Выбрать главу
Я кожным ранкам хадзіў далёка Па росных сцежках у чарналессе — Шукаў арэхаў, спяваў, галёкаў, I раптам выйшла такая песня, Што сам здзівіўся, пачуўшы рэха Канца той песні. А дзесь дзяўчаты, Што абіралі з кустоў арэхі, Ужо спявалі яе пачатак. Я чуў, як песня ішла паволі Праз нашу вёску, паўз нашу хату. Па пералесках, па жытнім полі Яе панеслі у свет дзяўчаты. Ляцелі гусі далёка ў вырай, Вятры маліну даўно абтрэслі, A вечарамі спявалі шчыра У кожнай хаце ўсё тую ж песню. Яна хадзіла ў лугах зарэчных, Па вечарынках, па сенажацях, Яе ў доўгі зімовы вечар Спявала разам ca мною маці. 1957 г.
МАМА
Калі пушок прабіўся над губою I ў сны прыйшло дзявочае імя, Я ні аб чым не раіўся з табою, Матуля адзінокая мая.
Мне сорамна здавалася часамі Сярод хлапцоў — цыбатых забіяк — Назваць цябе, як у маленстве, «мама», Таму часцей не называў ніяк.
A вечарамі, слова не сказаўшы, Ішоў блукаць каля чужых варот I пазіраў, як у акенцы нашым Мігаў у лямпе да світання кнот.
Не спала ты асеннімі начамі, Хоць падала ад зморы галава, Глядзела ў змрок вільготнымі вачамі, Прывычная да гора удава.
Ты прала кужаль, ты капала гліну, A ў час жніва зусім не чула ног, Ды гаварыла ласкава пра сына: «Хай падрасце, няхай паспіць сынок».
I зноў сама збіралася па дровы, A ў валасах гусцела сівізна — «Хоць бы сказаў ён ласкавае слова, Хоць бы, як колісь, мамаю назваў».
...Прайшлі гады. Мы пасівелі самі, I, мабыць, крыўдна мне не аднаму, Што гэтае святое слова «мама» Цяпер сказаць ужо няма каму.
1957 г.
ЗМЕНА
Сонца заходзіць за лесам стракатым, Выйшаў з раз'езда апошні цягнік. Роснаю сцежкай з утульнае хаты Ціха на поле ідзе вартаўнік.
...Недзе баян даспяваў пра каханне, Змоўклі дзяўчаты, патухлі агні. Вёска заснула. Адзін да світання Ходзіць i ходзіць стары вартаўнік.
Двое прайшлі i застылі на мосце, Месяц за хмару схаваўся i знік. Зорныя ночы сваёй маладосці Прыпамінае стары вартаўнік.
Вось i світае. Сягоння на полі Будзе гарачы i радасны дзень. I вартавому на змену паволі Роснаю сцежкаю сонца ідзе.
1956 г.
ЧАКАННЕ
Над Іртышом гудзе завея, Шляхі i сцежкі замяла, I пасмы белыя, як змеі, Паўзуць па вуліцах сяла.
Растуць калматыя сумёты, Прысады гнуцца да зямлі. За тыдзень нават самалёты Даставіць пошту не змаглі.
Мароз усё яшчэ лютуе, Да клямкі прыстае рука, А каляндар нібы жартуе, Што ўжо канец сакавіка,
Што недзе вербы ў завушніцах Стаяць па плечы у вадзе. Вясна мне толькі часта сніцца, Але чамусьці не ідзе.
Маўчыш i ты каторы тыдзень, Хоць напісала б слова ты. Калі вясна не хутка прыйдзе, Хоць бы прыйшлі твае лісты.
1958 г.
МОЙ ЧЫТАЧ
Не помню я, даўно ці не, Сябрамі мы такімі сталі. Мяне з табою на вайне Адны дарогі пабраталі.
Мы па адной паўзлі раллі, Аднымі грэліся кастрамі I пераможцамі прайшлі Над аркай Брандэнбургскай брамы.
Мы разам разбіралі друз, У новым доме клалі печы — Усіх турбот вялікі груз Лажыўчя нам з табой на плечы.
З табой хаджу я кожны дзень I кожны дзень вяду гаворку, Плыву па нёманскай вадзе, Куру бабруйскую махорку;