Ціха ідзе i кагосьці шукае,
Кліча i, мабыць, яму аднаму
Песню ад шчырага сэрца спявае,
Толькі не ведае добра, каму.
Лёгкі туман праплывае над Мінскам,
Быццам пялёсткамі сыплюць сады.
Ты не хвалюйся — каханая блізка,
Хутка яе напаткаеш i ты.
1956 г.
ПЕСНЯ
Яна зусім з другімі не такая —
Прыпыніць кожнага, без жарту не міне,
Ды раптам чырванее i змаўкае,
Угледзеўшы на вуліцы мяне.
I я маўчу, хаваючы усмешку,
I смеласці, прызнацца, нестае,
А вечарам ізноў прыводзіць сцежка
Да хаты невялічкае яе.
Зачыненыя шчыльна аканіцы,
Паволі расцвітаюць на сцяне.
Яна заснула, ёй, напэўна, сніцца...
Ёй, мабыць, сніцца тое, што i мне...
Лугi у квецені, i росная дарога,
I неба сіняе, i сінія ільны —
На нашай сцежцы не відаць нікога,
Здаецца, ў цэлым свеце мы адны.
Ды не адны. Выходзяць на змярканні
У поле пары, ходзяць i маўчаць,
Адвагі не хапае закаханым
Аб самым запаветным расказаць.
Разыдземся, i песня узаўецца,
Што нам здаўна спакою не дае,
I зноў мая каханая смяецца,
Пра што маўчым, аб тым яна пяе.
1956 г.
КОСЫ
Я часта глядзеў на цябе пры сустрэчы,
На вочы i бровы дзівоснай красы,
I падалі, быццам праменні, на плечы
Твае дзве касы.
Здавалася, я сустракаўся з табою,
Чытаючы Пушкіна ў даўнія дні.
I косы былі, як надзейная зброя
Тваёй чысціні.
Здавалася ты гераіняю казкі,
Здавалася ціхаю песняй заўжды,
I я забываўся пра ўсе абавязкі,
Як толькі сустрэнешся ты.
Ты мне уяўлялася то Бандароўнай,
То даўняй сяброўкай юнацтва майго,
Зусім незнаёмай i самаю кроўнай,
Ды я не паспеў зразумець аднаго,
Што толькі здавалася так. А сягоння
Сустрэў i не ведаю — ты ці не ты.
Зірнуў i жахнуўся: на лоб i на скроні
Звісалі рудыя хвасты.
Калматая, быццам экранная дзіва,
Што кажа замест прывітання: «Салют».
Даўно рэкламуе усюды крыкліва
Такіх Галівуд.
I робіцца крыўдна, i робіцца шкода,
Што нехта цябе прыгажуняй заве,
Што чорнаю воспай уелася мода,
Што косы раслі не на той галаве.
1960 г.
ДРУЖЫННІЦЫ
( Жарт )
Расінкі дрыжаць на ажыне,
I падаюць зоры ў раку.
Чацвёра сур'ёзных дружынніц
Па ціхім ідуць гарадку.
Прыбраныя, быццам на свята,
У пышных каронах валос,
Сур'ёзныя, ходзяць дзяўчаты
I шчасцем свіцяцца наскрозь.
Выходзяць на ціхую Прыпяць,
I вецер ляціць наўздагон.
Зірнеш i адважышся выпіць,
Каб трапіць да ix у палон.
ШЧЫРАСЦЬ
З гадамі мой не прытупіўся зрок,
I вастрыні пачуццяў я не трачу:
Твой кожны pyx, твой кожны крок,
I радасць, i тугу навылет бачу.
Перада мной душою не крыві,
Здавацца не імкніся самай лепшай
I як мяне пяшчотна ні заві,
Я не паверу, нават i аслепшы,
У шчырасць i праўдзівасць пачуцця,
У чысціню імкненняў i намераў,
Во на парозе сталага жыцця
Я мала бачыў, а табе паверыў.
Паверыў, што ca мною ўсе гады,
Куды ні кіне лес, заўсёды будзеш разам
Але шкада, што я не змог тады
Адрозніць шчырых ад прыгожых сказаў
Але, як май на змену йдзе зіме,
На змену гору надыходзіць шчасце,
І я, жыццё пазнаўшы, зразумеў —
Цяжэй устаць бывае, чым упасці.
Во сам знячэўку ледзьве не упаў,
Ды нечакана каля самай стромы
Руку ў бядзе мне моцную падаў
I шчыра усміхнуўся незнаёмы.
Дык што ты мне цяпер ні гавары,
Больш не крануць ні лаекі, ні дакоры,
Во добра ведаю, што шчырыя сябры
Аднолькавыя ў радасці i ў горы.
1956 г.