Выбрать главу

Азнаёміў прысутных з апошнімі дакументамі. Сярод іх важным назваў загад Пастухова аб частковай зьмене яго загаду за 1982 г. аб абавязковым рэцэнза- ваньні выдавецтвамі сваіх выданьняў.

У гэтым новым загадзе-дадатку вызначана максімальная колькасьць рэцэнзіяў: на ўсе выданьні - да трох, на літаратурна-мастацкія творы - да дзьвюх. Творы самых славутых у сваёй галіне замежных і савецкіх аўтараў, калі рэдакцыя палічыць магчымым, можна, не рэцэнзаваць.

Характэрна, што Серафіму (Андраюку - рэд.) не спадабалася і сама рэгламен- тацыя і асабліва апошняе “паслабленьне”. Ён нават “выдаў” уголас адпаведную рэпліку, сэнс якой: гэта пагроза зьніжэньня якасьці літаратуры.

На планёрку я запрасіў Алеся Разанава, каб расказаў пра канферэнцыю перакладчыкаў літоўскай літаратуры, з якой ён прыехаў.

Мне прыемна было з Алесевай дапамогай падкрэсьліваць плённасьць пошу- каў у выданьні сусьветных шэдэўраў на нацыянальных мовах. Літоўцы за 10 гадоў вырашылі выпусьціць цэлую бібліятэку іх - 120 тамоў. Распрацаваны і надрукаваны прасьпект, створана ў выдавецтве “Vaga” сьпецыяльная рэдакцыя ў складзе шасьці чалавек. Надрукаваны Бібліяграфія ўсіх кніг, перакладзеных на літоўскую мову - недзе каля 2,5 тысячаў назваў і Персьпектыўны план такіх выданьняў да 2000 году!

Выключна цікавым быў канец працоўнага дня. Дзьве з паловаю гадзіны з бібліёграфам Валянцінай Нічыпараўнай Дышыневіч. Яшчэ перад маёй хваро- баю яна выказала жаданьне скласьці анталогію “У вянок Францыску Скарыне”

- творы паэзіі, драматургіі, прозы беларускіх пісьменьнікаў ад вытокаў літара- турнай Скарыніяны да нашых дзён (1913-85 гг.)

Ад Скарыны мы “перакінуліся” на яго Біблію. Я коратка перадаў ёй пра свае намаганьні. Непрыкметна “дабраліся” да мітрапаліта Філарэта. Мяне зьдзівіла, што яна пытаньні рэлігіі ведае ня горш, чым сваю бібліяграфію, якой яна ў галоўнай бібліятэцы рэспублікі займалася аж да выхаду на пенсію. Філарэт ёй вельмі імпануе сваёй эрудыцыяй, шырынёй поглядаў, пільнай увагаю да беларус- кай культуры, асабліва да гісторыі рэлігіі на Беларусі. Увёў на ўсяночнай чытаць Евангельле ад Яна апроч царкоўна-славянскай мовы і на лацінскай, грэчаскай, рускай і беларускай мовах. Праз патрыярха Усея Русі ўвёў сьвята беларускіх сьвятых (3-я нядзеля пасьля Троіцы) увёў упамінаньне ўсіх беларускіх сьвятых у кожным набажэнстве. Зьбірае дакументы на напісаньне Жыцій беларускіх сьвятых. Дамогся пабудовы “сабе” рэзідэнцыі, якая ўпрыгожвае горад, з густам аформленай, з беларускімі нацыянальнымі матывамі. Яму крыўдна, што сёй-той з беларускай інтэлігенцыі варожа да яго ставіцца, лічаць яго вялікадзяржаўным шавіністам.

20 сьнежня 1985 году. Учора ледзь дайшоў дамоў на абед: біў страшэнны кашаль, слабасьць, нельга было ні ўдыхаць, ні выдыхаць. Думаў, не дайду да кватэры. Дайшоў толькі таму, што бачыў перад сабою некалькі пар нечыіх ног, якія ішлі ў тым самым напрамку, што і я. Мабыць таму і мае перастаўляліся. Адчыніў дзьверы і, спускаючы з сябе на падлогу паліто, папрасіў Iрынку вы- клікаць “хуткую дапамогу”.

Чакаць давялося, дзякаваць Богу, ня доўга. Прыехала інфарктная брыгада, бо фынка, выклікаючы, сказала, што нядаўна я перанёс інфаркт міякарда. Аднак, я і ідучы адчуў, што гэта не сардэчны прыступ, а, хутчэй за ўсё, прастуднае абвастрэньне. Пасьля неабходнага абсьледаваньня, уключаючы і ЭКГ, урач так і прызнала. Зрабілі ўкол эўфіліну і паехалі, загадаўшы ляжаць у пасьцелі, а на заўтра выклікаць свайго ўчастковага ўрача.

Сёньня ўжо была Людміла Мікалаеўна. Навыпісвала рэцэптаў на розныя супрацьпрастудныя лекі - эўфілін, беніміцын, кодтэрлін, розныя мікстуры і інш.

Цэлы дзень мяняю няспынна мокрыя насоўкі на сухія, нічога ня бачу скрозь сьлёзы.

Некалькі разоў мне патэлефанавалі з выдавецтва, адзін раз я ім туды паз- ваніў. Выбраўся з пасьцелі. У вочы кінуліся газеты - учарашнія і сёньняшнія. На першай старонцы “Правды” за 19-е сьнежня - сустрэча М.С. Гарбачова з амерыканскім прафесарам Б. Лаўнам і савецкім акадэмікам Я. I. Чазавым. Яны ўзначальваюць міжнародны рух “Урачы сьвету за прадухіленьне ядзернай вайны”. Гэтай арганізацыі прысуджаная Нобелеўская прэмія міру за 1985 год. Прэмію прымалі якраз гэтыя два дзеячы - як сустаршыні “руху”.

Я не бяруся даваць ацэнку ролі названага руху на захадзе, ва ўсім сьвеце. Затое “ведаю” яе ў СССР - гэта zero! Мая Марыя, кандыдат медыцынскіх навук, і ня чула пра такі рух. Ня чуў і цэлы яе Шстытут, дзе працуюць сотні медыкаў, у тым ліку дактароў, кандыдатаў, прафесараў, дацэнтаў.

Няўжо на Захадзе яшчэ не пераканаліся, што ў Савецкім Саюзе, як праві- ла, пад шыльдаю любой аўтарытэтнай арганізацыі можа быць проста самая звычайная фікцыя. Тут умеюць іх ствараць! Прызначаць кіраўніка, нават цэлы камітэт; загадаюць ім правесьці пэўную колькасьць сходаў, сагнаўшы на іх праз райкамы партыі “працоўных” любога кантынгенту, уручаць ім тэксты “прамо- ваў”, арганізуюць вялікую прэсу, радыё, тэлебачаньне. Iнфармацыя пра гэта з разьлікам, пасьлядоўна і настойліва пускаецца за мяжу. А там. прымаецца за рэальнасьць.