Выбрать главу

Бюлетэнь надрукаваны ў снежні 1986 г. у Эксперыментальнай друкарні ВНИИКПП.

На 1-й яго старонцы дадзены і кароткі змест наступнага нумару. Ён таксама будзе не менш цікавы (Ленінградскія духоўныя школы; Рабін А. Шаевіч пра іудзейскую абшчыну ў Маскве; Пра Мусульманскую мірную канферэнцыю ў Баку).

10 мая 1987 году. Усё адпаведна:

5 мая (1987 г.), так званы “дзень друку” - мяне пазбаўляюць права выступіць у выдавецкай насценай газеце (!) з кароткім аглядам 15-гадовага шляху “Ма- стацкай літаратуры”. Самі ж мне заказвалі артыкул, а пасля, атрымаўшы яго, перапалохаліся яго “вастрыні”.

7 мая, так званы “дзень радыё” - Ірынцы паведамілі, што падрыхтаваная ёю радыёперадача пра палескую гаворку пад пагрозаю: у радыёкамітэце “згубілася” запісаная ёю плёнка(!). Ірынка як на бяду захварэла. Перадача патрэбная і нават стаіць у плане выпуска наступнага тыдня. Што рабіць? Выручыла сімпатычная Галя, якая і далучыла Ірынку да радыё (прывезла 6-кілаграмовы “Рэпарцёр” і перазапіс рабіўся ў нас дома).

9 мая, Дзень перамогі. На дзвярах нашага дому павесілі аб’яву: з 11 мая па 6 чэрвеня ў доме не будзе гарачае вады. Нашыя ветэраны ўжо абураюцца: “За што ваявалі! Праз месяц-другі і пазбаўляюць вады на дзесяць-пятнаццаць дзён, а цяпер - на месяц!”

10 мая. Толькі цяпер мне паведамілі, што днямі знялі з нумара матэрыял Ніла Гілевіча: “ЛіМ” збіраўся перадрукаваць з “ЛГ” яго выступление на апошнім Пленуме СП СССР.

Прыплюсуем, мабыць, гэта таксама да праблематыкі “дня савецкага друку”.

13 мая 1987 году. Толькі сёння чытаю святочную “Trybune ludu” за 9-10 мая. Многа месца прысвечана ў ёй “новым польскім мірным ініцыятывам”, якія выклаў Войцех Ярузельскі ў прамове на II Кангрэсе PRON (Патрыятычны фронт народнага адраджэння). Можна лічыць пазітыўным фактам кожную такую ініцыятыву, ад каго б яна ні зыходзіла. Бяда толькі ў тым, што з кожным днём павялічваецца колькасць гэтых так званых “ініцыятыў” і таксама ж павялічваецца і колькасць смертаносных матэрыялаў (!). I асабліва гідка тое, што абодва гэтыя працэсы паралельна і мірна працякаюць у адных і тых жа краінах(!). Перад усім у краінах, якія прысвоілі сабе эпітэты тыпу “вялікая” - зусім нават не ў фізічным значэнні - і права распараджацца лёсамі іншых краінаў.

Да Польшчы гэта мае ўскосныя адносіны. Мы ведаем, чые гэта “яе ініцыя- тывы”.

Аднак не ў гэтым справа. Маю ўвагу прыцягнулі і іншыя матэрыялы.

Вось, напрыклад, адозва да чытачоў, “да тых, што памятаюць адзін дзень вайны”. Не толькі “ТгуЬипа”, але ж і шмат якія іншыя выданні ў гэтай адозве просяць сваіх чытачоў расказаць на адной старонцы машынапісу пра адзін дзень з 2078 трагічных польскіх дзён Другой сусветнай вайны.

А, можа, і мне апісаць які-небудзь свой дзень таго перыяду? Ну, скажам:

- дзень, калі я атрымаў паведамленне “пакуль не ехаць” у сваю познаньскую гімназію, бо там “цяпер няпэўнае становішча”;

- дзень, калі Чырвоная Армія агнём сустракала абяскроўленых, знясіленых польскіх воінаў, якіх праследвалі сілы Вермахту;

- дзень, калі я ўпершыню ўбачыў разбураныя чырвонаармейскімі гарматамі вежы Пінскага езуіцкага касцёла, дзе нібыта пахаваліся польскія салдаты;

- дзень, калі савецкія настаўнікі палілі польскія кнігі з нашай бібліятэкі;

- дзень, калі мясцовыя ўлады, у прысутнасці савецкіх настаўнікаў, і разам з імі здзекваліся над польскімі настаўнікамі, выганяючы іх у Сібір;

- дзень, калі з ліста рэпрэсаванай польскай настаўніцы Станіславы Адамскай я дазнаўся пра сапраўдныя здзекі ў савецкай ссылцы, пра голад, цынгу і смерць няшчасных выгнаннікаў, пра цяжкую хваробу маленькай Данусі;

- дзень, калі дакаціліся да нас першыя страшэнныя чуткі пра жудаснае злачынства ў Катынскім лесе;

- дзень, праўдзівей ноч, калі арыштавалі майго бацьку “як сімпатыка знішчанай доблеснымі арміямі СССР і Германіі” Польшчы;

- дзень, калі калабарацыяніст Нысель (мянушка аднаго з мясцовых актывістаў

- МД.) “хваліў” майго бацьку, што ён “застаўся па-за палітыкай”, і прасіў “у разе чаго заступіцца (за яго, Нысэля - МД.) перад вяртаючыміся палякамі, іх патронамі - англічанамі і французамі”;

- дзень, калі палескія жанчыны “бачылі”, як над іх вёскаю “нізенька” пралятаў польскі самалёт і нават пазналі ў ім афіцэра Адамскага;

- дзень, калі нейкая банда т.зв. бульбашоў вышуквала і забівала палякаў;

- дзень, калі я ў савецкага ваенкома Пінскага раёну капітана Турчына прасіўся ў Войска Польскае, і ён мне катэгарычна адмовіў;