Выбрать главу

9 кастрычніка 1985 году. Серада. Сёньня чарговы дзень “здачы” крыві на ўсякія аналізы: узялі кроў з вены “на трансанімазу” з пальца на згортваемасьць і на агульны аналіз. Вельмі не люблю той першы “забор”. Зрабілі таксама і ЭКГ. Усё гэта рыхтуецца для дакладу прафесару Я. В. Бардзіну, які павінен быў прыехаць для кансультаваньня хворых.

Прафесар быў нават і на гэтым паверсе, але ж і адгэтуль тэрмінова некуды выклікалі. На хаду, кажуць, кінуў: “Буду цяпер ужо хіба што толькі ў пятніцу

- калі ня будзе больш трох кансультацыяў у паліклініцы”.

Атрымаў сёньня другі укол рэтабаліла. Здаецца, усяго будзе тры. Апошні

- праз тыдзень.

Пасьля 17-й гадзіны, апрача сям’і, былі Вірынея Пятроўна і Жанна Сьця- панаўна (супрацоўніцы выдавецтва “Мастацкая літаратура” - рэд.). В. Жыжэ- нка далажыла, што даручэньне маё выконваецца нармальна наконт выданьня кнігі-малюткі да 1ОО-годдзя Цёткі. Укладаньне робіцца Хв. Жычкам, мастацкае афармленьне робіць Мікола Купава - так, як я і сказаў.

Такім чынам да юбілею выдатнай паэткі будзе яе незвычайны зборнічак, а таксама кніга пра яе Валі Коўтун.

Менш аптымістычная была інфармацыя Ж.Шалянок. Толькі днямі стала вядома памылка нашай вытворчай службы, дапушчаная ў канцы верасьня - гэта ж і канец III-га кварталу году. Дык вось. кнігі на 7 тысячаў рублёў закінулі на адну кніжную базу, а рахунак за іх выставілі другой базе. Цяпер гэтых 7 тысячаў не хапае да выкананьня плану рэалізацыі, значыцца кіраўніцтва будзе аштрафаванае Камітэтам.

10 кастрычніка 1985 году. Чацьвер. У 12 гадзінаў дня наведаў Варлен Бечык. Ен ужо выпісаўся з бальніцы (лячыўся ў хірургічным аддзяленьні 3-й клініч- най), цяпер на бальнічным. Кажа, што ў яго язва зарубцавалася. Дай Бог. Я вельмі хацеў бы бачыць яго хутчэй на працы. Ен там ураўнаважвае Серафіма, зьмякчае яго жарсткаватыя адносіны да людзей.

Варлену трэба абляпіха. Як бы гэта дапамагчы яму?

Варлен даволі цікава зьявіўся да мяне: у навюсенькім белым халаце, нават з крамнаю этыкеткай. Ен жа некалі быў разам з Серафімам у мяне. Няўжо забыў парадкі тутэйшыя? Там, праўда, у 3-яй, прапускаюць толькі ў белых халатах. Ды яшчэ і правераць, ці іх халат (па “фірменых” штампах).

На абходзе я сказаў урачу, што варта б памяняць ужо мне схему лячэньня, паколькі гэтая стала неэфектыўнай. Хоць начны укол перанесьлі на 24 гадзі- ны, а сплю ўсё роўна 2-3 гадзіны. Мабыць, памянялі: у 13 гадзінаў прынесьлі ўдвая менш таблетак. Не хацелася пераправяраць: кожны раз у такіх выпадках “высьвятляецца”, што “забылі” нешта пакласьці.

Сёньня на Лазара Давыдавіча “найшло” натхненьне і ён так грунтоўна і хораша расказваў пра фарфоравую вытворчасьць.

Я ня ведаў, што гатунак гэтага посуду пазначаецца паводле міжнароднага стандарту: 1-ы гатунак - усе знакі і неабходны тэкст на донцы, як правіла, пішацца чырвоным колерам; на 2-ім гатунку - сінім; на 3-ім - зялёным.

Наогул ён сёньня валодаў нашай увагаю. Рагатаў скрозь сьлёзы, што ў яго сваякоў цэлае лета, аж дагэтуль, няма ў доме халоднай вады! З усіх кранаў цячэ толькі гарачая. Калі трэба памыцца, скажам, наліваюць на ноч ванну гэ­тага кіпеню і чакаюць ноч, пакуль астыне. А раніцаю хуценька арганізоўваюць мыцьцё!

Шмат расказваў, як стваралася ў Менску фарфоравая вытворчасьць. Пра ролю ў гэтай справе славутага Дулеўскага фарфоравага заводу, на якім мінчане праходзілі месячную практыку (1О чалавек) і прывезьлі з сабою сьпецыялістку вышэйшага класа, якая тут усё і арганізавала з дапамогаю тых навучаных.

Упершыню мне стала вядома, што “золата” на фарфоры гэта не абы-якая фарба, а сапраўднае золата. Усе залатыя каньцікі і іншыя ўпрыгожаньні нано- сяцца рэдкім 10%-ным золатам. Яго завод атрымлівае паводле сваёй заяўкі з Дулёва фельдсувязьзю.

Чарапкі з “золатам” трэба пасылкамі дасылаць у Сьвярдлоўск. Нярэдка такая пасылка каштуе заводу з паўсотні рублёў, а вышлюць са Сьвярдлоўску за здабытае з іх золата. каля рубля.

11 кастрычніка 1985 году. Пятніца. З 1О-га па 11-ае кастрычніка ўсю ноч спаў добра. Праўда, прачнуўся недзе каля трох гадзінаў і адразу заснуў. Можа, наступіў пералом? Што ўсё-такі папярэднічала гэтаму?

Пасьля вячэры ў мяне была яшчэ мая фынка (дачка - рэд.). Прынесла мне адэкалон, галубіку, інжыр і “капейкі” на газеты. Быў яшчэ таксама і Коля (тут і далей Мікола Шэляговіч - рэд.). Раптам, зусім нечакана зайшла загадчыца аддзяленьня Iрына Аляксандраўна. Аляшкевіч. Завітала сьпецыяльна да мяне. Памерала ціск. Ен аказаўся высокі - 16О/1ОО! Гэта яе расхвалявала. Я не сказаў свайго меркаваньня, што гэта папярэдняя гарачая дыскусія, што была паміж намі, магчыма, выклікала такі ціск. А тэма дыскусіі - у асноўным Колевы клопаты, пастава крывічанаў да яго справы і некрывічанаў, а такіх як А. Раза- наў, В.Сёмуха, я і іншыя, хто аддае сваё жыцьцё служэньню Беларусі, але ж і свайго не цураецца, і такіх, як X. Y. хто робіць на беларушчыне кар’еру, а сваё гоніць прэч нібы якога нячысьціка, а заадно перасьледуе Колю, баіцца мець з ім што-кольвечы агульнага.