Не ўсіх, шаноўныя, не ўсіх! А толькі "групу асоб", толькі тых, на шчасце нямногіх, якія, прыкрываючыся шыльдай бяскрыўднага культурна-асветніцкага таварыства, ставяць перад сабой яўна палітычныя, з далёкім прыцэлам і вельмі небяспечныя для нашай незалежнай дзяржавы мэты. Што гэта іменна так — можаце меркаваць самі хаця б вось па гэтай цытаце з інтэрв'ю з галоўным "стратэгам" "Полісся": "Если же белорусы окажутся не готовыми к разделу политической власти, то БССР сегодняшняя может быть расчленена на три части: Полесье отойдет к Укранне, а Западная Белоруссия — к Польше... Шанс "шчырых" белорусов — только в конфедерации или федерации с полешуками" (гл. кнігу А.Уліцёнка "Іншадумцы", Мінск, 1991). Вось так: ясна, катэгарычна, ультыматыўна... Скажыце: ці могуць неварожыя беларускаму народу і Беларусі сілы выстаўляць такія патрабаванні, выношваць такія планы? Ці можна тых, хто праводзіць падобныя крайне небяспечныя для грамадства ідэі, лічыць добрымі людзьмі? Лічыце, вольнаму воля, але я — не магу, таму што ведаю, да чаго такія экстрэмісцкія, сепаратысцкія памкненні прыводзяць: да вялікай бяды, да вельмі вялікай бяды! Хіба за апошнія два-тры гады яшчэ не пераканаліся? I гаворка ў маім выступленні ішла іменна пра такіх спадароў — пра палітыканствуючых самалюбцаў, якія безадказна распальваюць нацыянальныя страсці, бударажаць і правакуюць грамадскую думку. Таму і звярнуўся я ў "Народную газету" з заклікам, які пераканаўча паўтару і тут: "Ні ў якім разе нельга дапусціць развіцця падзей у тым кірунку, дзе нас усіх можа чакаць не толькі вялікая смута, але і вялікая трагедыя..." Нельга "разбураць гістарычна замацаванае — за доўгія стагоддзі — адзінства беларускага народа і Беларусі".
РРS. Да сказанага хацеў бы дадаць яшчэ некал ькі радкоў. Хацеў бы напомніць: нашу зямлю дзялілі, кроілі на часткі ўжо шмат разоў. Заходняя Беларусь не так даўно ўжо была пад Полыпчай — хтосьці хоча павярнуць кола гісторыі назад? Калі не — дык давайце асудзім правакацыйныя заявы палітычных авантурыстаў уголас, публічна, як патрабуе абавязак грамадзяніна дзяржавы. I тэрыторыя беларускага Палесся ўжо адыходзіла да Украіны — у 1941 годзе. Тады яе адабраў у беларусаў і "велікадушна", г. зн. цынічна-здзекліва, перадаў украінцам Гітлер, ведаючы, што і тыя, і другія з часам будуць або поўнасцю знішчаны, або ператвораны ў рабоў. На вялікі жаль, сёння знаходзяцца на братняй Украіне "мудрацы", якія, мяркуючы па друку, адкрыта прад'яўляюць тэрытарыяльныя прэтэнзіі да Беларусі, аб'яўляюць амаль усю Берасцейшчыну і некалькі раёнаў Гомелылчыны і этнічна і гістарычна ўкраінскімі. Дык што — будзем зноў пускацца ў разважанні, а ці не спрашчае Ніл Гілевіч складанае пытанне, ці не занадта катэгарычны ён у сваіх клопатах пра адзінства народа і дзяржавы? Ібудзем іранізаваць наконт „магутных удараў", што нібыта абрынваюцца на бедных "нядобрых людзей"?
Няўжо і сапраўды да такой ступені пакінула некаторых нашых грамадзян цвярозае разу менне, чым могуць абярнуцца падобныя гульні ў распальванне нацыянальных амбіцый і страсцей? Ці мы, наша грамадства, настолькі бязвольныя і бездапаможныя, што адно здольныя ісці на повадзе ў хваравіта самалюбівых палітычных экстрэмістаў?
Дарэчы, маленькая даведка, — для тых, хто "не спрашчае" складанае пытанне. Паводле дадзеных перапісу насельніцтва 1989 года, у Брэсцкай вобласці доля беларускага насельніцтва складае 82,7%, пры гэтым роднай беларускай мовай з іх ліку валодаюць звыш 90% (' 'Нацыянальны склад насельніцтва СССР", М., 1991. С. 88-89).
Але, здаецца, і лічбы і факты маюць сэнс толькі там, дзе пачынаюць з чагосьці куды-больш істотнага, з таго, што матэматычна не вылічваецца. Бо супраць гэтых лічбаў можна выставіць іншыя і збудаваць іншую сістэму доказаў. Было б жаданне!..
Журналіст І.Грышан выказаў шкадаванне, што я рашыў "неўвязвацца" ўдыскусіюі "завастрыў увагу сваёй рэплікай на другарадных суб'ектыўных момантах", на тым у яго артыкуле, што "датычыць асабіста" мяне. Пры ўсім тым, што мала прыемнага, калі цябе публічна выстаўляюць у скажоным святле, я не стаў бы рэагаваць на гэта, калі б не занадта выбухованебяспечны матэрыял пайшоў па руках чытачоў. Слова для рэплікі я ўзяў таму, што быў скрыўлены галоўны сэнс майго ліста ў “Народную газету”, а іменна — майго папярэджання аб авантуры, якая, калі будзем патакаць авантурыстам, сапраўды можа разрасціся да "Карабаха".