Выбрать главу

На ўсякі выпадак я папытаў “Trybun^ Ludu”. Па-першае, трэба неяк зьвесьці сабе “канцы з канцамі” тыя “выбары”, што правёў у Польшчы генерал Ярузельскі; газета звычайна затрымліваецца з дастаўкаю, так што, падумаў я, якраз цяпер недзе будзе з тымі вынікамі. Па-другое, была нічым не абгрунтаваная надзея, што, можа, “Trybuna.” выдрукавала раней тое Лнтэрв’ю”, і вось яно да мяне прыбудзе такім чынам.

Як заўсёды, у кіёску цэлы стос ляжаў кастрыраванай Хонекераўскай “Neues Deutschland”. Варшаўскай газеты не было. Але якраз гэты факт мяне зусім не зьдзівіў. Я ўжо даўно прызвычаіўся да самавольства і свавольства нейкіх са- вецкіх уплывовых чыноўнікаў (можа, нават з таго Палітбюро?!) у адносінах да польскага друку. Некаторыя ж газеты і часопісы ПНР яшчэ і дагэтуль Масква не дазволіла набываць “свайму” чытачу ні оптам, як кажуць, ні ў розьніцу - ні ў падпіску, ні ў кіёсках. А колькі выпускаў забараняецца ў продаж, калі там што-небудзь ёсьць пра пагрозу ці непрыемнасьці савецкай марыянетачнай амаль мёртвай партыі, гэтак званай ПАРП?!

Прыходжу, як мага хутчэй у маім стане, у свой кабінет. Не распранаючыся, набіраю тэлефон брата. “Яму, думаю, лягчэй здабыць гэту газету. Дык папярэ- дзіць трэба, можа, ня ведае.”

Стась узрадаваўся майму званку.

- Праз пяць мінут, - кажа ён, - ты будзеш трымаць у руках тое, што шу- каеш. Нават у двух экземплярах.

- Якім чынам? - пытаю.

Высьветлілася, што раней, чым ісьці на працу, ён павінен быў зайсьці ў Дом кнігі - у “мой” дом. Па дарозе накупляў шмат розных выданьняў, у тым ліку і два экземпляры “Известий” - як мы і дамаўляліся. Паклаў гэта багацьце ў “дыпламат”, які там чамусьці “тасаваў”, пасьля чаго газеты засталіся там на стале, заваленым іншымі газетамі.

Праз пяць хвілінаў я сапраўды валодаў тым, што так шчыра колькі ўжо дзён пільнаваў.

6 лістапада 1985 году. Учора з найвялікшым задавальненьнем прачытаў у “Известиях” ‘Чнтэрв’ю Прэзідэнта ЗША”. Вырашыў нічога не занатоўваць, пакуль не прачытаю яшчэ і дзікую даважку да гэтага сапраўды бліскучага матэрыялу.

Само Iнтэрв’ю займае газетную паласу. Тая “даважка” - таксама. Яна назы- ваецца “Наконт інтэрв’ю Р. Рэйгана”. Гэта нікому не патрэбнае “тлумачэньне” вельмі зразумелых словаў Прэзідэнта, напісанае тымі самымі журналістамі, якія інтэрв’юіравалі Прэзідэнта (Г. Шышкін, В. Аўчыннікаў, С. Кандрашоў, Г. Баравік). Напісанае, вядома, паводле заданьня іх гаспадароў. Каб аслабіць вельмі моцнае ўражаньне ад словаў Прэзідэнта.

Я сказаў, што абодва матэрыялы па адной старонцы. Не! Трэба удакладніць. Ад прэзідэнцкай “старонкі” забраць тэкст, што належыць савецкім журналістам, і дабавіць яго да іх тэксту. А гэта аж 254 радкі з 1372-х! Каля 19-ці працэнтаў!

У гэтым таксама крыецца слабасьць, бездапаможнасьць савецкай ідэалогіі, недавер’е “свайму” народу - чытачу, боязь, што чытач зразумее Прэзідэнта так, як Прэзідэнт і разьлічваў.

Трэба было абавязкова аслабіць, зганьбіць аргументацыю Рональда Рэйгана. Але ж, думаю, што гэтай мэты Крэмль не дасягнуў: Iнтэрв’ю Прэзідэнта ўсе прачыталі, каму пашчасьціла з газетаю. Тую ж, другую, брахлівую, старонку чыталі толькі “сьпецыялісты”, ідэолагі і тыя, хто не знайшоў цікавейшага занят- ку. Апошніх - адзінкі. Значыць, ледзь ня ўвесь падсавецкі народ “начытаўся” аднаго з лідэраў свабоднага сьвету.

Апошні раз такое было дваццаць чатыры гады таму. Тады вельмі вядомы і сапраўды выдатны савецкі журналіст Аджубей, узяў інтэрв’ю для “Известий”, якімі ён кіраваў, у славутага Прэзідэнта ЗША вялікага Джона Ф. Кенэдзі! Памятаю, якое гэта было сьвята! Дый Аджубей тады ня даў усьлед інтэрв’ю сваёй брахлівай старонкі.

Дагэтуль савецкая прапаганда так адурманіла “свой” народ, што многія сап- раўды верылі, быццам бы СССР няспынна ўносіць прапановы аб скарачэньні таго ці іншага віду ўзбраеньняў, а ЗША няспынна адхіляюць гэтыя прапановы. “Асабліва гэта стала характэрна з прыходам у Белы дом Рональда Рэйгана”,

- сьцьвярджаецца ва ўсёй вуснай і друкаванай прапагандзе. Апошняй, дарэчы, забаранілі пісаць у станоўчым духу хоць што б там ні было пра цяперашняга Прэзідэнта ЗША. У свой час думалі такім чынам зганьбіць пана Рэйгана, скамп- раментаваць яго перад выбаршчыкамі і “заваліць” на прэзідэнцкіх выбарах. Аднак высьвятлілася, што там Рональд Рэйган паказаўся амерыканцам сапраўдным Прэзідэнтам, сапраўдным гаспадаром самай складанай у сьвеце гаспадаркі. I яны Яго выбралі сваім Прэзідэнтам! Гэта заадно быў усенародны амерыканскі плявок у твар тых крэмлёўцаў, якія распачалі яго цкаваньне.

Мы, хто з радасьцю, хто зьбянтэжана, чытаем, што ЗША рабілі канкрэтныя міралюбівыя прапановы, якія зусім не з разраду “ўсё альбо нічога” (мы намёк расшыфравалі):