Бýфер дыска (disk buffer) — невялікі абсяг памяці, які выдзелены для часовага захоўвання звестак, нядаўна счытаных з дыска, альбо якія находзяцца ў чарзе на запіс. Дыскавод працуе больш марудна цэнтральнага працэсара. Было б непрадуктыўна звяртацца да дыска ўсяго за адным альбо некалькімі байтамі інфармацыі. Замест гэтага ў працэсе чытання адбываецца счытванне вялікай колькасці звестак, якія і захоўваюцца ў буферы дыска. Калі гэтыя звесті спатрэбяцца праграме, яны будуць скапіяваны з буфера. У выніку аднаго звароту да дыска можна задаволіць мноства запытаў на звесткі. Аналагічны мэханізм дзейнічае пры запісе на дыск: захаваная інфармацыя запісваецца ў буфер дыска, а пасля яго запаўнення яго змесціва з дапамогай адной аперацыі цалкам запісваецца на дыск.
Бýфер звéстак (data buffer) — рабочы абсяг памяці пры перасылцы звестак; прызначана для часовага захоўвання звестак пры іх перадачы на друкарку, дыскавы накапляльнік і іншыя прылады.
Бýфер кáдра (frame buffer) — частка памяці кампутарнага дысплея, у якой захоўваецца змесціва аднаго поўнаэкраннага адлюстравання.
Бýфер клавіятýры (keyboard (type-ahead) buffer) — невялікі абсяг памяці сістэмы для захоўвання апошніх уведзеных з клавіятуры, але яшчэ не апрацаваных сімвалаў. Некаторыя сервісныя праграмы маюць дадатковы буфер клавіятуры, які дазваляе рэдагаваць і шматразова прымяняць апошнія ўведзеныя сімвалы.
Бýфер увóду (input buffer) — частка аператыўнай памяці, часова адведзеная для захоўвання інфармацыі, якая паступае для апрацоўкі.
Бýфер увóду-вываду (input-output buffer) — зарэзерваваная частка памяці кампутара для часовага захоўвання ўваходнай і выходнай інфармацыі.
Буферызáцыя (уходных і выходных плыняў) (spooling) — працэс запісу звестак у буфер, на стужку альбо на дыск для часовага іх захоўвання ў працэсе абмену інфармацыяй паміж асноўнай памяццю і вонкавымі прыладамі. Калі праграма накіроўвае вялікую колькасць звестак, то кампутар абмежаваны ў сваіх дзеяннях хуткасцю друкаркі. Буферызацыя дазваляе перазапісаць звесткі на дыск у кодах ASCII і накіроўваць на друкарку па меры яго (буфера) гатоўнасці. Пры гэтым друкарка можа працаваць бесперапынна, у той час як кампутар выконвае якую-небудзь іншую праграму. Буферызацыя становіцца разнавіднасцю сістэмы падзелу часу.
БЭЙСІК (BASIC, Beginners All-purpose Symbolic Instruction Code) — шматмэтавая мова сімвалічных інструкцый для пачынальнікаў — сучасны Бэйсік з’яўляецца самай распаўсюджанай алгарытмічнай мовай у свеце. Сучасныя мадэфікацыі мовы для персанальных кампутараў GW Basic (інтэрпрэтатар) і Quick Basic (кампілятар) шырока прымяняюцца ў сістэме адукацыі і іншых сферах, а ў асяроддзе Windows уключана сістэма праграмавання Visual Basic.
Бэта-тэстáванне (beta testing) — афіцыйная сістэма атрымання ад карыстальніка інфармацыі аб праграмным прадукце яшчэ на стадыі распрацоўкі не кампаніяй-вытворцам, а староннімі карыстальнікамі альбо спецыяльнымі кампаніямі, якія займаюцца тэставаннем праграмных прадуктаў. У працэсе бэта-тэставання праграмны прадукт рассылаецца выбраным патэнцыйным кліентам і ўплывовым канцовым карыстальнікам, якія правяраюць яго функцыянальныя магчымасці і вызначаюць, ці не захаваліся якія-небудзь памылкі. Гэта апошні этап стварэння праграмнага прадукту перад яго выпускам на рынак. Гл. альфа-тэставанне.
Бюджэт карыстáльніка (user account) — у абароненай альбо супольнай кампутарнай сістэме: сродкі доступу карыстальніка да сістэмы і яе рэсурсаў. Бюджэт карыстальніка ствараецца адміністратарам сістэмы і складаецца з інфармацыі пра карыстальніка (яго імя, яго асабовы пароль, група карыстальніка).
Бягýчы (current) — азначэнне, якое ўказвае, што аб’ект знаходзіцца ў актыўным стане.
Бягýчы áдрас (current address) — 1. Адрас абсягу памяці, які выкарыстоўваецца ў дадзены момант і знаходзіцца ў актыўным стане. Змесціва лічыльніка адрасу камандаў. 2. Цяперашняе значэнне лагічнага лічыльніка адрасу ў праграмнай секцыі.
Бягýчы каталóг (current directory) — каталог да дыску, які праглядваецца пры пошуку файла першым і ў якім захоўваецца створаны файл, калі іншае не ўказана.
Бяскóнцы цыкл (infinite loop) — цыкл, які з-за семантычных альбо лагічных памылак не можа ніколі завяршыцца нармальным чынам, а таксама цыкл, які мэтанакіравана напісаны без яўнай умовы завяршэння. Бясконцы цыкл не можа быць прыпынены сродкамі аперацыйнай сістэмы. Перапын гэтага цыкла магчымы толькі прыпыненнем работы праграмы, выключэннем кампутара альбо яго пераладаваннем.