Выбрать главу

Позна вечарам быў Эдуард Скобелеў. Ен прыехаў з міжнароднага пісь- меньніцкага сімпозіуму, што праходзіць у Ленінградзе па пытаньнях вайны і міру. !ван Чыгрынаў і Віктар Казько засталіся там да 13 кастрычніка. А Эдзік выступіў, здаецца на секцыі публіцыстыкі, да якой ён быў прыпісаны, і ўцёк.

Крыху расказаў пра сваё выступленьне. Думаю, што ён што-небудзь імправізаваў па памяці, але ж падобнае на рэха яго “Катастрофы”. Нарэшце мне трэба было б неяк узяцца за гэты раман. Я ж адолеў толькі ўступ і старонак 5-7 у розных месцах - такая часам у мяне метода.

Апошняй ад мяне пайшла, вядома, мая жонка. Нанесла мне ўсялякіх ле- каў-прысмакаў - галубіку, інжыр, што даслалі з Сочы. Я прасіў яе, каб заўтра адпачыла хоць раз за доўгі час, каб ня ехала на тую дачу. Адной жа да таго ж яшчэ і сумна будзе. Дый навошта так надрывацца!

Вечарам, пасьля ўсяго, я ўважліва прачытаў Галіну працу. Я быў вельмі зьдзіўлены такой дасканаласьцю. Яна мне сказала: “Ты не ўжывай гэтае слова, бо я ведаю свае хібы, хоць мне таксама сапраўды падабаецца”.

Пашкадавала вельмі, што не здагадалася прачытаць свае “Стансы” тым цу- доўным дасьведчаным хлопцам, што былі ў мяне - Лёню і Сяргею.

12 кастрычніка 1985 году. Субота. Зноў учора быў седуксен, і зноў я паспаў нармальна.

Дачытаў “Успаміны пра Iлью Гурскага”... Чытаў усю падрад, як вельмі рэдка я раблю гэта. Багата рабіў падкрэсьліваньняў простым алоўкам прама ў кніжцы. Багата якіх старонак вынес гэтым жа алоўкам на форзац, каб пасьля лягчэй было знайсьці. Агульнае ўражаньне: кніга не абавязковая. Яе магло б і ня быць. Усе 32 успаміны не адрозьніваюцца арыгінальнасьцю. Ніводзін з іх не зьмяш- чае хоць адзін больш-менш цікавы факт, момант, эпізод. Такі, які зацікавіў бы чытача, узяў бы яго, як кажуць, за жывое, каб чытач ці зарагатаў, ці заплакаў. Каб ён захацеў прачытаць гэта яшчэ некаму хто “трапіцца пад руку”.

Зьмест усіх успамінаў такі: “Яшчэ юнаком ён бараніў краіну Саветаў ад інтэрвентаў... назаўсёды засталася ў сэрцы непрымірымасьць да ўсіх, хто гатоў быў пасягнуць на заваёвы савецкага народу. Калі пачалася Вялікая Айчынная, Iлья Данілавіч з першага дня становіцца ў строй абаронцаў Радзімы. Пры газеце “За свабодную Беларусь” ён стварыў яшчэ і “Партызанскую дубінку”, якая вельмі прыйшлася даспадобы і чырвонаармейцам, і партызанам” (с. 115).

Амаль усе расказваюць, які ён уважлівы і строгі быў рэдактар часопісу “Беларусь”. Творы яго, што сапраўды ніжэй усякай крытыкі, нідзе не разьбіраюцца. Усюды гучыць прыкладна такое апраўданьне: “У сваёй творчасьці ён стараўся падымаць галоўныя, найважнейшыя тэмы нашага жыцьця. Такімі былі яго п’есы канца двац- цатых і трыццатых гадоў, такім быў яго раман “Вецер веку” і іншыя творы. Ен добра разумеў, што літаратура служыць камуністычнаму выхаваньню працоўных, і ў меру сваіх сілаў і здольнасьцяў стараўся вырашаць, адгукацца на найбольш важныя тэмы жыцьця, імкнуўся быць на пярэднім краі літаратуры” (с. 132).

“...Пазіцыя партыйнасьці ніколі не разыходзілася з прынцыпамі партыйнасьці літаратуры і мастацтва” (с. 63).

Характэрныя фотаілюстрацыі ў кнізе:

- тут і сядзіць ён нібыта сапраўдная нейкая вартасьць - напышліва глядзіць “удалячынь”, узыўшы акуляры ў рукі;

- стаіць такі ўсьмешлівы малады камісар надзвычайнага батальёну (гэта было тады нешта страшнейшае за “чэка”, за НКВД, называлася такім самым сабачым імем як “ЧОН”);

- сярод рабочых у Маскве пасьля паказу яго антымастацкай камуністычнай п’есы “Качагары”. Тут яшчэ сядзіць адзін такі самы служка НКВД, як Віталь Вольскі;

- а вось роўныя таленты і аднолькава жвавыя даносчыкі - П. Б. і ён;

- ніжэй - здымак 1942 году: ён з М. Лыньковым, К. Крапівою, П. Глебкам, В. Барысенкам. Усе, апрача Глебкі, у нейкіх бязрукаўных аўчынных грубых “камізэльках”, з партупелямі(!), у Крапівы відаць пятліца з адной “шпалаю”, а Глебка - проста ў ватоўцы;

- палосны партрэт, дзе голены “пад Катоўскага” Гурскі ажно з дзьвюма “шпаламі”! Усіх пераплюнуў!

- і з партупелямі па-бальшавіцку - на абодвух плячах;

- а вось з А. Міронавым ужо ў 196О г.;

- вышэй - год 1954: на 2-м зьезьдзе пісьменьнікаў СССР. Хто тут толькі не прадстаўляе беларускую літаратуру! I Макар Пасьлядовіч, і сам Гурскі (на самым ганаровым месцы), і П. Кавалёў, і Т. Хадкевіч, і А. Слесарэнка, і У. Краўчанка і г. д. Есьць, на шчасьце, і тыя маладыя літаратары, што цяпер складаюць славу і гонар нашага краснага пісьменства - М. Танк, Я. Брыль, П. Панчанка;

- а во Гурскі сярод супрацоўнікаў “Беларусі”, дзе найбольш эфектна гля- дзіцца такі класік, як !ван Кудраўцаў: ледзь-ледзь нядаўна не выпусьцілі, а літаральна выштурхнулі яго бездапаможную, але ўра-патрыятычную парты- занскую мазьню;