Выбрать главу

Файл прамóга дóступу (direct file, direct access file) — файл, доступ да запісаў якога ажыццяўляецца па адрасе ці паслядоўна шляхам пошуку па ключы.

Файл рэгістрáцыі (log file) — файл, у якім захоўваюцца запісы пра іншыя файлы.

Файл транзакцый (transaction file) — яшчэ называецца дапаможны файл і файл паведамленняў. Файл, які ўтрымлівае элементы транзакцый, напрыклад нейкія нарматывы. Гэты файл выкарыстоўваецца для абнаўлення галоўнага файла (архіва) базы звестак.

Файл тыпу ВАТ (ВАТ file) — камандны файл аўтаматычнага запуску аперацыйнай сістэмы. Змесціва файла можна вызначаць карыстальніку для павышэння эфэктыўнасці сваёй працы.

Файл тыпу ЕХЕ (file EXE) — загрузачны модуль, якім можа карыстацца кампутар, які працуе ў асяроддзі аперацыйнай сістэмы MS-DOS.

Факс (facsimile, fax) — прылада для электроннай перадачы дакументаў. Першы факс быў адпраўлены ў 1843 г. Вынаходца шатландзец А. Бэйн. Першы камерцыйны факс быў створаны ў 1865 г. Аптычны сканэр з’явіўся ў 1902 г.

Факсімільная сýвязь (facsimile transmission альбо fax) — факсімільная сувязь; метад перадачы тэксту альбо графікі па тэлефонных лініях у аблічбаваным фармаце. Спецыяльная факс-плата дазваляе кампутар ужываць для факсімільнай сувязі.

Фактарыял (factorial) — здабытак натуральных лікаў ад адзінкі да якога-небудзь зададзенага натуральнага ліку n, г.зн. 1·2·3· ... ·n. Абазначаецца n!.

Фактычны парáметр (actual argument) — элемент мовы, які прысутнічае ў момант выкліку працэдуры і  пастаўлены ў адпаведнасць нейкаму фармальнаму параметру для забеспячэння выканання праграмы. Фактычны параметр прымяняецца для звароту да працэдуры, функцыі альбо макракаманды; яго трэба адрозніваць ад фармальнага параметра, напрыклад у функцыі sin(x) фармальным параметрам ёсць х, падстаноўка канкрэтных значэнняў х замяняе на фактычныя параметры.

Фальцавáная папéра (continuous stationery) — спецыяльная папера для прынтара ў выглядзе адзінага доўгага аркуша, перфарыраванага кожныя 28 альбо 30,5 сантыметраў. Папера падаецца з дапамогай зорачкі.

Фанéма (phoneme) — гукавая адзінка мовы.

Фармáльная мóва (formal language) — мова, у якой сінтаксіс і семантыка дакладна акрэслены і не дапускаюць якой-небудзь двухсэнсоўнасці. Усе мовы праграмавання — фармальныя мовы.

Фармáльны парáметр (formal argument) — элемент мовы, ідэнтыфікатар якога ўказваецца ў кропцы ўваходу працэдуры, і пры выкліку працэдуры атрымоўвае значэнне адпаведнага фактычнага параметра перад кожным яе выкананнем. Фармальны параметр аб’яўляецца ў працэдуры альбо функцыі.

Фармáльныя парáметры (dummy parameters альбо dummy arguments) — набор велічыняў, якія не выкарыстоўваюцца самой праграмай, але могуць быць прыдадзены праграме перад запускам для яе выканання.

Фармáт (format) — элемент мовы, у сімвалічным выглядзе апісвае прадстаўленне інфармацыйных аб’ектаў у файле, поле запісу звестак, у ячэйцы электроннай табліцы, альбо тэксце дакумента, які апрацоўваецца тэкставым працэсарам.

Фармáт áдраса (address format) — структура адраснай часткі каманды, якая вызначае элементы і спосаб фармавання рэчаіснага (актуальнага) адрасу.

Фармáт высóкага ўзрóўню (high-level format) — фармат запісу звестак дыскавода цвёрдага дыска.

Фармáт звéстак (data format) — структура звестак па-за памяццю і ў памяці кампутара, прымяняецца дадаткам для чытання, апрацоўкі і запісу звестак. Фармат файла звестак з’яўляецца асабовым выпадкам фармату звестак.

Фармáт камáнды (instruction format) — схема каманды, якая паказвае яе пастаянныя часткі. Як правіла, ўтрымлівае код аперацыі і аперанды.

Фарматавáць (format) — адфарматаваць дыск: падрыхтаваць яго да работы з канкрэтнай аперацыйнай сістэмай — прастора дыска арганізуецца так, што яна становіцца наборам адрасаваных ячэек звестак.

Фармацёр (formatter) — праграма для фарматавання (разметкі) новых дыскаў. Праграма альбо частка сістэмы падрыхтоўкі тэкстаў, якая выконвае фарматаванне.

Фармацёр вываду (output formatter) — праграма для падрыхтоўкі звестак для іх пасылкі на вонкавую прыладу, напрыклад друкарку.

Фармацёр тэксту (print formatter альбо text formatter) — праграма тэкставага працэсара, указвае прынтару, як размясціць тэкст на аркушы: якія зрабіць водступы, палі, колькасць слоў у радку, радкоў на старонцы, месца калантытула і інш.

Фатáльная памылка (fatal error альбо catastrophic error) — памылка сістэмы альбо дадатку, якая прыводзіць да прыпынення выканання праграмы і страце звестак. Прадоўжыць далейшую работу праграмы немагчыма.