Выбрать главу

- таго, дзяржаўнага кангламерату, і гэтага, якім кіруе Гілевіч.

Зноў гаворка зайшла пра дзіўнае сяброўства: Ніл - Барыс (Сачанка - рэд.). Барыс сказаў Гілевічу, што калі з чарговага зьезду ня выбяруць яго сакратаром, тады ён нават і ня ведае, што будзе рабіць далей. Я ня думаў, што ён носьбіт такога махровага кар’ерызму. Прыгадаем сапраўдных пісьменьнікаў, вялікіх на любыя найпрыдзірлівейшыя меркі, скажам У. Караткевіча, В. Быкава, дый Янку Купалу, - дык яны ж, як агню, баяліся ўсіх пасадаў. Бо пісьменьнік на пасадзе, гэта ўжо ў лепшым выпадку паўпісьменьніка, а затое чыноўнік, а то і бюракрат, на ўсе сто працэнтаў.

Сказаў Толя, што А. Кузьмін, выступаючы днямі на справаздачна-выбарным партыйным сходзе ў Саюзе пісьменьнікаў, сказаў, што сёлетняе зьніжэньне “тыражоў на беларускую літаратуру” - гэта “ў нейкай меры віна таксама і ЦК, што своечасова не адрэагавалі на паніку і скаргі з боку выдавецтва. Больш таго, прызнаў, што “у справе мовы таксама ёсьць віна ЦК”. Вось гэта здорава! Але ж ні ў якім разе верыць нельга гэтым кракадзілавым сьлязам - час ад часу мы ўжо бачылі іх. Сёньня Кузьмін, а заўтра могуць быць той Дзяржыморда Паўлаў ці тая дзева Мазай, і ўсё пойдзе яшчэ горш. Ня-ве-рым!!! I будзем змагацца, змагацца самаахвярна. Я гатоў прынесьці сябе ў ахвяру на алтар маёй Радзімы! Каб толькі яна сапраўды “заняла пачэсны пасад сярод народаў”. Але ж не такі пасад! I не сярод савецкіх народаў! Я не прызнаю такіх народаў. Есьць народысьвету. Народы еўрапейскія. Народы амерыкан- скія. Народы азіяцкія. Народы афрыканскія. Былі паднявольныя каланіяльныя народы жахлівай Расійскай імперыі... Што ж, павод- ле гэтай аналогіі можам замяніць хіба слова “Расійскай” на слова “савецкай”. У такім сэнсе Беларусь займае свой няўтульны куток, паліты крывёю сваіх лепшых сыноў, у жалезабетоннай жахлівай турме мностваў няшчасных, народаў, што абразьліва называюцца са-вец-кі-мі!

Міхал Дубянецкі ў рабочым кабінеце.

Толькі ў гэтым сэнсе я прызнаю ўсё савецкае!

Сёньня на вочы трапіла мне толькі адна газета. Ага! Адразу і здагадаўся, чаму і па па- нядзелках у СССР выходзіць толькі “Правда”. Ну, што ж! Даўно, можа, гадоў з сорак, калі ня больш, я засвоіў сьвятую ісьціну: “В “Правде” нет известий, а в “Известиях” нет правды”. Тым ня менш трэба пагартаць.

Спачатку міжнародная інфармацыя. Ма- ленечкая зацемка “!дзе галасаваньне”. Гэта ўчарашняя інфармацыя з Бруселю, пра да- тэрміновыя выбары ў парламент. Зьвяртае на сябе ўвагу, што ў агульнанацыянальным маштабе ў выбарах удзельнічае 14 вядучых палітычных партыяў. Апроч гэтага, у розных выбарчых акругах сваіх кандыдатаў выставілі з дзясятак драбнейшых палітычных груповак і арганізацыяў.

Я прачытаў уголас сваім палітыканствуючым дзядам і расказаў жывапісна, горача, схапіўшыся з ложку, як гэта робіцца “ў нас”.

За некалькі месяцаў да выбараў намесьнік загадчыка аддзелу арганізацыйна-партыйнай ра­боты ЦК КПБ распрацоўвае профіль чарговага Вярхоўнага Савету. Тут улічвае, колькі трэба (!) ўвесьці туды камуністаў, колькі беспартыйных, колькі мужчынаў, колькі жанчын, колькі ра- бочых, колькі калгасьнікаў, колькі інтэлігентаў, колькі моладзі, нават колькі ўдзельнікаў вайны, колькі ўзнагароджаных ордэнамі і медалямі, колькі паўторных, колькі навічкоў і г. д.

Згодна з гэтай “картаю”, дае цьвёрдае зада- ньне абкамам партыі - па ўсіх гэтых “катэгоры- ях”. Абкамы азадачваюць райкамы партыі. Тут ужо “дзеляць” паміж раёнамі, бо ня ў кожным сельскім раёне можна выбраць індустрыяльнага, скажам рабочача і г. д. Тут “расьпісваюць” і вы- клікаюць чалавека, якому і ня сьнілася нічога падобнага: “Мы, Нина Ивановна, очень высоко ценим ваш труд. За это мы думаем выдвинуть вас в депутаты Верховного Совета. Вы тольконе вздумайте отказываться. Вам же будем платить ежемесячно по 100 рублей. Ну, а там, какое письмо раз, два раза в год получите от избирателя, - мы на него вместе и ответим. А поедете на сессию, там и апельсинов купите и с одежды чего-нибудь. Ну, поздравляю и пока никому ни слова о нашем разговоре”.

“На месцах” на такіх кандыдатаў у кандыдаты ў дэпутаты складаюць харак- тарыстыкі, асабовыя лісты і высылаюць таму рэспубліканскаму босу. Гэты пільна вывучае з пераправеркаю у КДБ (абавязкова!) і едзе ў Маскву. Там зноў “сьпецы- ялісты” па чалавечых душах калупаюцца ва ўсіх гэтых паперах, абавязкова робяць заўвагі, часам вельмі непрыемныя, як правіла, бракуюць (!) некалькі кандыдатаў у кандыдаты і праз некалькі дзён адпускаюць “рэспубліканскага” боса дамоў. Гэты склікае давераных кіраўнікоў абласных з машыністкамі, выдзяляюць ім недзе месца і перадрукоўваюць ўсё на чыстую. Пасьля гэта афіцыйна з пералікам будучых кандыдатаў зацьвярджаецца (!) на Бюро ЦК (!).