Выбрать главу
Ці мо сяброў сваіх успамінаеш I думаеш, што тут зусім адна? Чаму начамі роснымі блукаеш, Чаму не спіш да самага відна?
Усе заснуць, а ты святла не гасіш, У шыбу стукае асенні матылёк, Ты доўга думаеш, якім у першым класе Твой будзе першы у жыцці урок,
Якім святлом, якім гарачым словам Дарогу к сэрцу кожнаму знайсці, Каб гэтым хлапчукам белагаловым Патрэбнай быць заўсёды у жыцці,
Каб кожны стаў i мужны ł шчаслівы, Каб з імі ты шчаслівая была... За вокнамі шумяць у садзе слівы, I месяц стаў над стрэхамі сяла.
A раніцаю ясна сонца свеціць, Сланечнікі даспелі на градзе, I ціха шэпчуць за парканам дзеці: «Вунь новая настаўніца ідзе».
Настаўніца! A ці даўно самую Вяла у школу маці за руку? Яна i сёння па табе сумуе У ціхім прыдняпроўскім гарадку,
Яна штодня лістоў тваіх чакае I журыцца: «Ну, як яна адна?» Але цябе, як маці, сустракае Ласкавая лясная старана —
Шумлівыя бары, рачныя кручы I белыя лілеі на вадзе, I хлапчукі бягуць табе насустрач I соты раз гавораць: «Добры дзень!»
Ты узышла на ганак новай школы, Ты гэтым дзецям блізкая, свая, I ўжо сябе не лічыш навасёлам, Бо тут твой дом i тут твая сям'я.
Тут будзе радасць, тут i шчасце будзе, Здабытае у працы, ў барацьбе,
I назавуць тады з пашанай людзі Народнаю настаўніцай цябе.
1957 г.
КРЫНІЦА
Бруіцца каля берагу крыніца То ціха, то звініць на ўсе лады, I смагай змораны сюды ідзе напіцца Празрыстае сцюдзёнае вады.
А снег над белым полем заіскрыцца, У студзені удараць халады — Булькоча нестрыманая крыніца Струменямі празрыстае вады.
Hi спёка, ні мароз, ні навальніцы Бяздоннай не трывожаць глыбіні, Ніхто не зможа вычарпаць крыніцы, А ёй самой ніколі не спыніцца:
Яна ж народу нашаму зрадні. Новасібірская вобласць,
с. Біаза, 1955 г.
ПЛЫНЬ
Вецер насустрач, насустрач імклівая плынь. Хлопец у чоўне, смуглявы i рослы, Прагна глядзіць i плыве ўдалячынь — Вёслы рыпяць, выгінаюцца вёслы.
Сонца насустрач i сіні прастор, Сіні прастор у вясёлкавай браме. Хлопец плыве i плыве за сябрамі — Вёслы, як дужыя крылы, прасцёр.
У далячынь, што расчынена насцеж, Голасам сэрца i ўласнай крыві Кліча цябе неспакойнае шчасце, Толькі хутчэй да яго даплыві.
Шчасце у кожнай тваёй перамозе, Шчасце — адолець i вецер i град, Шчасце — нідзе не спыняцца ў дарозе, Спынішся — плынню адгоніць назад.
с. Біаза, 1955 г.
ДАКОР САБЕ
Жыццё даецца толькі раз, А я, бывае, марна трачу I сілы лепшыя, i час I не лічу за недастачу Усё, што сёння разгубіў, Усё, што мог, а не зрабіў I што, магчыма, заўтра страчу. Бо што прайшло, таго не вернеш, Не скажаш часу: «Пачакай». Тым часам нехта сее зерні, А нехта на пярэдні край Ідзе няходжанаю сцежкай, У штармавую ноч не спіць, На новай трасе ставіць вешкі, Каб стэп вадою напаіць. I не адкладвае нічога, Нічога ён не праміне I недзе, змораны дарогай, Касцёр распаліць і засне. Няхай блішчаць ад поту твары, Хай плечы муляе рукзак — Шчаслівы той, хто змалку марыў, Што жыць патрэбна толькі так, Каб быць заўсёды у дарозе, Прайсці, дзе следу не было, Каб у надзённай нашай прозе Здабыць паэзіі святло. Каб, узышоўшы на вышыні, Руку таварышу падаць I побач стаць на той вяршыні, Адкуль наступны дзень відаць. Каб зазірнуць у тыя далі, Куды нам суджана дайсці, I, не спыняючыся, далей Дарогу пэўную знайсці, Спазнаць цану любой хвіліны I кожным крокам даражыць: Шукаць, знаходзіць, быць няспынным, Не проста існаваць, а жыць.