Выбрать главу

скараціць з абодвух бакоў колькасьць боегаловак балістычных ракетаў па пяць тысячаў;

цалкам ліквідаваць цэлую катэгорыю ракетаў сярэдняй дальнасьці;

выказалі гатоўнасьць адмовіцца ад перавагі ЗША ў некаторых галінах, калі СССР паступіць таксама.

Прэзідэнт выказаўся за прадаўжэньне працэсу скарачэньня, “пакуль мы ня зьнішчым гэтую зброю цалкам”.

Высьветлілася, што ЗША ўнесьлі “ад сарака да пяцідзесяці прапановаў, накіраваных на паляпшэньне нашых рабочых адносінаў, пашырэньня сувязяў і ўмацаваньне даверу:

сумесны касьмічны палёт “Апалон-Саюз”;

больш прамых кантактаў паміж вайскоўцамі;

“простыя людзі абодвух краінаў павінны больш кантактаваць адзін з адным, асабліва наша моладзь”.

Трэба, - кажа Прэзідэнт, -- “навучыцца разумець, што нават пры розьніцы нашых сьветапоглядаў, мы можам і павінны жыць у міры”.

Вось ад гэтага выказваньня, мабыць, найбольш шалеюць савецкія прапа- гандысты: яны ж пераканалі ўжо “савецкі народ”, што капіталістычны сьвет, асабліва яго кіраўнікі, асабліва “адміністрацыя ЗША” катэгарычна і заўсёды адхіляюць “савецкі” прынцып “мірнага суіснаваньня”.

Лопнула манаполія Крамля і яшчэ на адзін быццам бы толькі ім накрэсьлены лозунг, што ў ядзернай вайне ніхто ня выйграе.

Паслухаем Прэзідэнта: “Я много раз говорил, что ядерную войну невозможно выиграть и её нельзя допустить”.

Столькі гадоў савецкія кіраўнікі хавалі ад свайго народу сьвятыя прынцыпы кіраўнікоў краінаў Захаду!

I далей:

“Я б сказаў, што ўсе краіны павінны жыць у міры, незалежна ад таго, маюць яны аднолькавыя альбо розныя сацыяльныя сістэмы”.

Альбо:

“. паміж нашымі краінамі ніякай вайны не павінна быць”.

Прэзідэнт прыгадаў 10-годдзе Хельсінскіх пагадненьняў і сказаў: “Мы вы- конваем гэтыя абавязацельствы і чакаем гэтага і ад іншых”. Яшчэ лепш было б назваць тых гэтых “іншых”, пачынаючы з СССР...

Савецкія крумкачы ўжо каркаюць бясплодны канец будучай сустрэчы. Усё можа быць. Але ж аптымізм якраз пана Рональда Рэйгана нам больш імпануе:

“Я думаю, што нашая сустрэча з Генеральным сакратаром М. С. Гарбачовым можа паслужыць пачаткам руху па шляху да той мэты, якую нашы краіны сабе паставілі: рэзка скараціць ядзерную зброю і прыняць меры, накіраваныя на іх поўную ліквідацыю”.

Вось гэтага якраз і хоча ўвесь сьвет. А намаганьні ў гэтым напрамку заўсёды пры- пісваюць сабе савецкія лідэры. Усе да адзінага! Пачынаючы з Мікіты Хрушчова.

Прэзідэнт растлумачыў пазіцыю ЗША на апошніх перагаворах у Жэневе. Мы лічым, кажа ён, што самай пагрозьлівай зброяй для чалавецтва зьяўляецца сёньня ядзерная зброя масавага зьнішчэньня. I нашай агульнай мэтаю павінна быць стварэньне ўмоваў яе поўнай ліквідацыі ў будучыні.

Аднак Прэзідэнт выразна падкрэсьліў, што ня менш важным зьяўляецца скарачэньне таго тыпу ракетаў, якія, каб дасягнуць зададзенай ім мэты, павінны праходзіць праз космас. Гэтым самым будзе спыненая гонка ўзбраеньняў у кос- масе. А пра гэта трэба дбаць ня менш, чым пра скарачэньне гонкі ўзбраеньняў на Зямлі.

Дзіўныя рэчы высьвятляюцца. Большасьць разумных канкрэтных амерыкан- скіх прапановаў адкідаецца бальшавікамі нібыта з тае прычыны, што, бачыце, структура ўзброеных сілаў абодвух бакоў розная і Савецкаму Саюза, маўляў, давялося б перабудаваць свае сілы.

I такі “аргумент” ЗША прынялі (!). Яны прапанавалі “шукаць узаемныя рашэньні, якія дазволяць збалансаваць сілы з улікам гэтай розьніцы”.

ЗША лічаць неабходным “ліквідаваць усю катэгорыю ўзбраеньняў, у якую ўваходзяць разгорнутыя Савецкім Саюзам ракеты тыпу СС (441 ракета) і нашы (амерыканскія. - М. Д.) ракеты тыпу Першынг-2 і крылатыя ракеты наземнага базіраваньня”.

А калі рускім “не спадабаецца” і такая прапанова, тады ЗША згодныя па- куль пакінуць роўную колькасьць боегаловак для ракетаў гэтай катэгорыі - на мінімальна нізкім ўзроўні.

Вельмі цікава для вуха слухачоў савецкай інфармацыі прагучала думка Прэзідэнта аб пажаданасьці ў далейшым усё больш арыентавацца на абарон- ныя сістэмы, замест таго, каб будаваць сваю бясьпеку з наступальнай ядзернай зброі.

Зусім справядлівым здаецца зьдзіўленьне Прэзідэнта, чаму СССР заўсёды абвінавачвае ЗША “ва ўсякага роду агрэсіўных намерах” у той час, калі абедзьве краіны займаюцца аднымі і тымі самымі распрацоўкамі ў галіне ўзбраеньняў.

Часткова пан Прэзідэнт і адказаў сам на сваё пытаньне. Ён у прыватнасьці сказаў, што “мы адкрыта гаворым пра нашую праграму, таму, што наша палі- тычная сістэма патрабуе адкрытага абмеркаваньня, перш чым будуць прыняты рашэньні па падобных пытаньнях”.