Выбрать главу

Госць ухваліў Галіны веды англійскай мовы, задаволены быў яе паэтычнымі перакладамі. Пра гэта ён казаў Леаніду.

Галя гэтую сённяшнюю сустрэчу лічыць у сваім жыцці не з апошніх.

27 красавіка 1987 году. Віцебскі абласны краязнаўчы музей даслаў па пошце афіцыйную падзяку за ўручаную іх прадстаўніку пасмяротную маску Уладзіміра Караткевіча.

5 мая 1987 году. Дзень так званага савецкага друку. У выдавецтве МЛ вывесілі, як звычайна, вялізную, на некалькі метраў у даўжыню, насценгазету. Не “дзень друку” ўшанавалі там ёю, а 15-годдзе свайго выдавецтва. За пару дзён да гэтага намеснік сакратара партбюро Леанід Левановіч звярнуўся да мяне з просьбаю даць туды okolicznsciowy артыкул

- “асноўны матэрыял”, як ён сказаў (дамовіліся на дзве машынапісныя старонкі). Я просьбу прыняў як належыць. Сапраўды маё выступление там будзе дарэчы, улічваючы, што новы дырэктар, мабыць, яшчэ не паспеў нават засвоіць маршрут ад свайго дому да выдавецтва.

У матэрыяле ўсяго недзе на дзве машынапісныя старонкі я канспектыўна выклаў гісторыю нашага змагання з цэнзу- раю, павіншаваў калектыў з некаторымі поспехамі ў гэтай справе і наогул з адлігаю ў краіне. Аднак высветлілася, што гэтым я напалохаў тых, чыім “органам” з’яўляецца газета.

Той самы Леанід Кірэевіч учора намагаўся вырваць у мяне згоду на “невялікае скарачэнне” артыкула.

- У чым справа, Леанід Кірэевіч? - пытаю я.- Атрымалася больш дзвюх старонак, замнога, - выкручваецца ён.

- Сказаў бы прама, што струсілі, - кажу я.

- Ну, лічыце як хочаце. Мы тут параіліся і вырашылі, што пару абзацаў там ёсць небяспечных нам. Трэба скараціць, - умольна просіць Леанід Кірэевіч.

Я не дазволіў скарачаць, папрасіў вярнуць мне рукапіс.

- Хай мастакі намалююць на тым месцы якую блямбу, - сказаў я, кладучы трубку.

Сёння, будучы ў выдавецтве, я зірнуў на тую дадзыбао без “асноўнага матэрыяла”. Сапраўды без яго! А між тым у мяне была нават думка, што дадуць, як я напісаў, што хоць баяцца, але ж пасаромеюцца мяне правіць. Не пасаромеліся. У “Дзень савецкага друку” нельга парушаць дысцыпліну савецкага друку!

9 мая 1987 году. З раніцы - “Яма”. А 15-ай гадзіне паехаў з М. М. (Марыяй Міхайлаўнай, жонкай - рэд.) павіншаваць Г. С. (Галіну Сяргееўну, сястру - рэд.)

Вярнуўшыся дамоў, застаў на стале новую для мяне рэлігійную літаратуру: Вялікодныя (1987 г.) пасланні Патрыярха Пімена і мітрапаліта Філарэта і першы нумар (1986 г.) штомесячнага бюлетэню Маскоўскай Патрыярхіі “Московский Церковный Вестник”.

Гэтае выданне стварае даволі прыемнае ўражанне - як сваім афармленнем, так і зместам. Шыкоўная мелаваная 240-грамовая (!?) папера, каляровы афсет, до­брая вёрстка, добры друк. На васьмі яго старонках змешчана 23 фотаілюстрацыі, у тым ліку 9 шматкаляровых.

Выпуск прысвечаны 1000-годдзю Хрышчэння Русі. Адпаведна гэтаму і аформ- лены яго загаловак. Адкрываецца нумар партрэтам Св. Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі і ягоным зваротам да чытачоў у сувязі з пачаткам выхаду гэтага, новага, выдання (на шасці мовах!).

Выданне носіць ярка падкрэслены экуменічны характар. Амаль усе матэрыялы адказваюць гэтай вялікай святой задачы. Але адзін з іх я чытаю з прыкрасцю. Гэта - “Адноўленае адзінства” А. Макарава, - прысвечаны 400-годдзю скаса- вання Брэсцкай уніі.

Мяне шакіруюць прыведзеныя тут словы Мітрапаліта Кіеўскага і Галіцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха Украіны. Ён, у прыватнасці, сказаў: “Брэсц- кая унія ставіла перад сабою яшчэ адну задачу: пазбавіць украінскі і беларускі народы, якія часова трапілі пад уладу іншаземных і іншаверных захопнікаў, іх дзедаўскай веры, парваць духоўную сувязь з адзінавернымі адзінакроўнымі братамі, што жылі ва ўмовах палітычнай свабоды, знішчыць усякую волю да барацьбы за нацыянальную незалежнасць” і г. д.!

Іншыя матэрылы выдання:

Адкрыццё Інфармацыйнага цэнтра Маскоўскай Патрыярхіі; Канферэнцыя ў Кіеве (Міжнародная, навуковая, прысвечаная 1000-годдзю); Рэлігіі свету - за новы маральны парадак у свеце; Альтэрнатыва страху. Аўтар архіепіскап Валакаламскі Піцірым; Сустрэча прадстаўнікоў Рускай Праваслаўнай Царквы і Нацыянальнага Савета Цэркваў Хрыста ЗША (3. VII. 1986); Семінар цэркваў у Савецкім Саюзе (аўтар дзіякан Ігар Эканомцаў); Да дня малітвы пра мір (адказ мітрапаліта Мінскага і Беларускага Філарэта на ліст старшыні Сакратарыята па садзейнічанні хрысціянскаму адзінству кардынала Яна Вілебрандса Св. Па- трыярху Пімену (II-1986); Маскоўская Харальная Сінагога; Будысты за мір; З жыцця Евангельскіх хрысціянаў-баптыстаў СССР; Хрысціяне Вялікабрытаніі і Ірландыі ў СССР; Новае жыццё старажытнай абіцелі. - М. Аляксандраў (пра рэстаўрацыю Данілаўскага манастыра); Да Ігумена зямлі Рускай (пра заснавальніка Троіца-Сергіевай Лаўры Сергія Раданежсккага, XIV ст.