Выбрать главу
22.V.94

* * *

Родная, мілая, любая! Свет заімгліўся журбой. Непагадзь страшная, лютая Нас не мінула з табой. З яснае пэўнасці выбіла. Згасла вясёлка-дуга. Вочы праменныя выпіла Чорная скруха-туга.
Мілая, любая, родная! Як ты далёка была! Як, непрытульна-халодная, Вечнасць марудна плыла! Днямі пустьшна-вятрьістьімі Стыла ў самоце душа, Покуль, як лодка да прыстані, Радасць да сэрца ішла.
Любая, родная, мілая! Зноў я адчуў, што жыву. Ясніцца далеч імглівая. Свет разганяе журбу. Холад далоняў не выстудзіў. Сівер не выдзьмуў цяпла. Д'ябал у Бога не высудзіў Тое, што ты мне дала.
22.V.94

ПАЗІЦЫЯ

Артыкулы, выступленні, інтэрв'ю

1992—1994

"КАБ ЖА ТОЕ СЛОВА ДЫ ЛЮДЗЕЙ З'ЯДНАЛА..."

Слова на ўрачыстым вечары, прысвечаным 150-годдзю Францішка Багушэвіча 20 сакавіка 1990 г.

Гісторыя беларускай літаратуры мае адну відочную адметнасць: за нязначным выняткам лёс яе творцаў, найперш тых, што ўвасабляюць яе гонар і славу, склаўся або вельмі драматычна, або і зусім трагічна. Прычым, не толькі пры жыцці, але нярэдка і пасля смерці. Прыгадайма жыццёвы і творчы лёс геніяльнага самародка Паўлюка Багрыма, зрэзанага жандарскай касой, калі яшчэ ён быў кволым зялёным парасткам, лёс асуджаных на выгнанне Яна Чачота і Франца Савіча, Арцёма Вярыгу-Дарэўскага і Вінцэся Каратынскага, поўнае пакут, абраз і прыніжэнняў жыццё аднаго з найвялікіх нашых паэтаў і драматургаў, пачынальнікаў нацыянальнага адраджэння. Беларусі — Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, яго паслядоўнікаў, вязня Мінскай турмы Каруся Каганца і рэвалюцыянеркі-выгнанніцы Алаізы Пашкевіч-Цёткі, лёс зведзеных у магілу сухотамі паэта-дэмакрата марксісцкай арыентацыі Адама Гурыновіча — на 25-м годзе жыцця, геніяльнага лірыка і навукоўца-мысліцеля Максіма Багдановіча — на 26-м годзе жыцця, вялікага пакутніка, палымянага паэта і публіцыста Алеся Гаруна — на 33-м годзе жыцця... А затым, ужо ў савецкі перыяд нашай гісторыі, прыгадайма лёс Янкі Купалы,

Максіма Гарэцкага, Вацлава Ластоўскага, Браніслава Тарашкёвіча, Францішка Аляхновіча, Уладзіміра Жылкі, Уладзіміра Дубоўкі, Язэпа Пушчы, Уладзіміра Хадыкі, Міхася Зарэцкага, — ды хіба ж іх усіх пералічыш, іх, чые косці растрэсены па ўсёй неабсяжнай зямлі — ад Курапат да Сал аўкоў, да Калымы і У л адзівастока? Да тых, каму выпал а горкая доля пры жыцці, як правіла, лёс быў несправядлівы і пасл я смерці. Творчасць адных былана цэлыя дзесяцігодцзі выкраслена зусім — як бы яе і не было ніколі, творчасць другіх доўгі час груба нявечылася вульгарызатарамі, трактавалася так, што вялікія постаці нацыянальных геніяў ператварыліся ў нязначныя другарадныя асобы.

Апошняе датычыць і пасмяротнага літаратурнага лёсу Францішка Багушэвіча — першага сапраўды народнага беларускага паэта, чые заслугі і ў развіцці беларускай дэмакратычнай літаратуры, і ў адраджэнні беларускай народнай самасвядомасці, у станаўленні беларускай нацыі цяжка пераацаніць. Напомню, што ў пачатку 30-х гадоў пра яго творчасць пісаліся дысертацыі, у якіх ён выкрываўся, як рэакцыянер-клерыкал і буржуазны нацыяналіст, а праз чвэрць веку — выдаваліся манаграфіі, у якіх ён падаваўся ўжо заснавальнікам дэмакратычнага кірунку і крытычнага рэалізму ў беларускай літаратуры.

Хто ж ён на самай справе — Францішак Казіміравіч Багушэвіч? Вялікі народны паэт — у самым дакладным значэнні гэтага слова — народны. Вялікі нацыянальны паэт, — зноў жа ў самым дакладным значэнні гэтага слова — нацыянальны. Услухаемся ў яго мову, угледзімся ў створаныя ім малюнкі і вобразы. Усё там — ад гэтай зямлі, усё ад жыцця і лёсу народа. Багушэвіч — бясстрашны заступнік і абаронца прыгнечанага працоўнага чалавека і абяздоленага народа. Багушэвіч — бясспрэчна — паэт-гуманіст і дэмакрат па самаму вялікаму рахунку. Але і гэта не ўсё: ён быў яшчэ і ўзорам паэта-інтэрнацыяналіста, які даражыў святым пачуццём братэрства. У вершы, ахвяраваным выдатнай польскай пісьменніцы Элізе Ажэшка, якая нямала твораў прысвяціла жыццю беларускага сялянства, паэт падкрэслівае, за што ён перш-наперш шануе слынную зямлячку. За тое, што яна