Рээнтэрабельнасць (reenterability) — уласцівасць загрузачнага модуля забяспечваць адначасовае яго выкарыстанне дзвюмя ці болей задачамі.
Рээнтэрабельная прагрáма (reenterable program) — праграма, адзін і той жа асобнік якой у аператыўнай памяці здольны выконвацца шматкратна, пры гэтым так, што кожнае выкананне можа пачынацца ў любы момант у адносінах да другога выканання. Гэта праграма яшчэ мае назву паўторна-выкарыстоўвальная, паўторна-уваходная.
Рээнтэрабельны код (reentrant code) — код праграмы, які адначасна могуць выкарыстоўваць некалькі праграм. Ён дазваляе другой праграме перапыніць работу выконвальнай праграмы і затым зноў запусціць яго для першай праграмы альбо прадоўжыць з месца перарывання. Многія службовыя праграмы аперацыйнай сістэмы створаны як рээнтэрабельны код, што дазваляе загружаць толькі адну яго копію ў памяць для абслугоўвання ўсіх выконвальных праграм.
С
“Смéцце” (garbage) — некарэктныя альбо сапсаваныя звесткі. Кампутарныя звесткі, якія не маюць сэнсу. Для карыстальнікаў існуе закон “смецце на ўваходзе — смецце на выхадзе”.
Сéктар (sector) — для дыска: мінімальная адрасаваная адзінка дыска; частка сцежкі гнуткага магнітнага дыска, з’яўляецца фізічна адрасаванай адзінкай памяці для захоўвання на ім звестак. Дыск мае верхні і ніжні бок, кальцавыя дарожкі на кожнай з іх і сектары (сегменты дарожак). Сектар — найменшы фізічны блок памяці на дыску, звычайна 512 байт.
Сéктар пачаткóвай загрýзкі (boot sector) — частка дыска, зарэзерваваная для праграмы самазагрузкі. У гэтым сектары звычайна ўтрымліваецца кароткая праграма на машыннай мове, якая загружае аперацыйную сістэму.
Сéкцыя (section) — частка праграмы.
Сéрвер увахóдных званкóў (dial-in server, dial up server) — прымае ўваходны выклік, праводзіць аўтэнтыфікацыю карыстальніка і прадстаўляе яму доступ да сеткі (унутраняй альбо да Інтэрнэта — у залежнасці ад настройкі сервера).
Сéтка (network) — сістэма ўзаемасувязяў паміж кампутарамі і звязанымі з імі прыладамі, злучанымі сродкамі сувязі. Сетка для карыстальнікаў прадстаўляе доступ да цвёрдых дыскаў і прынтараў і ўстанаўлення сувязі паміж сабой. Сетка — гэта аб’яднанне кампутараў, злучаных паміж сабой у адпаведнасці з зададзенай тапалогіяй. Выкарыстоўваюць для перадачы звестак акрэслены пратакол канальнага ўзроўню, які з’яўляецца дапушчальным для ўжытай тэхналогіі.
Сéтка “кольца” (ring network) — сетка, у якой кожны тэрмінал злучаны з дзвюма іншымі тэрміналамі “кольца”.
Сéтка агýльнага карыстáння (public network) — інфармацыйная сетка, абанентамі якой могуць быць усе карыстальнікі пры неабходнасці.
Сéтка з перадáчай мáркера (token-ring network) — сетка, у якой маркер (набор бітаў) перадаецца па кальцу сеткі. Любое паведамленне, якое ідзе за маркерам, паступае на кожны элемент сістэмы.
Сéтка кліéнт/сервер (client-server network) — у гэтай архітэктуры ролі кожнага кампутара выразна акрэслены. У сетцы ёсць некалькі сервераў, якія аказваюць паслугі, а ўсе астатнія кампутары сеткі — гэта кліенты, якія выкарыстоўваюць рэсурсы сервераў. Серверам, калі гэта дазволена, нішто не замінае быць таксама і кліентамі.
Сéткавая бáза звéстак (network database) — база звестак, якая фізічна размешчана на аддáленым кампутары — серверы баз звестак. Карыстальнікі па сетцы падключаюцца і працуюць з базай звестак. Трэба адрозніваць сеткавую базу звестак і размеркаваную базу звестак (distributed database). У размеркаванай базе звестак асобныя яе часткі фізічна размешчаны на розных серверах баз звестак. Карыстальнік падключаецца да галоўнага сервера і не адчувае, што звесткі раскіданы па ўсёй сетцы, могуць знаходзіцца ў іншай краіне.
Сéткавая друкарка (network printer) — друкарка, якая даступная адначасова некалькім карыстальнікам сеткі.
Сéткавая мáска (network mask) — прымяняецца для вызначэння адраса сеткі, а менавіта той часткі ІР-адраса, якую прадстаўляе сетка, а не кампутар у гэтай сетцы.
Сéткавы дыск (network disk) — дыск, які фізічна размешчаны на другім кампутары і даступны для выкарыстання любым кампутарам сеткі.