Выбрать главу

«I гэтага, гэтага браць можна... Мяшок!.. Усё пабяру, усё...»

— Толькі ў сне ён збірае грыбы,— уздыхнула Дар'я Адамаўна.

Душа ў душу пражылi

Сымон Чыгунчык і яго жонка Ганна сядзелі за сталом.

— Бач ты, ажно пятнаццаць гадоў разам пражылі. Не грэх за такое яшчэ па кілішку,— і Сымон зноў наліваў віно.

— А як жылі! Каб на каго паглядзела — ого! Ты адзін у мяне на ўсё жыццё. Да смерці.

— А ты, Ганна, для мяне — сонейка. Паглядзіш — і я маладзею.

— Дык вып'ем яшчэ?

I яны пілі.

— А ты, Ганна, малайчына,— Сымон ледзь языком варочаў.— П'еш і хоць бы што. А вунь Ірыну я ведаў — з другой чаркі здавалася.

— I даўно ты яе ведаў?

— 3 год ці два.

— Калі ажаніліся з табою?

— Во, дурніца, кажу з год ці два. Ой, і Ірка!

Тут Ганна ўжо не стрымалася.

— А ў мяне, думаеш, не было паклоннікаў? Былі. Табе не раўня. Мужчыны — што трэба!

— Хопіць,— і Сымон стукнуў кулаком па стале. Бутэлька з недапітым віном падскочыла і паляцела пад стол.— Змяняеш. А я думаў, ты мне сумленная жонка. Вон, нягодніца, з хаты!

Сквапнасць

Іван Сідаравіч Завідаў аж сінеў ад злосці: гэтулькі ў суседа Патапчыка курэй. I нясушак — не менш як два дзесяткі, і куранят — мо з паўсотні. Адных хоць сёння ў суп кідай, другіх — па восені смаж. Не ідуць, мячыкам коцяцца. Во, каб іх каршун падраў, ад'еліся, чэрці. I на чыіх кармах? Добрую частку на яго. Колькі траўкі перавялі ў палісадніку?

А што яму, Завідаву, ад гэтага? Што? Праўда, Патапчык колькі разоў запрашаў тых куранят паспытаць. Нат чарку ставіў. Ды Завідаў лічыў гэта за падвох: маўляў, ці не хоча сусед, каб я яго куранят са свайго агарода не ганяў. I Завідаў шпурляў у чужых куранят усім, што толькі траплялася пад руку.

I на гэты раз ён убачыў у лебядзе пеўніка. Зірнуў на ўсе бакі — нікога, падкраўся і што ёсць сілы падфутболіў таго аб фундамент хаты. Ды так, што пеўнік адразу выцягнуў ногі. Схапіў за іх Завідаў, трасца на яго — што гарбуз цяжкі, і хацеў гэта пусціць за плот суседа ў бульбянік, але тут выбягае на ганак жонка:

— А міленькія, а родненькія, а што ж ты нарабіў? Гэта ж я сабе ад Гэлькі нясушку прывезла.

Свабодалюбiвы туман

Больш як гадзіну ідзём лесам. А Змітро ўсё яшчэ не спускае з павадка свайго ганчака. Міхась у які раз прапануе:

— Пускай, браток, а то зусім заморыць.

А Змітро і слухаць не хоча:

— Цёмна яшчэ. А пусці — за вярсту звера спудзіш.

Але сабака не хоча адыходзіць ад Змітрака.

— Трэба яму ахвоты паддаць,— кажа той.

Грыміць стрэл. Туман толькі вушамі павёў. I «ахвоту» паддае яму Міхась. Дуплетам паліць — ніякай асечкі. Ганчак ані з месца.

— Угнявілі мы яго.

— Як гэта ўгнявілі?

— Доўга на павадку валтузілі. А ён свабоду любіць.

Iндывiдуальны падыход

— Яшчэ не нарадзілася тая жанчына,— хваліўся Гайкін,— з якой бы я не пазнаёміўся. У мяне на гэта талент.

Аднойчы нам выпала ехаць у горад у камандзіроўку. Ехалі аўтобусам. На адным з прыпынкаў у аўтобус зайшла прыгожая жанчына, уся — сонейка летняе, уся кветка веснавая.

Я тузануў у бок Валянціна. Той узняў галаву, залыпаў вачамі і нібы аслупянеў.

А незнаёмка, як ні ў чым не бывала, села наперадзе нас. Дастала кнігу.

Валянцін нахіліўся да мяне і шапнуў у вуха:

— Іду на знаёмства, назірай і вучыся. Бясплатна, ёлупень, урокі даю...

Кашлянуў і ўжо да незнаёмкі:

— Дазвольце пазнаёміцца, а што мы чытаем?

Жанчына нібы і не чула яго.

Аднак сябра не збіраўся капітуляваць. Змяніў толькі тактыку.

— То кажаш, Эдзік, французскія жаночыя чаботкі і бельгійскую футру табе што плюнуць дастаць? Тады прымай ад мяне заяўкі.

I гэта не падзейнічала на нашу суседку.

Тут Валянцін пачаў пра свае паляўнічыя трафеі фантазіраваць. Гэта ж заўчора чырвоную лісу дабыў, а ў мінулым месяцы двух янотаў узяў. Пашанцавала яму і на норкі. Было б толькі каму,— любую шапку можа пашыць.

I зноў нуль увагі. I Валянцін Валянцінавіч, вярнуўшыся да мэты паездкі, з горыччу зазначыў:

— Ах, тэты белы лубін! I куды толькі збыць насенне! Лежань лежнем на складзе ляжыць. Атрымаем у вобласці па вымове.

— А дарагія, а родныя вы мае! — звярнулася да нас незнаёмка.— Ды я ж вас расцалую за такую навіну.

Я паспеў прачытаць на вокладцы яе кніжкі «Бялковыя культуры і іх роля ў кармавым балансе дойнага статка».

«Культурна жывём...»

Апанас Дзям'янавіч сядзеў на новай канапе, глядзеў на персідскі дыван. А ногі міжволі шоргалі па другім, амаль такім жа. Што ні кажыце, а дываны ў яго — пашукаць такіх. А трумо? 3 Ленінграда прывёз. Стане тэта жонка перад ім прымяраць новыя сукенкі — і ў люстры другая такая. От ужо трумо!

А паглядзіце тэлевізар-камбайн. Першым у пасёлку набыў Апанас Дзям'янавіч. Радуе і халадзільнік. Не сказаць ужо, каб ён быў заўсёды забіты каўбасамі. Не. Прывёз яго ў кватэру Апанас Дзям'янавіч з іншай мэтай, для ўпрыгожвання. А каўбасы можна і ў склепе захоўваць. Яшчэ лепш кожны дзень свежыя браць. Затое загляньце на кухню — і адразу ўбачыце халадзільнік. Культура!.. А шафа! Апошні ўсхліп моды.

Апанас кліча жонку:

— Маруся, га, Маруся, хадзі пасядзім. Сёння ж нядзеля.

Маруся прыходзіць. Цяпер яны ўдваіх любуюцца шафай.

— Дарагая,— кажа жонка.

— 3 нашых ніхто не мае такой.

— Яшчэ б! Культурна мы, Марыя Пятроўна, жывём. Культурна.

— Культурна, Апанаска. А вось Фіма і Эла адстлымі нас лічаць. Маўляў, загрувасцілі кватэру, а кніжкі ніводнай.

— Кніжкі? На які д'ябал яны нам здаліся. Хопіць, што некалі ў школе чытаў.

— Яшчэ людзі кажуць, што мы ў кіно не ходзім, у тэатр.

Апанас аж ускоквае:

— Гэта я каб у тэатр хадзіў, грошы дарэмна плацiў. Не. Хопіць з мяне і тэлевізара.

— I я ж, Апанаска, за гэта.

I Марыя Пятроўна бліжэй садзіцца да мужа.

Позірк Апанаса спыняецца на «Родным слове». Сына Паўліка падручнік застаўся. Апанас дастае кніжку зпад шафы і шпурляе на вуліцу. Воблака пылу вырастае. Апанас Дзям'янавіч плюецца і гаворыць жонцы:

— Культурна, Маруська, жывём! Культурна!

Сябар

Ён жыве ў абласным горадзе. Заязджае да нас толькі тады, калі бывае ў камандзіроўцы. Яшчэ ў парозе звычайна заяўляе:

— Даруй, Іван, не мог, каб не пабачыцца.

Сябру я рады. Званю жонцы. Што ні кажыце, госць з вобласці, абы-чаго на стол не паставіш.

За сталом у нас ажыўлена. Казімір Эдуардавіч хваліць маю гаспадыню, расказвае пра горад, пра свае жыццё там.

Затым яшчэ па кілішку п'ём. I сябрук пачынае мяне дакараць:

— Эх, Іване, не сорамна табе. Гэта ж чатыры разы быу у цэнтры і ні разу не зайшоў. А я так чакаў.

Тут ужо і жонка наступае на мяне:

— Нельга толькі абяцаць: раз чалавек запрашае — абавязкова схадзі.

— Ой, як мы вам, Іванка, рады будзем. Аж тры бутэлькі каньяку цябе чакаюць у халадзільніку.

Даю слова, што заеду.

А праз колькі дзён мяне выклікаюць у вобласць на нараду. Рэгіструе прыбыўшых Казімір Эдуардавіч. Падыходжу.

— Казік, дзень добры. Бачыш, прыехаў. Так што загляну сёння.

Казімір мяняецца ў твары. Крэсла пад ім рыпіць.

— Ведаеш, сёння нельга. Позна на рабоце буду.

Чалавек я не горды: магу і пачакаць.

Але не пабыў я ў Казіміра і ў другі раз. Цешча ягоная прыехала, і ён бядуе, каб вэрхалу не ўзняла.

У трэці раз да яго нейкі таварыш з Мінска прыязджаў. Дык няёмка, сказаў, адчуваць будзе, калі збяромся.