Выбрать главу
24. VI 1962 г. Бухта Находка.
ЦІШЫНЯ
Я слухаю начную цішыню: Чуваць, як б'ецца сэрца птушаняці І матылёк да зыркага агню Ляціць i кружьщца, як на вялікім свяце. Звініць, звініць начная цішыня, З ліста на ліст скацілася расінка, Чуваць — каля апаленага пня Са скрыпам прабіваецца асінка. Чуваць, як зоры сінія дрыжаць — На небе i зямлі такая ціша! Не хочацца ні думаць, ні зважаць, Што ў гэты час сейсмограф недзе піша Крывыя кожнага падземнага штуршка, Што днём i ноччу кружацца радары, Што можа застаецца паўвяршка Да страшнага наступнага удара. А ўсё чакае сонечнага дня, Дрыжыць paca, i роўна сэрца б'ецца. Няхай у ясным небе цішыня Заўсёды цішынёю застаецца.
Каралішчавічы, 14. V. 1962 г.

ВЫШЫНЯ

ЛЕТУЦЕННІК

Да, я возьму тебя с собою

И вознесу тебя туда,

Где кажется земля звездою,

Землею кажется звезда.

А. Блок
Ён ходзіць вечарамі на спатканні, Ён слухае Ліста, гуляе ў кракет,
А потым складае да самага рання Маршруты наступных касмічных ракет.
Усё да апошняй драбніцы знаёма У цеснай кабіне яго карабля — Утульна i светла, i цёпла, як дома, Ды толькі чамусьці трымае зямля.
Трымае, дрыжыць, нібы маці над сынам, — I хоча паслаць, i шкадуе пусціць, А ён ужо лічыць не дні, а хвіліны, Калі развітаецца i паляціць.
Ляціць летуценнік у бездань сусвету, Туды, дзе гараць Арьіён, Казярог, I нават маленечкай наша планета Здаецца у замеці зорных дарог,
То знікне, то зоркай маленькай забліскае, То песняй, то словам сагрэе здаля, Такая знаёмая, блізкая-блізкая, Такая далёкая наша зямля.
Касмічныя сцюжы i слабасць, i стома Яго не крануць у нямой вышыні. У цеснай кабіне утульна, як дома, I свецяць яму у дарозе агні.
Ляціць летуценнік у бездань сусвету, Спакойна ляціць, без трывог i турбот. Ён бачыць за мэтаю новую мэту, За першым палётам — наступны палёт.
Сакавік 1961 г.
СНЫ
Лячу, лячу, маленечкі, бяскрылы, I ўсё вышэй, усё вышэй хачу — Займае дух i не хапае сілы: То падаю, то зноў i зноў лячу.
Крычу ад шчасця, радасці i страху A гукі заміраюць на губах... Лячу i не зайздрошчу болей птаху, Што гнёзды ўе на соснах i дубах.
Усё сцярплю — пакуты, боль i кару За ўсё жыццём уласным заплачу, I хоць на крок, але далей Ікара Пад зорамі i сонцам пралячу.
Унізе знікне хмарка залатая, Адолею i страх i немату... Гаворыць маці, — калі ў сне лятаю Дык значыць i сталею i расту.
ДЗЯЦІНСТВА
У памяці жыве усё да кроплі: Маленства горкае, баі, дваццаты год, Бабуля нас хавала у каноплі, Убачыўшы варожы самалёт.
А мне карцела, выцягнуўшы шыю I кулачок падняўшы ўвышыню, Сачыць i слухаць, як ён глуха вые, I ўслед крычаць: «Пабачыш, даганю»
ЮНАЦТВА
Глядзяць у неба прагна вочы, I сэрца просіцца к агню, Яно ляцець кудысьці хоча I адчувае вышыню.
Не ведаю, якія зоры Мігцяць іскрынкамі ўваччу, A толькі веру — скора, скора I я над імі пралячу.