Выбрать главу

Далей пачаліся падлікі ракетаў, боегаловак, вызначэньне перавагі Варшаўскага дагавору над НАТА, пытаньні і адказы-экспромты. I тут цікавага нямала, але, на жаль, у мяне надта мала часу, каб хоць зрабіць просты пералік таго, што з майго пункту гледжаньня заслугоўвае ўвагі.

Нямала цікаўных і нават пікантных рэчаў і ў той другой, антырэйганаўскай старонцы. Я, напрыклад, чытаючы яе, адзначыў шэсьцьдзясят шэсьць выказва- ньняў, фразаў, цэлых абзацаў, якіх нельга пакінуць без аналізу, бяз спрэчкі з аўтарамі, без абвяржэньня шматлікіх “іх” “думак”.

А паколькі навуковую працу я не рыхтую па гэтых матэрыялах, у дыскусію з тымі “журналістамі” не ўступаю, дык і ня буду аналізаваць адзначаныя мною радкі. Скажу толькі, што ніхто з журналістаў не назаве гэту старонку сур’ёзнай журналісцкай працаю. Думаю, што працэнтаў па восемдзясят яна была напісаная імі (а можа, і ня імі?) да прыходу іх у Авальны кабінет, дапоўненая некаторай канкрэтыкай.

Але ніяк не магу праігнараваць такую заяву “храбрай чацьвёркі”.

“.у Белым доме вельмі і вельмі недаацэньваюць палітычную падкаванасьць савецкіх людзей, калі лічаць, што такім чынам “адкрыюць Амерыку” - і аме- рыканскую пазіцыю”.

Ну, гэта такое нахабства, ад якога пачырванее нават Юры Жукаў! Кім і як “падкаваны савецкія людзі”? Да іх жа сьвядомасьці не дапускаюць погляды лідэраў дэмакратычных краінаў. Як толькі нешта важнае адбудзецца, дык гэ- тая падзея будзе выкладзеная “савецкім людзям” так, што сапраўднай пазіцыі апанентаў яны як ня ведалі, так і ня будуць ведаць. Нават цэльнай цытаты з аўтэнтычнымі словамі ў сродках масавай інфармацыі не дадуць, ня толькі што поўнае выступленьне. Замест гэтага - лавіна бяздоказных абвінавачаньняў.

Можна было б прыбегнуць да замежных сродкаў масавай інфармацыі, дык “савецкія людзі” ня маюць да іх доступу: радыёперадачы глушацца, органы друку, кнігі не ўпускаюцца ў краіну, тых, хто выязджае за мяжу - сьцерагуць кадэбісты, каб ня мелі кантактаў з тым, свабодным народам.

Значыць, пан Рональд Рэйган, нізкі паклон яму за гэта, усё-такі адкрыў нашым тубыльцам Амерыку і амерыканскую пазіцыю. Бо “палітычная падкаванасьць” гэтых тубыльцаў была айчынная, - паводле адсталай савецкай тэхналогіі, і яе не хапіла на зададзеную дыстанцыю.

Цікава, побач з гэтым абзацам у “Известиях” аб палітычнай “звышінфармава- насьці” людзей у СССР, у суседнім, чацьвёртым слупку таксама адзначаны мною абзац. Гляджу - таксама “рубін” - скарга СССР на абвінавачаньні Пентагонам і ЦРУ у “крадзежы амерыканскай тэхналогіі”.

Што ж! Рускія любяць казаць у такіх выпадках: “На злодзею шапка гары- ць” - ніхто тую чацьвёрку не прымушаў да дыскусіі на гэтую тэму. А калі на тое пайшло, дык амаль усім тым “палітычна падкаваным” вядома, што СССР цьвёрда трымае першынства ў сьвеце па частцы эканамічнага (каб толькі яго!) шпіянажу. На кожным прадпрыемстве нешта крадзенае, у крыху зьмененым выглядзе, укараняецца ці ўкаранёна ў вытворчасьць. У кожным СКБ пацеюць над “падгонкаю” пад савецкія стандарты нечага ўкрадзенага на Захадзе. Ціка- вей за ўсё тое, што за такую ганебную “мадэрнізацыю” прысуджаюць пасьля найвышэйшыя дзяржаўныя ўзнагароды і прэміі, навуковыя званьні. Крадзіце, хлопцы! Прымушайце канаючы капіталізм працаваць на “самы прагрэсіўны” лад - на камунізм!

Бадай што хопіць! Але ж хоць у саменькім канцы скажу: я глыбока ўпэў- нены, што Ытэрв’ю прайшло праз савецкую цэнзуру. Былі, вядома, і купюры, былі і скажэньні. Бяз іх сацыяізм - не сацыялізм. Гэта яго адзін з галоўней- шых аб’ектыўных законаў. I ўсё-такі мільёны людзей абнавілі свае “падковы” і ўдзячныя Новаму Кавалю. Шкада толькі, што такіх Кавалёў дзесяцігоддзямі не пускаюць у нашыя кузьні, да нашых табуноў.

7лістапада 1985 году. У СССР гэта дзяржаўнае сьвята, гэтак званай Кастрыч- ніцкай рэвалюцыі. Сёлета ўжо 68 гадоў ёй. 68-я гадавіна пачварнай дэфармацыі чалавечай сутнасьці “на адной шостай частцы зямной сушы”. Гэтая “частка” сама па сабе страшэнная па сваіх памерах, па колькасьці народаў і людзей, што там жывуць. Але ж духоўнае разбурэньне чалавека на гэтым не спынілася. Сюды “далучыліся” і ўсё яшчэ “працягваюць далучацца” больш сьціплыя “часткі сушы”. Ня будзем пералічваць іх! Пры ўспаміне кожнай такой краіны перад вачыма заўсёды ўзьнікаюць штрыхі да іх “аблічча”.

Польшча - кароткатэрміновы трыумф народу, які пад кіраўніцтвам свабод- ных прафсаюзаў “Solidarnosc” скінуў з сябе дыктатуру камуністычнай партыі. Увядзеньне апошняй ваеннага становішча, забарона прафсаюзу “Solidarnoscі”. Арышты, суды. Зьверскае забойства прадстаўнікамі палітычнай паліцыі вялі- кага патрыёта ксяндза Папялушкі. Гэта, каб запалохаць іншых. Цэнзура слова і думкі. Гэта была сапраўдная антыкамуністычная рэвалюцыя - найбольш працяглая, найбольш сьмелая, прыгожая - што датычыцца дзеяньняў народу. Яна нарадзіла шмат таленавітых кіраўнікоў народу як Лех Валенса, Міхнік. Цяпер польскія падзеі прынялі іншыя формы. Народ, аднак, не паддаецца! Генералы - бясьсільныя.