- дзень, калі мяне, мабілізаванага ў “рады Савецкай Арміі”, завезлі ў т. зв. Гарахавецкі (Сялецкі) лагер, пабудаваны і абжыты былымі польскімі салдатамі, што ў верасні 1939 году патрапілі ў савецкі палон, адбывалі “за гэта” сібірскую катаргу, а адтуль былі “запрошаныя” ў ствараемае ў СССР Войска Польскае.
Я свядома стаўлю кропку на “дні трынаццатым”, хоць нямала дзён памятаю яшчэ з таго часу - “ад 1 верасня 1939 г. да 9 мая 1945 г.”, - які прыгадваецца ў “звароце”. Свядома - з-за містычнасці гэтай лічбы, вядома, хоць зместам маіх трынаццаці згаданых дзён, на жаль, была не містыка, а пакутлівая рэальная гісторыя няшчаснай Польшчы і часткова Беларусі.
Ці апублікуюць у ПНР хоць адзін такі дзень? Вядома, не! Хоць гэтых старо- нак ой як будзе не хапаць там.
Эўрыка! Эў-ры-ка! Не веру сваім вачам. На 7-й старонцы вялікі на чатыры слупкі двухрадковы загаловак: “Нельга будаваць на рухомых пясках”, ніжэй - “Раз- мова з Ежы Сулімам-Каміньскім, аўтарам трылогіі “Мост каралевы Ядзвігі”.
Мінула цэлых 23 гады, як я пераклаў і надрукаваў адзін твор гэтага аўтара. Гэта было апавяданне “Капялюш з вуалькай” з аднайменнага яго зборніка. Зборнік быў выпушчаны Выдавецтвам Пазнаньскім, чым і прыцягнуў маю ўвагу: я насіў яшчэ ў сваім сэрцы шчымлівую тугу па гэтым горадзе майго дзяцінства (нашу і дагэтуль! Як зрэшты і па Варшаве, і па Кракаву).
У зборніку начыста адсутнічалі якія б там ні было звесткі пра аўтара. Не атрымаў я іх ні адкуль і пасля. А час ад часу ўспамінаў гэтую “справу”: няўжо альфа аказалася адначасна і амегаю? I каго ўсё-такі я пераклаў? Я толькі ведаю, што “Суліма” - назва шляхецкага герба з паловай чорнага арла і трыма камянямі. Цяпер я атрымаў поўную сатысфакцыю!
21 мая 1987 году, чацвер. У аўторак чарговы правадыр рэспублікі Я. Сакалоў сустрэўся з Прэзідыумам праўлення Саюза пісьменнікаў (29 чалавек). З боку “хадзяіна” прысутнічалі члены Бюро ЦК КПБ і некаторыя “профільныя” загадчыкі аддзелаў, як I. Антановіч, С. Паўлаў і М.Дземянцей. Спатканне было наладжанае ў малой зале пасяджэнняў Бюро і працягвалася чатыры гадзіны.
Праблемы:
1. Стан беларускай мовы.
2. Праблемы “памяці”.
3. Праблемы Чарнобыля.Выступалі ўсяго 17 чалавек, у тым ліку (падаю адвольна):
1. “сам”
2. Ул. Някляеў
3. I. Навуменка
4. I. Шамякін
5. А. Вярцінскі
6. П. Панчанка
7. Б. Сачанка
8. Я Янішчыц
9. А. Грачанікаў
10. М. Лужанін.
Адсутнічалі члены Прэзідыума:
1. Р. Барадулін
2. Г. Бураўкін
3. Ул. Калеснік
У выніку сышліся на тым, што ўсе тры праблемы знаходзяцца ў нездаваль- няючым стане, асабліва першая. Амаль усе выступленні датычыліся менавіта яе (праўда, некаторыя бралі слова па некалькі разоў - па ўсіх праблемах). Некаторыя выказаныя там думкі:
Становішча з моваю настолькі кепскае, што цяпер яго наўрад ці можна паправіць.
Спыніць практыку вызвалення вучняў ад вывучэння роднай мовы. Неадкладна пашырыць выкладанне і вывучэнне беларускай мовы ў школах і вышэйшых навучальных установах.
Міністэрства асветы паставілася фармальна да ўзнятых грамадскасцю пытанняў. Яго адказ нельга лічыць здавальняючым.
У 20-30-я гг. у Мінску былі ўсе школы беларускія, польскія і яўрэйскія. Цяпер нават беларускіх не засталося.
Пускаецца ў абарачэнне з пэўнымі мэтамі скажоная статыстыка ў гэтай справе. Называецца, быццам бы 83% беларусаў назвалі рускую мову сваёй роднай. Гэта фальсіфікацыя. У даведніку “Население СССР” (М., 1983 г., стар. 128) чытаем: Беларусаў у СССР усяго 9 млн. 463 тыс. чалавек.
З іх за межамі БССР 1 млн. 500 тыс. чалавек.
Лічаць роднай мовай беларускую 74, 2%
Лічаць роднай мовай рускую 25, 4%
!ншымі мовамі валодае 68,7%
З іх рускай 57, 0%
Iншымі 11, 7%
Не валодае іншымі мовамі, апроч беларускай, 32,3%
Выказана патрабаванне (ці просьба) рэабілітаваць паэта Алеся Гаруна, акадэміка Усевалада Iгнатоўскага і некаторых іншых.
Я. Сакалоў, С. Паўлаў і некаторыя іншыя з “хадзяеў” былі прыкметна збян- тэжаныя гэтымі дадзенымі.
Выразна прагучала думка, што беларусы выйдуць на вуліцы, калі будзе працягвацца гэтак далей.
Усе выступленні фіксаваліся на плёнку. Думаю, што праз тыдзень-другі расшыфруюць, перакладуць на рускую мову і фельд-сувяззю пашлюць у бела- каменную. Маўляў, глядзіце, як нас бяруць тут беларусы за горла.
***
На другі ж дзень у тыя самыя апартаменты была выкліканая іншая група дзеячаў. Цяпер ужо да другога сакратара ЦК КПБ Генадзя Барташэвіча, які,
зазначым, курыруе кадры і карныя органы. Галоўным клопатам “хадзяіна” былі так званыя “нефармальныя” арганізацыі, карацей, такія згуртаванні, якім адмаўляюць улады права на існаванне, як, напрыклад, “Талака”.