Выбрать главу

Iрына Аляксандраўна, даведаўшыся, што я амаль ня сплю ўсю ноч, ня гледзя- чы на тое, што апошні комплексны ўкол даюць мне аж у 24 гадзіны, прыняла рашэньне замяніць гэты ўкол уколамі седуксена - таксама ў дванаццаць ночы. Да гэтага яшчэ прынесьлі мікстуру Маркава і нейкую таблетку.

Сапраўды спаў. !рына Аляксандраўна прыбегла праведаць мяне каля сямі раніцы, я толькі-толькі прачнуўся, але быў яшчэ ў пасьцелі. Такі эфект ёй вельмі спадабаўся.

А што ж будзе без такой “цяжкай” артылерыі? фына параіла, як толькі прачнуся, адразу ж прыняць сустар: калі фортэ - адну таблетачку, а калі мітэ

- дзьве. Я зрабіў гэтак пры ёй.

Сёньне не прыйшлі браць кроў “на згортваемасьць”. Указаньне ўрача, ці забыла лабарантка? Хутчэй за ўсё другое. Бывае, што прыходзіць якая з гэтай мэтаю і раптам высьвятляе, што забыла ўзяць секундамер!

Здаецца і гіпарын пачалі калоць радзей. Было аж чатыры разы ў дзень. Мабыць, пакінуць два.

Вельмі сімпатычныя наведвальнікі былі ў мяне сёньня, цэлы дзень.

Яшчэ толькі пачаўся “ціхі час”, прыбег Вася Жуковіч. Зноў усе газеты Савец- кага Саюзу, вялізная белая хрызантэма і... вялікі кавун. Думаю, што ён чуў пра параду прафесара Панова, і вось табе маеш. Доўга ня быў ён, улічваючы наш пасьляабедзенны адпачынак. Сказаў, што нават сьпяшаецца некуды, у нейкую камандзіроўку на тыдзень.

Мая Галька! (дачка - рэд.). Як заўсёды з прыгажэнным букетам кветак. “Па- глядзіце, якая прыгажэнная наша восень”, - сказала да ўсёй палаты, паказваючы агромністыя сонцападобныя чырвоныя геаргіны.

Але ж быў у яе яшчэ даражэйшы падарунак мне - “Стансы” Дж. Г. Байра- на ў яе ўласным перакладзе на беларускую мову. Прызналася, што гэты твор пакарыў яе яшчэ ў восьмым класе. “I вось толькі цяпер дайшлі мае рукі да гэтага шэдэўру”.

Вельмі ўзрадаваў мяне візіт Сяргея Дубаўца. Прыехаў са сваёй ссылкі. Пра тое, што я ў бальніцы, яму сказаў Алесь Разанаў. Хату яму ў Гомелі пакуль не даюць. Трэба неяк шукаць яму месца ў выдавецтве. Добра мы з ім пагаварылі пра творчасьць нашага любімага Уладзіміра Караткевіча, пра стан выданьня яго апошняй паэтычнай кнігі “Быў, ёсць, буду”, пра некагорыя нюансы падрых- тоўкі васьмітомнага Збору Яго Твораў. Я сказаў сваю ідэю наконт дадатковага тому эпісталярнай спадчыны і сьпецтому яго малюнкаў з дадаткам пласьцінкі з ягоным голасам.

Нарэшце паказаўся Лёня Дранько-Майсюк - ён быў у калгасе, і я ўжо засу- маваў па ім. Такім галантным зьявіўся, “хоць і ў кепачцы жоўтай вельветавай”: Галі пацалаваў руку, кожнаму з нас (Сяргею і мне) пакланіўся, чакаючы, пакуль кожны з нас не падаў яму рукі. Што ты скажаш! Сапраўдны беларус - гэта сапраўдны еўрапеец. Хоць шмат хто імкнецца карміць нас думкаю пра нашую быццам усебаковую блізкасьць да “вялікага ўсходняга брата” і ледзь ня кроўную роднасьць з ім. Не! Сярод тых дэбілаў, як называюць цяпер свой заўсёды п’яны “ў сьцельку” народ цьвярозыя яго прадстаўнікі, такіх Галін, такіх Сяргеяў, такіх Леанідаў няма і ў бліжэйшае стагоддзе ня будзе!

Ды мы і ня хочам гэтай блізкасьці! Марныя іх намаганьні “адарваць” нас ад балтаў і готаў. Няхай скажуць нам добрае дзякуй за тое, што мы ім далі сьвятло навукі, аддавалі на працягу стагоддзяў сваіх баяраў Кабыл-Раманавых, сваіх Дастаеўскіх, сваіх Глінкаў, сваіх Някрасавых, сваіх Твардоўскіх, сваіх Гагары- ных, сваіх Церашковых. Што мы іх навучылі і кнігі пісаць, і кнігі друкаваць, і палацы і храмы будаваць, і палацы і храмы расьпісваць, і законы пісаць, і законы кадэфікаваць і г. д. і г.д. і г. д. і г. д.

Гледзячы на гэтых трох маладых, я цешыўся беларускай здаровай залатою зьменай. Я сюды далучыў і тых юнакоў - маіх сяброў, што летась аднаго з іх я паслаў у праваслаўныя сьвятары, а сёлета рыхтую аднаго з іх на беларуска- га каталіцкага сьвятара. I такія хлопцы ў мяне не выводзяцца. Яны чакаюць толькі майго слова.

У сувязі з апошнім, я таксама падумаў: “А знайдзі на ўсю “вялікую Расею” хоць аднаго рускага выдаўца, які менавіта так зацікаўлены быў у падрыхтоўцы такой зьмены сучаснай рускай інтэлігенцыі”. Што датычыцца рэлігійных храмаў, дык кожны з тых выдаўцоў абыдзе іх дзясятаю дарогаю, каб яму, камуністу не зрабілі заўвагу ў райкаме ці ня выключылі з роднай партыі. Я ж хаджу ў храмы ўсіх рэлігіяў, якія вызнае мой беларускі народ.