Выбрать главу

Таму не дзіўна, што “выдзеленыя” пад націскам грамадскасці сродкі на рэстаўрацыю і рамонт выкарыстоўваюцца вельмі кепска, не прафесійна, альбо зусім не выкарыстоўваюцца. Кожны год “застаецца” 150-200 тысячаў рублёў. А за пяць, за дзесяць гадоў? Мільёны рублёў, спецыяльна выдзеленых на гэтую святую справу, замарозілі! У тым ліку 100 тысячаў рублёў, сабраных на Мірскі замак, 35 - на Мсціслаўскі касцёл.

А бывае нават і так. Дадуць тысячы рублёў толькі на складанне праектнай дакументацыі на рэстаўрацыю гістарычных будынкаў, і пакуль робяцца гэты праекты, будынкі знікаюць з твару зямлі - “зносяцца” органамі ўлады. Так было, напрыклад, у Гродне па вуліцы К. Маркса.

Як бачым, яшчэ далёка не мінуліся чорныя часы, калі нашая культура свядома знішчаецца! А дзе больш у свеце знойдзеш прыклад, каб дзяржава наладжвала канкурэнцыю з рэлігійнымі установамі ці помнікамі. А “ў нас” гэта паўсюдна! Нярэдка ў анекдатычных формах.

Студэнт Мінскага інстытуту культуры Т. Зяленскі піша ў “ЛіМе” пра адзін такі выпадак у Гродне. На Гродзенскім фарным касцёле нейкім цудам захаваўся старажытны гадзіннік, які з боем і дагэтуль мілагучна адлічваў час, пакуль языкі яго званоў не абкруцілі анучамі, каб не сарамаціць савецкі электронны гадзіннік з боем, што быў пастаўлены на Доме сувязі! Але ж, як Т. Зяленскі піша (пара- дуемся разам з ім!): “Ды нядоўга “кукарэкаў” электронны “пеўнік”. Бо “Made in USSR”! Мабыць, ад зайздрасці і зацятай злосці нью-Кулібіны не аднавілі бой таго, старажытнага гадзінніка...

У нас на Беларусі склалася так, што пераважная большасць найкаштоўнейшых помнікаў - гэта помнікі рэлігійныя. Але ж чаму ў такім выпадку на розныя імпрэзы прысвечаны ахове і выкарыстанню гэтай вялікай спадчыны, не запра- шаюць духоўных асобаў, якія маюць непасрэднае дачыненне да такіх помнікаў! У рэлігійных абшчынах БССР цяпер звыш 32 тысячаў каштоўнасцяў. 6 тысячаў з іх маюць музейнае значэнне, астатнія - культурнае.

14 студзеня 1987 году. Палеміка, што вядзецца ў “ЛіМе” пра беларускасць беларусаў, дайшла не толькі да замежжа. Яна ўжо напалохала і Белакаменую. Адтуль, “з самае высокае інстанцыі”, прыляцелі... рэвізоры. Ды не Гогалеўскія, а сапраўдныя, з шырокімі паўнамоцтвамі. Афіцыйна іх місія вызначаецца, як выву- чэнне інтэрнацыянальнага выхавання творчай інтэлігенцыі ў рэспубліцы. У “нізы” пакуль не спускаюцца, наладзілі допыт адпаведных функцыянераў ЦК КПБ.

Госці перад усім пацікавіліся, як часта і ў якім “аспекце” ставілася і абмяр- коўвалася гэта пытанне на з’ездах, пленумах, канферэнцыях, сходах партыйнага і савецкага актыву, на “нізах”, якія ёсць “адхіленні” і як яны “пераадольваюцца”.

Асабліва прывабілі мастацкая літаратура, драматургія, часопісы, газеты і... спісы “кадраў”! Уважліва ўглядаюцца ў графы “нацыянальнае паходжанне”, “партый- насць”, ды вывучаюць “ідэалагічную загартоўку”.

Сярод іншага, ужо прачыталі Быкаўскі “Кар’ер”. Вядома, будуць чытаць ўсе “ЛіМы”, пачынаючы, прынамсі, з таго, Тарасаўскага. Можа, той даўгавата шукаць будуць, дык няхай вывучаюць апошні, пра які я толькі-толькі пісаў: дыялог з В. Быкавым; публікацыю П. Панчанкі, артыкул Любы Тарасюк: шмат чаго іншага.

Непасрэднай прычынаю налёту на Мінск маскоўскіх візіцёраў былі лісты прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, у якіх перад ЦК КПСС пастаўлена нямала нашых балючых пытанняў.

Каб камісія не паддалася чарам “нашых” “інтэрнацыяналістаў”, дык яна магла б сапраўды паспрыяць нам у нечым. Аднак ёсць небяспека, што яна трапіць у савелпаўласкі палон і будзе цалкам “інтэрнацыяналізаваная”.

24 студзеня 1987году. Чатыры гады таму, мабыць, дзякуючы намаганням сяброў, я быў на VI-м з’ездзе Саюзу журналістаў БССР выбраны членам Праўлення. На працягу ўсёй кадэнцыі мае функцыі зводзіліся ў асноўным толькі да фармальнага ўдзелу ў пленумах Праўлення. А іх было зусім-зусім мала. Можа, якіх-небудзь два ці тры, не лічачы першага, пасляз’ездаўскага, і сённяшняга, перадз’ездаўскага.

Георгій (Загародні, адказны сакратар СЖ БССР - рэд.) спецыяльна прасіў, каб я прыйшоў, бо чакаецца, як ён сказаў, кворумны крызіс. Пленум гэты патрэбен быў больш Савелію Паўлаву, чым справе: “перавыбраць” старшыню праўлення. “Перавыбралі”. Замест Аркадзя Тоўсціка - Івана Макаловіча. Апошні змяніў нядаўна першага і ў крэсле рэдактара газеты “Звязда”. А ў Маскве ж узначальвае Саюз журналістаў рэдактар “Правды”. Значыць, паводле савецкага капылу і ў Мінску павінна быць гэтак.