Выбрать главу
Абхазія, 1956 г.
ДОБРЫ ДЗЕНЬ
Я ўсё спазнаў: i радасці, i гора, Я з сотні рэк пакаштаваў вады, I ноч у ноч мне сніўся родны горад, Не даючы спакою ўсе гады.
Ён клікаў, уставаў цудоўнай явай, Далёкі, але блізкі мне такі. На ўсіх шляхах, за кожнай пераправай Яго успаміналі землякі.
Я пехатой Еўропу перамераў. I вось іду між пасталелых дрэў I нечакана у асеннім скверы Найлепшага знаёмага сустрэў.
I прыгадаў пра першае спатканне, Калі яго чароўная рука Вяла мяне, малога хлапчука, З жалейкаю па дзедаўскім кургане.
I прывяла ў такі дзівосны свет. А праз гады па бальшаках Палесся Ішоў з кійком няўрымслівы паэт Да першых камунараў на Арэсе.
Вось ён стаіць, над ім звісае вецце, Шуміць праспект, гамоніць людны сквер, I ён, здаецца, зараз усміхнецца I прачытае самы лепшы верш.
Над ім яшчэ i лісце не апала, Асмужыў шчокі сонечны прамень. Маўчыць, маўчыць, задумаўся Купала. Я шапку зняў, сказаўшы: «Добры дзень!»
с. Біаза, 1955 г.
ПЕСНЯ БУДЗЕ ЖЫЦЬ
Памяці Якуба Коласа
Сягоння журацца бары на Беларусі,
Прыбіты сцежкі кроплямі расы, Замоўкла песня на шырокім лузе, I падаюць на пожню каласы.
Над Нёманам схіліліся рабіны, Маўчаць над Сожам пушчы i сады. Мой родны кут, якога сына, Якога друга страціў ты!
Ён у цябе вучыўся песням. Шукаў дарог i шлях знайшоў. Да зор Крамля з глушы Палесся З табою разам ён ішоў.
Цвітуць палі у кроплях буйных рос, Шумяць бары, а сэрца плача ўголас. Мой родны кут, упаў буйнейшы колас, Што на тваёй зямлі узрос.
Ён не паспеў аб нашым слаўным часе Усяго сказаць, усіх паэм злажыць. Пайшоў пясняр, а песня засталася, Памёр паэт, а песня будзе жыць.
1956 г.
УРАЛЬСКАЯ РАБІНА
Ідзе цягнік Масква — Пекін. I каля кожнага вакзала Сузор'і восеньскіх рабін Гараць рубінамі Урала.
Плывуць за вокнамі бары, Мільгаюць бездані i кручы, Стаяць рабіны на гары, Нібы нявесты ў дзень заручын,
I ў завадзь ціхае ракі Губляюць звонкія каралі. Такіх бароў, рабін такіх Няма нідзе, як на Урале.
А дзе умеюць так спяваць — Гарэзна, ласкава i шчыра? У песнях тых душа чуваць Шырокай Волгі i Сібіры.
Ідзе цягнік паміж бароў, Шугае восень залатая. I песня дарагіх сяброў Гучыць да самага Кітая.
1956 г.
БЕЛЫЯ ЛІПЫ
Горад цудоўны юнацтва шайго Кветкамі скверы усыпаў, I на праспектах i плошчах яго — Белыя, белыя ліпы.
Белыя ліпы здалёку прыйшлі, Ix напаілі жывыя крыніцы Водарам нашае шчодрай зямлі. Голле раскінулі i зацвілі Белыя ліпы сталіцы.
Тут прызначае юнацтва сустрэчы, Мараць пра заўтрашні дзень юнакі. Белыя ліпы каханым на плечы Сыплюць i сыплюць з пялёсткаў вянкі.
Модна сплятуцца гарачыя рукі Шчырых i самых шчаслівых людзей, Так, каб ніколі не ведаць разлукі, Так, каб любіць, як не любяць нідзе,
Так, каб сагрэтыя дружбай далоні Нават гады астудзіць не змаглі б, Так, каб i ў старасці белыя скроні Часам нагадвалі замеці ліп.
с. Біаза, 1955 г.
НОЧ НАД МІНСКАМ
Ясныя, зорныя ночы над Мінскам. Што ж ты блукаеш адзін уначы? Чуеш, спявае каханая блізка, Мабыць, насустрач табе ідучы.
Сад закіпае ружоваю пенай, Зоры плывуць у вясновай вадзе. I па завулку, закончыўшы змену, Тая, што сэрца трывожыць, ідзе.