Выбрать главу

I вось вынік! Такая антыдэмакратычная практыка інсьпірацыі ў СССР ан- тываенных і іншых актуальных у сьвеце рухаў цяпер ухвалена найвялікшай, самай аўтарытэтнай міжнароднай прэміяй. I ў свабодным сьвеце за гэта нават няма каго прама абвінаваціць. Хіба нармальныя, маральна не сапсутыя людзі ў стане хоць падумаць, што так нехта недзе здольны арганізоўваць такія псеў- дасьпектаклі? Дзеля гэтага, як мінімум, трэба быць такім самым фігляром.

Адыёзная, здаецца, і фігура самога савецкага “сустаршыні” Чазава. Ці гэта ня той Чазаў, што падпісаў у свой час ганебнае абвінавачаньне супраць акадэміка Андрэя Сахарава, сфабрыкаванае ў кадэбэ? Няўжо ў сапраўднага вучонага- кардыёлага ёсьць яшчэ і другі твар - твар палітычнага жанглёра, марыянеткі органаў улады? Ды якой яшчэ ўлады? Той, для якой, апроч сваіх партыйных мэтаў, няма нічога сьвятога. Той, якая, прымушаючы медыкаў у часе вайны забіваць людзей, так груба зганьбіла клятву Гіпакрата, на якую спаслаўся Гар- бачоў у размове з Б. Лоўнам і Я. Чазавым.

Вось як тасаўская інфармацыя ў сувязі з гэтай бяседай перадае словы М.С.Гарбачова пра названы міжнародны рух:

“Сёньня яму сапраўды належыць аўтарытэтнае месца ў сусьветным анты- ваенным руху. Медыкі раскрываюць суровую праўду, якую павінны ведаць людзі, каб не дапусьціць непапраўнага. У гэтым сэнсе Гіпакратава клятва, якая абавязвае ўрачоў ахоўваць сваіх пацыентаў ад усяго, што можа пагражаць іх жыцьцю, сапраўды набыла ў ядзерны век новае вымярэньне”.

Працягваю руку і бяру новенькую кнігу беларускай пісьменьніцы Сьвятланы Алексіевіч “У вайны не жаночы твар.” Зараз мы ў ёй знойдзем пацьвярджэньне словаў кіраўніка савецкай дзяржавы.

Вось гэтыя старонкі пра мараль савецкіх медыкаў, якія расстрэльвалі сваіх пацыентаў нібыта за панікёрства. I тады, і цяпер такая мараль медыкаў ухва- лялася і ўхваляецца. Санінструктар роты Вольга Амельчанка сама расказвае аўтару пра свой “подзьвіг”: “Раніцай пастроілі ўвесь батальён, вывелі гэтых баязьліўцаў, паставілі сьпераду. Зачыталі, што расстрэл ім. I трэба сем чалавек, каб прывесьці прыгавор у выкананьне. Тры чалавекі выйшлі, астатнія стаяць. Я ўзяла аўтамат і выйшла.”

На падставе гэтых “інтэрв’ю” змайстравалі кінасерыял аж з сямі карцінаў. У адной з іх здымалася і гэтая амаральная пачвара, цяпер ужо пачвара і фізічная. А як зьнялася? У вайсковым мундзіры! Хоць пасьля вайны ў арміі яна ўжо і не служыла, а па-вайсковаму любіць і цяпер апранацца. Гэта засьведчыла аўтар кнігі, сустрэўшы яе ў Маскве на “зьлёце” ветэранаў 65-ай арміі: “Усе былі ў вясеньніх сукенках, сьветлых касынках, а яна - у вайсковай форме”. У кіна- фільме нават паказалі, як ад яе аўтаматнай чаргі ўпалі дзьве ахвяры “асобага аддзела” і савецкай медыцыны.

Я пісаў ужо пра гэта адразу пасьля таго, як паглядзеў гэты страшэнны серыял. Я ледзь не самлеў тады, убачыўшы гэты “гуманізм новага тыпу”, як называюць такое камуністы.

“Правды” і астатніх газетаў мне ўжо хапіла. Вунь якія кашмарныя асацыяцыі выклікалі яны ў мяне.

Цяпер каля паловы дзявятай гадзіны вечара. Уключыў тэлевізар - “беларус- кую” праграму. Паводле абвесткі ў газеце там павінна быць перадача з Віцебску

- “Дзьвіна”. I тут няўдача: ідзе шматсерыйны фільм пра Леніна, той самы, што і па маскоўскай праграме. Правільна! Нашто нейкім там беларусам мець сваю праграму? Няхай глядзяць тое, што глядзіць Масква, хутчэй забудуць пра сваю самабытнасьць!

1 студзеня 1986 году. Год тыгра сустракаю ў бальніцы. Знаходжуся тут з 25 сьнежня. Перад гэтым ужо некалькі дзён ляжаў дома. За гэты час зрабіў пару нязначных запісаў.

Самае важнае значэньне апошніх дзён мела для мяне згуртаваньне маёй сям’і вакол добрых калядных традыцыяў. Мне вельмі прыемна, што і Галя і Ірынка ўспрынялі ад мяне гэтыя традыцыі. Мама далучылася да іх завіханьняў, дапамагала ўсё зрабіць як найлепш. Упрыгожыў мерапрыемства рытуал “праламленьня аплатка”. Кожны меў магчымасьць выбраць сабе выяву паводле свайго густу: аплатак быў багата і з густам аформлены мастацкім цісьненьнем.

І вось цяпер сям’я мне наладзіла працяг гэтых традыцыяў. Учора пад вечар прыйшлі да мяне ўсе мае найбліжэйшыя ў поўным складзе, нарадныя, ажыўленыя. Наладзілі мне ў палаце елку – некалькі галінак у слоіку з вадою, увешаных арыгінальнымі цацкамі, з сапраўднай сьвечкаю. Доўга былі са мною, прыўнёсшы ў мой гэты часовы быт аптымізм, весялосьць, адарылі мяне і ў гэты вечар мілымі падарункамі, пахваліліся сваімі сувенірамі, абноўкамі.