Выбрать главу

И все, казалось, не хватало Стране клеймённых сыновей.

Гісторыя ведае, што той самы дэмагог Сталін, які нібыта хацеў суцешыць мільёны абяздоленых ім людзей, сказаўшы: “Сын за отца не отвечает - пять слов по счету, ровно пять”, - ён жа узброіў сваіх верных слуг-катаў і антытэзай, у якой ужо толькі ўсяго тры словы, ад чаго яна зусім не страчвае сваёй выразнасці: “Сын врага народа”. Вось што мае на ўвазе Аляксандр Твардоўскі, калі кажа, што “клеймо с рожденья отмечало младенца вражеских кровей.”

Юбілей, юбілей!..

12 сакавіка 1987 году. Мой цёзка М. Ф. Давыдчык прыкладна адначасна са мною “схапіў” інфаркт міякарда. Атрымаў таксама групу інваліднасці - на год. Цяпер патэлефанаваў, што яму ўрачы далі адтэрміноўку яшчэ на год - аж да лістапада гэтага году.

Цікавы чалавек і цікавы яго інфаркт. Я саромеўся б такога захворвання - за звады. Усё жыццё на некага піша, з некім канфліктуе. Сённяшні званок яго я “расшыфраваў”, як вяртанне да спыненага часовага хобі. Нешта, відаць, піша на Ул. Жарко і хоча падмацаваць аргументам нябожчыка Бечыка. Праўдзівей, самога Варлена выкарыстаць у якасці аргумента.

Вельмі няўклюдна здабываў ён у мяне патрэбную інфармацыю. Здаецца, я так

і чуў, як ён хуценька шрайбаў па паперы ўслед за маімі адказамі на яго дзіўныя, імгненныя, аддалена звязаныя паміж сабою пытанні.

- Ух, гэты Жарко, невук, яго і з “Во славу Родіны” выгналі, - чую “скаргу” свайго субяседніка.

- Ён і Бечыка крытыкаваў, - працягвае.

- А хіба толькі аднаго Бечыка ён крытыкаваў? - кажу я.

- Ну, не аднаго, але ж, бачыце, Бечыка. - Нешта тут не дагаварыў Давыдчык.

- Гэта ён яго за нейкі альманах распякаў? - хоча ўцягнуць мяне ў гаворку М.Ф.

- За той альманах мяне больш распякалі, і правільна, - кажу я. - Ні Андра- юк, ні Бечык там “не вінаватыя”. Толькі за кампанію ім даставалася, і яны гэта ведаюць.

- Але ж спагнанне ў Камітэце наклалі на Бечыка.

Я маўчу.

- Гэта за “Спадчыну”? - не адстае ад мяне эксвыдавец.

- У нас выдавалася тады, як і цяпер, нямала альманахаў, - кажу я, не на- зываючы тую “Спадчыну”. Ты не запісвай, Міхаіл, за мною. Усё роўна не схопіш гэтай справы. А выплюхнеш недзе які-небудзь скажоны фрагмент, дам непрыемнае табе абвяржэнне.

- Я не, я не пішу. Гэта ж было ў 83-м годзе? - не сціхае субяседнік...

А званіў быццам бы каб дазнацца пра маё здароўе...

Жывы, курылка!

28 сакавіка 1987 году. “Каму ўрок?” - так названы вялікі артыкул, надрука- ваны ўчора ў газеце “Известия”. Над артыкулам рубрыка “Вучыцца дэмакратыі”

- цяпер гэта наймаднейшы заклік савецкай прапаганды.

У згаданым артыкуле АЕжелев расказвае, як у Ленінградзе на Iсакіеўскай плошчы маладыя патрыёты баранілі ад зносу гарадскімі ўладамі стары будынак былой гасцініцы “Англетер”. Гэтая гісторыя вельмі нагадвае мінскую гісторыю абароны будынку першага баларускага тэатра на плошчы Свабоды.

1 там, і тут на юнакоў, што засланялі сабою дарагія народу муры, пусцілі бульдозеры. I там, і тут з воляю народу не палічыліся, будынкі паламалі. I там, і тут удзельнікаў мужнай, але, на жаль, бясплённай абароны ўлады абвінавацілі ў парушэнні савецкага заканадаўства (!).

Ёсць, аднак, і істотная розніца ў гэтых дзвюх падобных гісторыях: мінскіх адваж- ных патрыётаў дадаткова да ўсяго назвалі яшчэ і беларускімі нацыяналістамі і ўзялі на адпаведны ўлік, чаго не дапусцілі ў адносінах да іх ленінградскіх калегаў.

Заўважым, што такім абвінавачваннем закончваюцца любыя нашыя па- трыятычныя акцыі. Можна толькі пазайздросціць сімпатычным нам рускім на- цыяналістам, якія змагаюцца за сваю культуру, не баючыся палітычнага крыміналу. А нас пабралі на ўлік у КДБ.

P. S. Фасадная сцяна разбуранага мінскага будынку была аздобленая цікавым балконам, на кратах якога, здаецца, красавалася з шэсць прыгожа выкутых Пагоняў. Дзе яны? Няўжо выкінулі, як “нацыянальную атрыбутыку”?!

29 сакавіка 1987 году. Нядзеля, пасля дванаццаці гадзінаў. Працую над Распуцінскім “Пажарам” і скрозь адчыненыя дзверы ў суседні, наш агульны пакой адным вухам чую нейкую фальклорную тэлеперадачу. Чую словы таго, хто вядзе:

- У апошні час узнікла і паспяхова развіваецца новая цікавая з’ява ў мастацкай самадзейнасці - сямейныя ансамблі. Зараз мы вам пакажам адзін такі калектыў

з Літоўскай ССР.

- Ты паказаў бы з Кемераўскай вобласці! - кажу не без іроніі я, выходзячы, каб зірнуць на экран.

Убачыў з задавальненнем добра зладжаны музычны ансамбль і зусім быў ура- жаны вялізным танцавальным гуртам - сямейным. Гэта ўсё адна разгалінаваная сям’я - і музыкі, і танцоры. Мабыць, дзяды, бабкі, дзеці, унукі. Ды дваюрадныя, траюрадныя гэтай жа лініі. Ды мужы, жонкі, свёкры і свякрухі, цешчы і цесці. Дый іх сваякі! Бо гурт быў у сапраўднасці на добры дзесятак нармальных сем’яў.