Выбрать главу

- ого, Гурскі ў цэнтры ўвагі на пленуме СП БССР у 196О годзе!

Палова з усіх успамінаў пісалася сьпецыяльна для гэтай “кнігі”, апроч таго,

значная частка пісалася таксама па просьбе Марыі Якаўлеўны, а восем “успа- мінаў”, што напісаныя былі па-руску, пераклала сама яна.

У “кнізе” я пакінуў 140 сваіх заўвагаў і пажаданьняў, 57 старонак вынес на форзац. У асноўным мая праца была выкліканана абурэньнем ці ўра-патры- ятызму, ці прымітывізмам Гурскага і Гурскаўцаў.

13 кастрычніка 1985 году. Нядзеля. Цяпер так і хочацца пачынаць кожны запіс з інфармацыі пра стан здароўя. Тое наступіла ці “наехала” на мяне толькі гэтымі днямі - калі паламаўся мой стэнакардычны стэрэатып, калі перастаў спаць. Ну, дык вось: сёньня спаў ледзь не да дзявятай гадзіны раніцы! У панядзелак, калі такая ж будзе і наступная ноч, пастаўлю пытаньне пра выпіску.

Перад абедам наведаў Серафім Андрасюк. Разабралі з ім шмат службовых пытаньняў. Сярод іх:

1. Вылучыць Сьвятлану Расянчук малодшым рэдактарам замест Зіны Жук, якая ідзе ў дэкрэтны адпачынак. Я ўпэўнены, што са Сьветы з цягам часу будзе выдатны рэдактар. I ня толькі! Iнтэлігентная, энергічная, з шырокім кругаглядам. Дый, думаю, яна найлепш адпавядае густу Веры Сямёнаўны.

2. Алесь Рыбак зьбіраецца ісьці з выдавецтва. Трымаць пакуль гэта ў сакрэце, а то могуць некага падкінуць. Мікола Кусянкоў, загадчык хоча Яўгена Лецку. Я таксама ня супраць Лецкі. Нядаўна ён быў у мяне на прыёме, і я нават яго абнадзеіў. Але сказаў, няхай пакуль прымае прапанову “Юнацтва”. Мне хацелася б хутчэй узяць Сяргея Дубаўца. Серафім ўсё-такі з Кусянковым нацэліліся на Лецку. А гэта ўжо перайначыць цяжка.

3. Ніл Гілевіч нават у ЦК КПБ, напэўна, у аддзеле культуры паставіў пыта­ньне пра перавод яго брата Міколы Гіля на пасаду загадчыка рэдакцыі Збораў твораў і выбраных твораў. Дазнаўся, што мы няпэўна вырашылі, неканчаткова. На гэтае пытаньне ў нас з Серафімам аказалася аднолькавая думка. Дарэчы, такая самая думка і ў Сяргея Законьнікава.

4. Валодзю Паўлаву Камітэт ня дасьць сваю Ганаровую грамату да 5О-гадо- вага юбілею. Серафім сказаў, што Дзялец папярэдзіў ужо, каб і не прасілі. Я прапанаваў Серафіму зрабіць у выдавецтве, як сьлед, падрыхтаваць добры загад, прэміяваць звычайнай у такіх выпадках прыміяй - сто рублёў, падрыхтаваць прыгожы цёплы адрас, правесьці сход з кветкамі, выступленьнямі, вершамі. А далей яго справа, як ён паступіць.

5. Паскардзіўся Серафім на Аляксандра Антонавіча, што той крычыць “Чаго гэты прафесар хоча ад пробаў ілюстрацыяў да “Пана Тадэвуша” А. Міцкевіча”. “Прафесар” - гэта Васіль Шаранговіч. I Дзялец націскае, каб фарсіравалі. “Мне сорамна, - кажа ён, - сустракацца з польскім генконсулам”. Я супакоіў Сера- фіма: “Толькі лінія Шаранговіча заслугоўвае павагі: яна за якасьць выданьня. А тыя астатнія - кар’ерысцкія. Такім настроям не патакаць”.

6. На кастрычнік вельмі мала ўзята да выпуску назваў. Здаецца, менш дзе- сяці. Мне Жана Сьцяпанаўна абяцала выслаць план месяца. Я прасіў, каб і “зірнуць” на праект кварталу.

7. Дамовіліся рыхтаваць пасяджэньне рэдакцыйна-выдавецкага савету. Пытаньні: 1) абмеркаваньне праекту плану выпуску літаратуры ў 1987 годзе і плану рэдакцыйна-падрыхтоўчых работ у 1987 годзе (пад выпуск 1988 году); 2) інфармацыя Серафіма пра вынікі ММКВК-85.

8. Адносіны з цэнзураю. Асноўнае - гэта тое, што яны зрабілі там шмат купюраў у 4-ым томе Максіма Гарэцкага, у яго рамане “Камароўская хроніка”. Прынята, кажа Серафім, рашэньне з Камітэтам, каб “падганяць” том пад пат- рабаваньні Цэнзуры. Я прапанаваў абавязкова месцы купюраў - усіх без вы- ключэньняў - пазначаць адпаведным умоўным знакам - квадратнымі дужкамі з шматкроп’ем у іх: [...].

Недзе Серафім чуў, што Валянціна Пепяляева хочуць выгнаць з Галоўліту. Гэта цікава! Значыць, і там ёсьць здаровыя сілы, якім ён стаў косткай ў горле. “Падвядуць”, як таго Аблова. Дай-та Бог!

Дарэчы, Савелія Паўлава “народная чутка” зноў некуды накіроўвае - не ў Дзяржкамвыд, дзякаваць Богу, а адны ў Iнстытут гісторыі партыі, другія

- рэктарам Менскай вышэйшай партыйнай школы. Цуд! Абедзьвюма рукамі прагаласую за гэтыя абедзьве пасады. На культуру беларускую і на гарматны стрэл яго нельга падпускаць.

14 кастрычніка 1985 году. Панядзелак. Дзень не для наведваньняў, а Толя Кудравец прарваўся. Ды яшчэ перад абедам. Маіх сужыцеляў не было, дык хоць удосталь нагаварыліся. Ад тэмы майго захворваньня да міжнародных пытань- няў: у такім ракурсе, што ў маіх старых бальшавікоў-аднапалатнікаў палопаліся б барабанныя перапокі ў вушах. Найбольш, канешне, круціліся вакол Саюзу