Выбрать главу

Гэтая падзея супала з вывадам у эфір беларускіх нацыянальных праблемаў. Абмяркоўваюцца выступление Ніла Гілевіча на апошнім пленуме Саюзу пісьменнікаў СССР, а таксама закрыты зварот дваццаці васьмі дзеячаў бела­рускай культуры да М. С. Гарбачова. I там, і там востра пастаўленае пытанне беларусізацыі Беларусі. I адно, і другое можна было б назваць адным гучным воклічам: “Спыніць русіфікацыю Беларусі!”. Як ніколі дагэтуль, у эфіры, на- рэшце, пачалі лунаць словы важкіх нашых дакументаў. Толькі цяпер, можа, увесь свет пачуе пра наш боль, пра нашую смяротную бяду.

4 чэрвеня 1987 году. Адбыўся найвыдатнейшы пленум праўлення Саюзу пісьменнікаў БССР. Пленум праходзіў у Доме літаратара з 10 да 20 гадзінаў пад наглядам інструктара ЦК КПСС(!?) А. С. Філіна, загадчыка аддзела ЦК КПБ I. I. Антановіча, намесніка Старшыні Савету Міністраў БССР Н. М.Мазай, загадчыка сектару мастацкай літаратуры ЦК КПБ А. I. Бутэвіча, пры ўдзеле некаторых “профільных” міністраў і іншых “спецыялістаў”. Афіцыйна ставілася на яго абмеркаванне пытанне “Сацыяльныя і маральныя праблемы ў жыцці і літаратуры”. Гэта дало магчымасць глыбока прааналізаваць тую тупіковую сітуацыю, што ўтварылася ў нас з беларускай моваю і вакол яе. До­брым штуршком тут быў цудоўны даклад Ніла Гілевіча.

Пасля яго выступіла 18 чалавек. Акрамя таго, было нямала пытанняў. Не­каторыя з іх можна лічыць цэлымі выступленнямі.

I так, прамоўцы і сёе-тое з іх прамоў.

1. Янка Брыль. 3-ці том “Шэметаў” Міколы Лобана так зарэдагавалі ў часопісе “Полымя”, што адны рэбры засталіся. А за гэтым недарэчным варыянтам пайшло і выдавецтва “Мастацкая літаратура”, выпускаючы твор у свет.

Дзе-нідзе ў рэдакцыях і выдавецтвах любяць купюры. Прыгадаем хоць такі факт, калі большасць рэдкалегіі часопіса (“Маладосць” - М. Д.) прагаласавала за купюры ва ўспамінах (I. Шамякіна - М. Д.) пра Андрэя Макаёнка.

Прамоўца патрабаваў вярнуць беларускай літаратуры Алеся Гаруна, Цішку Гартнага, Усевалада Iгнатоўскага і шмат іншых, супраць якіх і цяпер яшчэ не сціхае голас прыдворнага рэбэ.

2. Віктар Каваленка. Перагледзець няправільныя ацэнкі “нашаніўскага” пе- рыяду беларускай літаратуры, а таксама перыяду грамадзянскай вайны.

Праз выдавецтвы “Навука і тэхніка” і “Народная асвета” выпусціць цыкл нарысаў аркушаў па дзесяць пра пісьменнікаў, на якіх крытыка яшчэ дагэтуль не звярнула грунтоўнай увагі. Гэта такія пісьменнікі, як Алесь Разанаў, Алесь Жук, Анатоль Кудравец, Васіль Зуёнак, Пятрусь Макаль.

Падтрымаў закід дакладчыка ў адрас Сямёна Букчына, які ў апошнім выпуску “Литературной газеты” прызнаў моўную сітуацыю ў рэспубліцы нармальнай.

Абараняў Алеся Адамовіча, якога крытыкаваў Ніл Гілевіч за выказанае ім у друку жаданне “паглядзець на апошняга чалавека, што застаўся жывы, знішчыўшы свет”.

Выказаўся за права кожнага на дыскусію.

3. Генадзь Бураўкін. Асудзіў “цэлую кагорту паважаных маўчуноў”, якія быц- цам бы і не бачаць, да якога стану даведзена нацыянальнае пытанне ў Беларусі. А можа іх пераканала і супакоіла спрытнае жангліраванне лічбамі, што набыло цяпер пагрозлівы размах?

А сапраўдныя лічбы, узятыя з афіцыйных статыстычных даведнікаў, вы- глядаюць вось як:

Выданне кніг і брашур у СССР на нацыянальных мовах (адпаведна ў 1940 і 1981 гадах, мільёны экземпляраў): на украінскай мове 41, 3 - 99, 2 на латышскай мове 2, 4 - 12, 9 на эстонскай мове 2, 2 - 13, 3 на беларскай мове 7, 8 - 7, 9

На аднаго чалавека ў адпаведных рэспубліках прыпадае цяпер кніг на на- цыянальнай мове: рускіх кніг - 11, 4 эстонскіх кніг - 13, 0 латышскіх кніг - 9, 0 літоўскіх кніг - 5, 5 украінскіх кніг - 2, 3 беларускіх кніг - 0, 8

Паглядзіце, калі ласка, на дынаміку тыража беларускага буквара, які ў свой час быў прызнаны найлепшым у свеце (у тысячах экземпляраў):

1972 - 135, 0 1980 - 62, 2

1986 - 37, 0

1987 - 33, 0

А цяпер скажыце, калі ласка, ці пацярпелі б кіраўнікі рэспублікі, каб нешта падобнае назіралася з дынамікай вытворчасці мяса, малака, яек?!

Генадзь Бураўкін прывёў таксама і цікавыя лічбы, што даў усесаюзны перапіс насельніцтва 1979 году, якія яскрава сведчаць пра беларускасць беларусаў. Громам апладысментаў сустрэла зала словы прамоўцы, што 16 працэнтаў людзей рускай нацыянальнасці на Беларусі назвалі сваёй роднай моваю беларускую мову!

4. Сяргей Законнікаў.

5. Святлана Алексіевіч. Тое, што я выступаю перад вамі па-руску - гэта так­сама вынік нашай нацыянальнай палітыкі. Мяне можна лічыць ахвяраю яе.

Нягегла абараняла А. Адамовіча, намякала на “асаблівыя” адносіны да яго з боку Я. Лецкі, В. Гігевіча, Г. Далідовіча.

6. Анатоль Кудравец. Прачытаў ліст слесара Iвана Скуратовіча з Асіповічаў(?) у рэдакцыю часопіса “Неман”, у якім аўтар заклікае інтэлігенцыю ратаваць беларускую мову ад вымірання.