Выбрать главу
Дзе трэба адшукаць дарогу, Пракласці новую шашу... Лепш быць сляпым або бязногім, Чым мець халодную душу.
Мой добры ўрач, адну папраўку Я ўношу ў ісціну тваю, Хоць сэрца просіцца ў адстаўку, А я адстаўкі не даю.
I не прашу ў цябе спагады, — Хоць кожны дзень мяне калі, Але пакінь за мной пасаду — Быць Чалавекам на зямлі.
1959 г.
ПАТРЭБЕН ЧАЛАВЕКУ ЧАЛАВЕК
Заўжды хто-небудзь некага чакае, Заўжды хто-небудзь некага шукае — Патрэбен чалавеку чалавек, Што прыйдзе у бядзе на дапамогу, Што пракладзе надзейную дарогу Над кручамі i над вірамі рэк,
Што стане часткай сэрца i сумлення, Што прыйдзе, як высокае натхненне, I цеплыню i ласку прынясе. I я яму аддам усё дазвання: Агонь душы, любоў, i хваляванне, I радасці, i клопаты усе.
Хай свята дружбы лепшым будзе святам, Хай векам дружбы наш завецца век, Хай другу друг заўсёды будзе братам I другам — чалавеку чалавек.
Ялта, 1959 г.
НЁМАН I ВІСЛА
Ізноў над ракой занялася зара, Шэпчуцца хвалі ў тумане — Нёман i Вісла, як брат i сястра, Лесам бягуць на спатканне.
Нёман i Вісла, як брат i сястра, Коцяцца борам i лугам, I плытагоны пяюць ля кастра Песню пра блізкага друга.
Сонца ўстае над вялікай ракой, Буйныя росы апалі. Шэпчуць i шэпчуць пра Віслы спакой Нёмана чыстыя хвалі.
1956 г.
ДЗЕНЬ ДОБРЫ, ЛІТВА!
Дзень добры, Літва залатая, У чырвані твой далягляд, Цвітуць верасы, замятае Сцяжынкі твае лістапад.
Маўкліва дубы на узмежках Пад восеньскім сонцам стаяць... У цёплых сяброўскіх усмешках I ласка, i шчырасць відаць.
Асенняе сонца шугае, Ад яблыкаў гнуцца сады. Дзень добры, сястра дарагая, Дзень добры, сябры i браты.
Дзень добры, гасцінныя вёскі, I пушчы, i Нёман сівы. Лісты з беларускай бярозкі Ляцяць над палямі Літвы.
Дзень добры, шырокія нівы, Дзень добры, балтыйскі прыбой! Руку дай, мой сябра шчаслівы, На вечную дружбу з табой.
1958 г.
КАЛІ ЛАСКА
Пачынаецца Нёман З уздзенскіх празрыстых крыніц, Пачынаецца песня З гарачага сэрца. То спачатку яна, Як ручай, зазвініць, То, як Нёман увесну, Яна разальецца.
Пачынаецца дружба У шчырай бяседзе заўжды, А гартуюць яе Непагоды, дажджы, навальніцы, Каб мацнела яна, Каб ішла праз гады, Каб заўсёды была Жыватворчай крыніцай.
Мы даўно загаілі Усе пісягі Ад варожых атак, Ад свінцовага граду, Каб заўсёды, як сонца, Гарэлі сцягі На гары Гедыміна I Доме ураду,
Каб ніколі ніхто Не хіліў галавы У трывозе, у роспачы, Горы i ў скрусе, Каб злівалася Вольная дайна Літвы З неўміручаю песняй Маёй Беларусі,
Каб зліваліся рэкі, Дужэлі сады, Каб ніколі не вялі Вясновыя краскі. Нашы сэрцы для дружбы Адкрыты заўжды, Нашы дзверы адкрыты сябрам, Калі ласка!
1958 г.
КАЛЯ КРЫНІЦЫ ХАРАСТВА
У ліпеньскай красе Друскінінкай Стаіць над нёманскаю кручай. Мне раілі: «Крыніцу адшукай Жывой вады, празрыстай i гаючай».
I доўга я шукаў тае вады, Што ад хваробы кожнаму паможа„ Што нават сівы стане маладым, А малады — i дужым, i прыгожым.
I я хацеў крыху памаладзець, Напіўшыся вады, як сырадою, I думаў, што сцяжынка прывядзе Мяне к таму людскому вадапою,