Выбрать главу
Маўклівыя сосны стаяць на каменні Ад нізу да самай вяршыні гары. I як ix трымаюць на скалах карэнні? I як ix не зваляць у бездань вятры?
Круты паварот, i насустрач — трохтонка Мільгнула у шыбах, i зноў — паварот. Успомняцца кожнаму дзеці i жонка На гэтай пятлі ля Байдарскіх варот.
Над самаю кручай віецца дарога, I мы на шафера глядзім, як на бога.
Ялта, 1958 г.
ГЛЕДЗЯЧЫ Ў МОРА
Ракоча прыбой i не ведае зморы, Грукоча у бераг з зары да зары. I веюць салёнымі пырскамі з мора, I чаек прыносяць на бераг вятры.
Глыбокае мора, i ясныя высі, I воблакі ў небе, i ўсплёскі вады Насустрач плывуць, Даплылі, абняліся, I сонца з-за хмар выплывае туды,
Дзе неба над морам глыбейшае стала, А мору дало чысціню i блакіт, Дзе ветру насустрач праз штормы i шквалы Спакойна лінкоры вядуць маракі.
Плывуць маракі, каб іскрыліся хвалі, Каб ціхі прыбой калыхаў невады, Каб з воблака зноў караблі выплывалі I сонца ўставала з марское вады,
Каб скрозь i ў асеннія цёмныя ночы Нідзе не пагаслі ў партах маякі... На сэрцы спакойна, i свецяцца вочы На вахце заўсёды стаяць маракі.
1956 г.
* * *

Прощай, свободная стихия.

А. Пушкін
Я Чорнае мора зялёным назваў бы, Як толькі заціхнуць i бура i шторм. Сюды мяне змалку i клікаў i вабіў Бязмежны, жывы i нястрымны прастор.
Далёкія чайкі мяне прывіталі, Спыніла на беразе мора мяне, Дзе хвалі бягуць, уздымаюцца хвалі I б'юцца, як біліся, пэўна, даўней,
Калі развітацца з марскою стыхіяй Прыходзіў паэт да крутых берагоў... Хвалюецца мора, i стогне, i вые, Нібыта шукае i кліча яго.
1956 г.
САМШЫТ
На галышах, ля стромкай кручы, Расце самшыт з каравым суччам. Зялёны мох звісае з вецця, Бо сонца толькі часам свеціць I зноў хаваецца за горы. А ён без скаргаў i дакораў Расце у засені халоднай На глебе цвёрдай, але роднай. Граніт i голае каменне Свідруюць тонкія карэнні, Шукаючы жывой крыніцы, Каб чыстае вады напіцца. Каб перад бураю не гнуцца, Самшыту трэба дацягнуцца Да самай стромкае вяршыні, Дзе столькі сонца, столькі сіні. Ён на скале расце вякамі, I сам — нібыта горны камень.
1956 г.
АРЛЫ
Сышліся горы ушчыльную Каля замшэлае скалы, I, як дазорныя, пільнуюць Спакой магутныя арлы —
Плывуць шырокімі кругамі У сіні сонечны прастор, Пад імі чыстымі снягамі Гараць хрыбты Каўказскіх гор,
А хмары паплывуць над імі, Віхор сагне вярхі чынар, — Здаецца, крыламі тугімі Маланку выкрасаюць з хмар.
Арлы з маланкай, як блізняты, Пад чорнай хмарай зіхацяць. I ў першы вылет арляняты Услед за імі паляцяць.
1956 г.
* * *
Адсюль да вяршыні Эльбруса Здаецца, рукою падаць... Наўкола альпійскім абрусам Раскінулася сенажаць.
A ўнізе — замшэлыя скалы, A ўнізе туман і імгла. На нашую сцежку упала Пяро маладога арла.
Пад намі Каўказскія горы. Над безданню хочацца стаць Каб самыя буйныя зоры Сваёю рукою дастаць.
1961 г.
АФРАДЗІТА
Начамі быццам калыханку Пяе пад вокнамі прыбой. I на вільготны бераг зранку Я ўслед выходжу за табой.
Здаецца, сонечныя рысы Цябе саткалі на вадзе, I ціха шэпчуць кіпарысы, Тваёй зайздросцячы хадзе.