Выбрать главу

Уздоўж усёй сьцягавай брудна-чырвонай лініі - брудна-белы лозунг: “XXVII зьезду КПСС - достойную встречу” (на патрэбны паводле правапісу клічнік не хапіла месца). А па-над сьцягамі - брудна-чорныя абрысы Крамля з брудна- чорнымі зорамі на брудна-чорных вежах, з брудна-чорным сьцягам над брудна- чорным купалам Крамлёўскага палацу. Рассыпаныя на дзьве трэціх плакатнай плошчы брудныя старонкі Канстытуцыі прыціснутыя зьверху арыгінальным прэсам - брудным чырвоныя гербам СССР.

Разгортваю ўнутраны разварот газеты. Тут ужо суцэльная гразь, суцэльны бруд. Разварот называецца “Два мира - два образа жизни”. 3 левага боку па вертыкалі - пяць брудна-чорных здымкаў “шчасьлівых савецкіх людзей”. 3 правага - столькі ж здымкаў яшчэ горшай (і значна горшай!) якасьці пра “ня- шчасных” працоўных капіталістычнага сьвету. Прачытаўшы зьмешчаны тут тэкст, можна падумаць, што там сапраўды Архіпелаг ГУЛАГ, няшчасьце і сьмерць.

Запішам для памяці самых адказных людзей за нумар, прысьвечаны савецкай дэмакратыі - галоўны рэдактар Ю.В.Панамарэнка. Цэнзар: БО 1189.

А можа, “Правда” - галоўны носьбіт савецкай дэмакратыі сёньня выйшла без умяшаньня цэнзуры? Гляджу на звыклае месца. Есьць: Б01782. Каб заблы- таць справу тут побач, пасьля кропкі, паставілі яшчэ адну пяцізначную лічбу: 5О1О2. Зусім можа быць, што нумар чыталі два цэнзары. А тое “Б” прыставілі толькі першаму.

А як у газеце “Советская торговля” наконт цэнзуры? Есьць: БО491О. А вось нешта падобнае на той, другі, нумар у “Правде”. Пасьля цэнзара тут стаіць: “Инд. 5О12О”. Есьць пару беларускіх сьвяточных газетаў. “Знамя юности”. Лі- тары цэнзарскія нам ужо вядомыя: АТО3518. А вось той самы загадкавы нумар аформлены як “Индекс 63851”.

Сьвяточны “Фізкультурнік Беларусі” - ня горшы за людзей. I яго чытаў цэнзар - АТ О352О. I мае ён таксама той “Индекс О3О53”. Небясьпечнае пада- бенства з цэнзарскім нумарам. Эх, некаму можа ўляцець!

У апошні момант я высьветліў цікавую рэч, пагартаўшы газеты двух-трох апошніх дзён, што стосікам ляжаць на маім белым пісьмовым стале. Я цяпер працую за “жалезным столікам”, які прыстаўляеца да ложка ў рэанімацыі. За ім можна сядзець нармальна, а можна яго “рабочую” паверхню павярнуць на свой ложак. Газеты ЦК КПСС (і “органы”, і “газеты”): “Правда”, “Социалисти­ческая индустрия”, а значыць, упэўнены я, што і “Сельская жизнь”, а таксама “Известия” усе пасьля шыфру і нумару цэнзара пасьля “замыкаючай” кропкі ставяць свой пяцізначны індэкс без слова “Индекс” перад ім. Астатнія цэнт- ральныя і рэспубліканскія газеты ўсе слова “Индэкс” ці “Инд.”ставяць перад адпаведнаю лічбаю.

8 кастрычніка 1985 году. Постканстытуцыйны аўторак. У стане здароўя - ніякіх зьменаў на лепшае, нават наадварот. Затое надзвычайна прыемная мне падзея ўсё-такі адбылася ў гэтыя дні.

Маё набытае нядаўна ў Нясьвіжы знаёмства з маладым клерыкам Генрыхам Акалатовічам жыве ў ім і разьвіваецца. Тое самае павінен сказаць і пра сябе. Мне неабыякавы ягоны лёс. Я хацеў бы, каб пасьля Рыгора Каласоўскага гэтую важную вельмі парафію заняў менавіта ён, Генрых. I вось ён цяпер у Рыжскай духоўнай семінарыі. Відаць, не экстэрнам будзе здаваць экзамены, а, можа, прынялі на апошні курс? У бліжэйшы час буду ведаць усё больш падрабязна. У тым ліку і пра непазьбежны “кантакт” з партыйным “біскупам” БССР А. Залескім.

Генрых на мой Менскі хатні адрас прыслаў вельмі мілы ліст. Можна нават сказаць ня ліст, а цэлую бандэроль: у адным канверце (філатэлістычна цікавым) ён даслаў ліст і шматкаляровую паштоўку “Citta del Vaticano. Ріа77а е Basilica di

S. Pietro”. Даражэй за ўсё ў гэтым цудоўным фотасувеніры тое, што на ім маецца добры wizerunek найвялікшага Чалавека сучаснасьці Яна Паўла II, а на адваротным баку - аўтограф Генрыха: цёплыя словы, выказаныя ў такой форме, ад якой, чым больш адвыкаюць мае вочы і вушы, тым вастрэй адчувае маё сэрца...

Гэтак сімпатычна павіншаваў мяне Генрых з маімі імянінамі! Я абавязкова па- дзякую міламу Генрыху за перажытыя мною хвіліны шчасьця. Мне трэба напісаць яму добры ліст. Лепш за ўсё было б сустрэцца з ім: ёе павінен стаць беларускім, а ня польскім сьвятаром! Беларускія палякі-католікі павінны зразумець, што Каталіцтва на Беларусі найлепш будзе разьвівацца ў беларускай нацыянальнай форме. Менавіта гэтаму працэсу трэба ўсяляк спрыяць. Лепшая частка беларускай інтэлігенцыі будзе ня толькі ўсямерна вітаць і падтрымліваць гэту вялікую справу, але і возьме гэтую цяжкую ношку на свае плечы і будзе рухаць яе наперад.