Выбрать главу
Вось так у цяплушках, у дымных бараках Мае аднагодкі раслі. Не ведалі мы, што ужо аб рабфаках Ільіч гаварыў у Крамлі,
Што ён ужо бачыў агні Днепрагэса, Адзначыў на карце Кузбас I марыў, што ў нетрах сібірскага лесу Уздымецца горад для нас.
I разам з бацькамі маё пакаленне Валіла тайгу i драбіла каменне, Закладвала домны, капала каналы — Лажылася позна, а рана уставала,
Жыло у палатках у сцюжы i ў буры, Каб горад узняўся хутчэй на Амуры, Стаяла на варце дзяржаўнай граніцы I помніла: трэба вучыцца, вучыцца.
Трымала вінтоўку, кайло i лапату I слухала лекцыі па сапрамату, Ішло вечарамі ў партыйную школу I ворагаў біла каля Халхін-Гола.
Мае пакаленне, мае аднагодкі, Пачуўшы трывогу, надзелі пілоткі I ў цеснай зямлянцы кляліся ўрачыста — Лічыце мяне камуністам!
I кожны быў братам, I кожны быў другам Ля сцен Ленінграда, У пекле над Бугам.
Куды б ні вяла нас крутая дарога, За намі заўсёды ідзе перамога — У льды Антарктыды, у неба прасторы, Дзе новыя ўсходзяць савецкія зоры.
1957 г.
ПАЧАТАК ДАРОГІ
Я ў кажушку, што колісь маці У спадчыну пакінуў дзед, Апошні раз прайшоў па хаце
I выйшаў першы раз у свет.
Мне маці ў торбачку паклала Ручнік, кашулю з палатна, Скрылёк пазычанага сала I жменьку цёплага пшана.
I павучала, як умела: — Глядзі ж, сыночак, не зблудзі, Калі спытаць прыйдзецца, смела У вочы кожнаму глядзі.
I не лянуйся, не ад працы Твой бацька жыў кароткі век. Пачнеш вучыцца i старацца, Глядзіш — i выйдзе чалавек.
Тут рукі матчыны худыя, Што учарнелі ад зямлі, Здаецца, ўпершыню за шьш Мяне так моцна абнялі.
Так пачыналася дарога У новы дзень, у новы свет, Хоць я тады зусім нічога Яшчэ не ўмеў рабіць як след.
Майго умельства i навукі Адным пасведчаннем былі З вясны парэпаныя рукі I на далонях мазалі.
Былі маёй пуцёйкай мары Пра тысячы работ i спраў. I на паўстанку Камунары Я ўпершыню заначаваў.
I не пытаючы парады, Ісці далей ці можа не, Прасіў хлапцоў, каб у брыгаду Уключылі зранку i мяне.
Мы секлі лес, часалі шпалы, Калолі тоўстыя камлі, I к дваццаці гадам нямала Ужо зрабілі на зямлі.
I грузчыкам, i лесарубам, I грабаром быў кожны з нас. Ад смагі трэскаліся губы, I сівер твары сек не раз.
Так пачыналася дарога У новы дзень, у новы свет. Я не цураўся анічога, Каб на зямлі пакінуць след,
Каб шпалы сто гадоў звінелі I словы, што ў радкі ляглі, Ca мною разам не старэлі, А каб мяне перажылі.
1959 г.
РАВЕСНІЦА
Ужо не лета i яшчэ не восень, A павуцінне ў кропельках расы Плыве, трымціць i туга заплялося Табе у залатыя валасы.
Яшчэ цвіце i дзяцельнік i мята, А плечы зводзіць першым халадком. Ты помніш, як калісьці у трыццатым Хадзілі мы з табою у райком?
З далёкай камсамольскае ячэйкі Паслалі нас даведацца сябры, Калі i як i на якія рэйкі Перавядуць сялянскія двары.
А нашы сходы, першыя лікбезы, Пытанняў i адказаў вечары, Калі на нас дзесяткамі абрэзаў Кулацкія глядзелі хутары.
I па сяле хадзілі пагалоскі, Што мы нібыта дзеці сатаны. Тады яшчэ не вельмі дружна вёскі Ішлі на свята першай баразны.
Мы самі уставалі да світання, Аралі межы, кулакам на зло, Збіралі сходы, толькі пра каханне Пагаварыць нам часу не было...
Ты ганарышся сталымі сынамі, Ты замуж аддаеш сваіх дачок, Але i сёння побач з ардэнамі Ляжыць маленькі кімаўскі значок.
1958 г.