнілі з голаду закураныя сёлы, Засмягла жыта, ссохла сенажаць, А у царкве ружовыя анёлы, Здавалася, ад смеху задрыжаць.
Я гэта ўспомніў, можа, недарэчы... Пілот свідруе хмары напралом, Яны лажацца на крутыя плечы, А мы ix рэжам сонечным крылом.
Мы уладарым на зямлі i ў небе, У нас хапае сонца i вады, Мы больш ужо не молімся аб хлебе, Як некалі ў дзіцячыя гады. Ляцім, ляцім над полем i над лесам, Задзвінне перакрэсліў самалёт. На нас глядзіць анёлам сцюардэса I, як Ілья-прарок, сівы пілот.
1961 г.
СТАЛАСЦЬ
Курыцца пыл над Млечным Шляхам, Мігаюць Марс i Эрыдан, Між імі ўрэзаўся з размаху «Усход» у зорны акіян. Яшчэ рывок, яшчэ імгненне — I выйдзе на арбіту ён, Закон зямнога прыцягнення — Ужо адменены закон.
Зямля ў блакітным арэоле, У тонкіх жылках сініх рэк. Як згустак розуму i волі, Ляціць савецкі чалавек. Яго спакойна сэрца б'ецца, Яму зямныя сняцца сны, За першым следам след кладзецца Сярод касмічнай цаліны.
То дзень, то ноч, то зноў світанне, А ён — у зорнай цішыні, I першым Сонца прывітанне Яму прыслала з вышыні. Яго імя зямля пачула I ўжо запомніла навек, Над Рымам, Токіо, Кабулам Ляціць савецкі чалавек.
Ён родным сынам, братам, другам Зрабіўся кожнаму з людзей, За ім i дзень i ноч з Калугі Спакойны сочыць чарадзей, Нібы пытае: «Дзе ты, дзе ты?», Нібы падлічвае віткі. A ў неба зноў i зноў ракеты Ўзлятаюць з Ленінскай рукі.
1961 г.
MACKOЎCKI ЧАС
У небе сніліся пілоту Спакойныя зямныя сны: Тугая сцежка каля плоту I шум карэльскае сасны,
Смаловыя масніцы ў хаце, Сякеры стук i звон пілы, I устрывожаная маці У далёкай вёсцы Шаршалы.
Між зор прысніліся пілоту Кастры на беразе Дняпра... Звініць будзільнік. На работу Уставаць i ў космасе пара.
Зацягнуты папругі туга, Спакой на борце карабля, Чуваць знаёмы голас друга, I песня чуецца здаля.
Ляцяць сузор'і i планеты, З арбіт не сходзячы сваіх, A ўжо касмічныя ракеты Даўно нацэлены на ix.
Плыве зямля ў празрыстай сіні Дзень мільгануў i зноў пагас, A ў космасе заўжды гадзіннік Паказвае маскоўскі час.
20. VIII 1962 г.

ІМЯ Ў СЭРЦЫ

ДЗЕНЬ НАРАДЖЭННЯ
Яшчэ на ўзлессі снег ляжыць, Але шпакі ужо шчабечуць, Звіняць да змроку капяжы, I кроплі падаюць на плечы.
Ідзе вясна, а не адліга, З вятрамі, ліўнямі, цяплом: I крыгі крушацца аб крыгі, А хутка грымне першы гром.
Плывуць над Волгай хмарын Маланкі тушачы ў вадзе. Вось у такі вясновы дзень Радзіўся хлопчык у Сімбірску.