Выбрать главу

Навошта тая публікацыя, калі яны даслалі спецыяльны свой адрас? Ну, такі завялі віншавальны рытуал. Тым больш можна ў газеце выправіць памылкі, што дапусцілі пры складанні свайго, “паштовага” адрасу. Колькі там у іх за- пеленгавана маіх пазіцыяў - адзінкі. А вось і то прапусцілі ледзь не галоўнае. У пераліку майго творчага даробку ў іхнім адрасе былі прапушчаныя і адзіная запісаная недзе ў іх мая польская кніга - зборнік Стэфана Жэромскага і анталогія украінскага апавядання “Сцежка без канца” і сёе-тое яшчэ.

А зрэшты, што гэта каму дасць, ці што ад каго адбярэ? Можа, таму я і збіраўся складаць гэтыя “звесткі” аж цэлых дзесяць дзён - з дня апошняга Пленуму праўлення СП БССР, дзе мы сустрэліся з Г. Грыбоўскай?

Аднак будзем праўдзівымі, хоць перад сабою! Не мізэрнасць задания выклікала ў мяне такую апатыю ў яго выкананні. Не, не і не! Цэлы мінулы тыдзень я ду­шою і сэрцам быў у Польшчы - там, дзе знаходзіўся мой любімы пантыфік.

Я даволі злосна забяспечыў сабе знешнія фактары, што ў маіх умовах добра дапамагалі мне сапраўды быць там, перад святым тронам. З даволі сціплай выявы Святога Айца Яна Паўла II я змайстраваў сабе прыстойны зашклёны абразок.

Ён і цяпер стаіць у зале на самым відавоку сярод заўсёды свежых, найлепшых кветак маёй зямлі. Па некалькі разоў на дзень я аббягаў бліжэйшыя і не зусім блізкія кіёскі, каб купіць газеты з апошнімі звесткамі пра візіт Яна Паўла II на сваю ашчасліўленую цяпер ім Радзіму. Я не прапусціў ніводнай польскай газеты гэтых дзён, якія паступаюць толькі ў Мінск. Цікавыя, значныя, на мой погляд, паведамленні, я набываў у двух, а то і ў трох экземплярах - каб некаму яшчэ зрабіць добрую паслугу. Мне часта дапамагала ў гэтым мая М. М.

У адзін з гэтых дзён мне добра пашэнціла - я захапіў у кіёску, што ў пера- ходзе пад ГУМам, часопіс “Kobieta і Ёуеіе”, у якім змешчаны вельмі прыстойны матэрыял пра Папу-паляка, аздоблены двума вялікімі, каляровымі, сімпатычнымі здымкамі. Адзін - Ён за сваім пісьмовым сталом. Другі - на прагулцы. Асабліва гэты апошні мне даспадобы. Неўзабаве, думаю, ён будзе аздабляць інтэр’ер маёй кватэры - трэба пашукаць адпаведную рамку.

Апроч выхадаў з дому за газетамі, я спыніў у гэты час усе паходы. Я павінен быў быць заўсёды дома, прыслухоўвацца да ўсіх перадачаў Польскага радыё. I я не прапусціў ніводнага паведамлення ні з Варшавы, ні з месцаў, дзе ў дадзены момант знаходзіўся Вялікі Пілігрым. Вядома, я лавіў уважліва, наколькі мяне хапала, кожнае яго слова. Большага эмацыянальнага ўздзеяння як ад іх, яшчэ ніколі на сябе не адчуваў. За гэты тыдзень я прайшоў найвыдатнейшы ў маім жыцці навучальна-выхаваўчы курс. Курс Найвялікшага Педагога Сучаснасці Яна Паўла II! Курс Глыбокай Духоўнасці! Курс Чалавечнасці!

А ці чакаў я такога эфекту ад гэтага Святога Візіту, калі так часта канкрэтная яго матэрыя датычыла непасрэдна мяне?! Вось, напрыклад, у Любліне Святому Айцу паведамілі, што гэты яго побыт тут будзе ўвекавечаны пабудовай новага касцёла Блаславёнай Марыі Уршулі Ледухоўскай. А Яе ж святы вобраз я з ра- дасцю і гонарам нашу ў сваім сэрцы ўсё жыццё! Кожны дзень, усё сваё жыццё, я карыстаюся падоранымі ёю мне кнігамі...

А ў Лодзі Сам Пантыфікат гаварыў пра гэтую маю Святую Настаўніцу. Ён гаварыў яшчэ і пра цудоўную жанчыну Ванду Мальчэўскую, партрэцік якой з маленства захоўваю ў сябе з часоў шчаслівай блізкасці з Незабыўнай Матухнай Марыяй Уршуляй.

15 чэрвеня 1987 году. У адным з красавіцкіх нумароў “ТгуЬипу ludu” нядаўна я прачытаў, што цяпер адзначаецца 75-я гадавіна сербска-лужыцкай “Дамавіны”.

Пасля таго, як я пазнаёміўся з паэзіяй гэтага невялічкага славянскага народу, што спрадвеку жыве ў Германіі, пасля знаёмства з некаторымі яго прадстаўнікамі, мне ўжо ён не быў абыякавы. Хоць з некаторым спазненнем, я ўсё-такі паслаў сёння віншаванне ў Будышын - дырэктару выдавецтва “Domovina” Мэрціну Бэнадзе, цудоўнаму чалавеку, выдатнаму выдаўцу.

Дзякуючы днямі сказаным цёплым бацькоўскім словам Яна Паўла II у адрас кашубаў, я адразу ж прыгадаў лужычанаў, калегу Мэрціна, іх знамя- нальную гадавіну. I ў выніку паслаў туды ліст. Хацеў было так і напісаць, чаму нарадзілася ў мяне такая ідэя. Аднак падумаў, што, не ведаючы рэлігіі Мэрціна, не варта пакуль спасылацца на гэтага найвышэйшага іерарха Каталіцкай Царк- вы, каб не выклікаць, не дай Бог, непатрэбнай рэакцыі. Мэрцін жа можа быць і некатолік.

18 чэрвеня 1987 году. 75-годдзе Пятра Бітэля. Віншаваць яго ад СП ездзілі толькі Вячаслаў Рагойша і я. Ды фотакарэспандэнт Каляда.