Сéткавы дыскавóд (network drive) — дыскавод, які даступны адначасова некалькім карыстальнікам сеткі.
Сéткавы пóшук (network find, Netfind) — спроба стварыць велічэзны каталог, які змяшчае інфармацыю аб карыстальніках Інтэрнэта. У каталог змяшчаюцца імя, прозвішча, e-mail, нумар тэлефона і іншая інфармацыя.
Сéткавы этыкéт (netiquette) — правілы этыкету пры рабоце ў сетцы.
Сéткавыя перашкóды (line transient) — нестабільнасць сеткавай напругі, якая выклікана пабочным уздзеяннем.
Сóтавы (cellular) — тэхналогія сотавай сувязі падразумявае падзел геаграфічнага раёна на ячэйкі, якія называюцца сотамі. Гэта неабходна для забеспячэння больш поўнага выкарыстання абмежаванай колькасці частот перадачы. Кожная размова займае адну частату. Усяго каля 1000 частот, гэта значыць адначасова могуць гаварыць толькі 1000 абанентаў. Зразумела, што для сеткі вялікага гораду, тым больш краіны, гэтага недастаткова. Каб падтрымліваць адначасова больш 1000 размоваў, кожны рэгіён дзеліцца на соты. Сотавая сістэма выдзяляе новы набор частот кожнай соце. У кожнай соце можа быць 1000 сваіх частот. У выніку маем павелічэнне колькасці частот у n разоў, n — гэта колькасць сотаў. Для лічбавай сувязі часцей ужываецца сотавая сістэма GSM.
Сýвязь (binding, link, communication) — сукупнасць сродкаў перадачы паведамленняў у сетцы размеркаванай апрацоўкі звестак. Стасункі паміж аб’ектамі. Механізм узаемадзеянняў праграмных модуляў.
Сýвязь асацыятыўная (associative link) — спосаб арганізацыі сувязі паміж звесткамі, калі паказальнік звязаных звестак размяшчаецца ў саміх звестках.
Сýвязь вертыкáльная (vertical binding) — сувязь паміж звесткамі, якія знаходзяцца на розных узроўнях іерархічнай структуры.
Сýвязь гарызантáльная (horizontal binding) — сувязь паміж звесткамі, якія знаходзяцца на адным узроўні іерархічнай структуры.
Сýвязь лагічная (logical relationship) — сувязь паміж тыпамі звестак у розных мадэлях звестак.
Сýвязь міжмóдульная (inter module link) — сувязь паміж модулямі праграмы. Фарміруецца кампілятарам і рэдактарам сувязяў на падставе стандартных пагадненняў аб сувязях, якія прыняты ў канкрэтнай аперацыйнай сістэме.
Сýвязь па звéстках (data link) — форма міжмодульных сувязяў. Забяспечваецца перадача аргументаў (фактычных параметраў) ад модуля ў модуль.
Сýвязь парáметраў (parameter association) — сувязь паміж фармальнымі і адпаведнымі фактычнымі параметрамі, якая ўсталёўваецца ў час выкліку праграмы.
Сакрэтнасць звéстак (data privacy) — абмяжóўванні на доступ да інфармацыі, якія вызначаюцца яе ўладальнікам. Ажыццяўляецца паролем і іншымі метадамі.
Сакрэтнасць, канфідэнцыяльнасць (privacy) — трэба адрозніваць два аспекты. 1. Абарона звестак аб канкрэтных асобах альбо ўласнасці арганізацыі. 2. Абарона інфармацыі, якая з’яўляецца ўласнасцю каго-небудзь і прызначана для абароны правоў уладальніка гэтай інфармацыі шляхам прымянення права на абмежаванне доступу да гэтай інфармацыі з боку несанкцыяваных карыстальнікаў.
Самаадаптáцыя (self-adapting) — асаблівая характарыстыка сістэмаў, прыладаў альбо працэсаў, якія могуць самі настрайваць свае эксплуатацыйныя характарыстыкі ў адпаведнасці з вонкавымі ўмовамі.
Самадакументавáная прагрáма (self-documenting code) — зыходная праграма на мове высокага ўзроўню і з выкарыстаннем такіх апісальнікаў, што можа быць зразумелай іншым праграмістам без дадатковых каментароў яе аўтара.
Самадыягнóстыка (self-diagnostics) — здольнасць сістэмы самастойна выяўляць адмаўленні і выяўляць, лакалізаваць, аналізаваць памылкі.
Самазагрýзка (bootstrap) — здольнасць кампутара праверыць свае падсістэмы, загрузіць аперацыйную сістэму і падрыхтавацца да работы. Гл. таксама праграма пачатковай загрузкі.
Самакантралявáная прагрáма (self-validating code) — праграма, якая сама сябе можа тэставаць для праверкі правільнасці сваёй работы. Звычайна шляхам падачы самой сабе набору стандартных уваходных значэнняў і тэставанне вынікаў па набору папярэдне падрыхтаваных выхадных значэнняў.
Саманавучáльная сістэма (self-teaching system) — сістэма, якая здольная паляпшаць сваё функцыянаванне на аснове назапашвання інфармацыі ад папярэдняй работы, аўтаматычна дабаўляць новую інфармацыю ў свой банк звестак пры ўводзе карыстальнікам новага правіла альбо дадатковай інфармацыі.
Самапісец (chart recorder) — прылада для аўтаматычнага запісу на рулон паперы.