Выбрать главу

Даючы мне слова, пасля сваёй “інфармацыі”, нехта таварыш Дадонаў (былы функцыянер КПБ - рэд.) “параіў” мне:

- Будзьце лаканічным і засяроджаным у асноўным... на сваіх памылках. Грун- тоўна адказвайце на пытанні членаў Камітэту. Усё гэта ў выніку дыскусіі дазволіць падрабязна і аб’ектыўна высветліць справу.

- Я сказаў ім, - кажа Алег, - пра тры рэчы. Па-першае, пакаяўся, што адразу, пасля ўзнікнення канфлікту вакол выдання маёй кнігі, я не звярнуўся ў вышэй- шыя партыйныя органы, дзе можна было б знайсці выйсце, а пачаў прапаганда- ваць самавольна свой рукапіс, які яшчэ не зусім быў спелы. І вось, не ведаю як, інфармацыя пра яго трапіла ў Англію.

Па-другое, я запэўніў, што мая мэта - захаваць усё лепшае ў гуманітарнай спадчыне кожнага народу і перш за ўсё асноўную гуманітарную каштоўнасць, родную мову - цалкам супадае з духам перабудовы, што адбываецца цяпер у краіне пасля XXVII з’езду партыі.

Па-трэцяе, я выказаў гатоўнасць панесці любое партыйнае спагнанне, але ж заставацца ў шэрагах КПСС.

- Справа не ў канфліктнай сітуацыі з выдаўцамі, - сказаў член КПК нехта Іван Косаў. - Вы ўступілі ў канфлікт з ісцінай, з праўдаю, у якой жыве беларускі народ, беларуская мова. Мы ўчора размаўлялі з вамі: колькі было на Беларусі перад рэвалюцыяй Акадэміяў, Універсітэтаў, школаў і іншых установаў культуры? Калі б ён прааналізаваў усё гэта сумненна і аб’ектыўна, ён не збіраў бы падобную паклёпніцкую ману.

Ён уступіў у канфлікт з праўдай, са сваім родным беларускім народам і моваю. Ходзіць і збірае ўсякія пошласці і хлусню, што ходзяць пра беларускі народ і мову. І - без абагульнення і аналізу - пачаў раздаваць свой рукапіс. Гэта - самая сапраўдная антысавецкая, антынародная, антыбеларуская дзейнасць. Не месца яму ў партыі!

- Падтрымаць! - закрычала салідная дама з перапоўненымі лютай нянавісцю стальнымі вачыма.

- Іншых думак няма! - загулі астатнія ўдзельнікі “дыскусіі”.

- Вы сталі на шлях прамога паклёпніцтва. Вы паклёпнічаеце на Беларусь, - падаў голас старшыня.

- Падтрымаць! Іншых думак няма! - зноў усклікнула “дама”.

- Мы падтрымліваем рашэнне ЦК КП Беларусі, - закругліў старшыня. - Усё, вы свабодны.

- Бывайце здаровы! - развітаўся Алег.

- Ледзьве я паспеў зачыніць за сабою дзверы той залы, - кажа Алег, - як мяне дагнаў Аляксанр Дадонаў і запрасіў у свой кабінет.

- Усё гэта, Алег Андрэевіч, канечне, не значыць, - пачаў ён яшчэ ў калідоры гаворку, - што вас назаўсёды выкрэсліваюць з партыі. Вы яшчэ малады... Пака- жыце, што вы ўсвядомілі свае памылкі, тады праз пэўны час можна будзе раз- гледзець пытанне аб вашым прыёме ў партыю на агульных падставах. А потым... Калі вашыя паводзіны, праца, жыццё будуць бездакорныя ва ўсіх адносінах, - вам можа і будзе адноўлены партыйны стаж з таго часу, калі вы першы раз уступілі ў партыю. А ў нас. таксама ёсць нервы... Вось вы бачылі, як плакала жанчына, калі ёй адмовілі ў апеляцыі. Нам усё гэта таксама нялёгка, мы таксама жывыя людзі... Усяго вам добрага... Ага, праз пяць хвілінаў адчыняць буфет. Перакусіце там, адзначце пропуск, толькі не пратэрмінуйце яго, як учора, каб і вам і нам не рабілі больш заўвагаў. Гэта памяшканне рэжымнае, і парадкі тут строгія...

Паведаміўшы М. Гарбачову пра абмеркаванне яго “асабовай справы” у КПК, што складае цяпер ужо чатыры тамы (320 стар. рукапіс кнігі разам з пасляслоўем Уладзіміра Караткевіча на 22 стар., апроч таго, станоўчыя водгукі вучоных М. Ганчарыка і Ул. Конана, шматлікія разносныя “рэцэнзіі”), Алег кажа ў сваім “Адкрытым лісце”:

- Кнігу “Роднае слова і маральна-эстэтычны прагрэс” мяне прымусіў напісаць глыбокі непакой за стан беларускай мовы ў цяперашняй Беларусі... У меру маіх сілаў імкнуўся не адступаць ад прынцыпаў поўнай праўды і галоснасці, якая, паводле “Правды”, з’яўляецца “мячом, што гоіць раны”.

- Уявіце, што чалавек, які прыехаў у сталіцу Расіі, амаль нідзе не чуе рускай гаворкі... Як у такой сітуацыі адчуваў бы сябе рускі чалавек?.. Любы з вас?.. Альбо, скажам, Лермантаў?.. Герцэн?.. Маршал Жукаў?..

“Кожны чалавек адчувае сябе асабіста прыніжаным і абражаным, калі прыніжаны і абражаны яго народ”. Гэтыя словы Шэварднадзе на юбілейнай сесіі ААН дакладна адлюстроўваюць аб’ектыўную сітуацыю і мой унутраны стан, якія штурхнулі мяне напісаць “Роднае слова.”

Алег прапапануе Маскве “даць санкцыю” мясцовым уладам на выданне ў Беларусі яго кнігі. Гэта, кажа ён, будзе не толькі высокамаральна, але і палітычна мэтазгодна. Гэта азначала б, што: