Выбрать главу

Во, як нялёгка трымаць цяперашнюю моладзь у паршывых умовах! Малайцы хлопцы! Цяпер мы іх навучылі і вучым стаяць за свае чалавечыя правы. Галоў- нае, што мы дамагаемся, каб яны не прызнавалі розьніцы ў правах чалавека і правах воіна, што ў Канстытуцыі няма спасылкі на тое, што служба ў войску рэгламентуецца іншымі, неканстытуцыйнымі законамі і актамі.

Алёна і Пятро, пакуль былі ў мяне (мы вельмі сімпатычна правялі з імі час), дзяцей - сваю “ЛеначкуЛгнаценачку”, як кажа Алёша наш, і таго самага Алёшу пакінулі ў скверыку бальніцы. Мы час ад часу глядзелі на іх. Яны нам махалі сваімі рукамі.

17 кастрычніка 1985 году. Чацьвер. Наведаў мяне Леў Салавей - ляжыць паверхам ніжэй. За кароткі час ён скінуў 31 кілаграм вагі. Я ніяк не магу да яго такога прывыкнуць. Апрача “сваіх”, штодзённых, быў таксама і Анатоль Вярцінскі. Слаўны ўсё-такі ён чалавек. Добра, што я яго так даўно паважаю і так даўно, калі давялося, абараняў ад Паўлава яго “Чалавечы знак”. Вярцінскага творчасьць заслугоўвае высокіх словаў. Канешне, ёсьць там і каньюктурная палова, але ж яна, лёгкаважкая, зьляціць з якаснага зерня. Добра, што ня ўся творчасьць плявелы.

Аднак вярнемся да “ўспамінаў” I. Шамякіна.

Бацькаў брат Трышка. Уступіў у камсамол і пайшоў сьпяваць у царкоўны хор. “З камсамолу яго з трэскам выключылі”.

Маці мела рэдкае імя - Сынкляція. Была з багатай сям’і. Яе бацька некалькі разоў выбіраўся старастам сяла. А ў сяле ж 700 двароў ды яшчэ пасёлкі розныя. Гэтае стараства дзеду, вядома, тады не даравалі б, але “ўлічылі”, што сын яго Андрэй “аддаў жыцьцё за рэвалюцыю”.

Цікавы яшчэ дзядзька Павел - Сяўра. Яго гналі з усякіх пасадаў - з малых і пабольш. Ен, стаўшы старшынёю калгасу ў 30-я гады, хацеў шчыра арганізаваць аплату працы калгасьнікаў. “Але дайшло да райкому, і яго тут жа бясшумна прыбралі: паслалі некуды ў пажарную: давай пражакцёрствуй на пажарах!”

Мог бы такі аўтар крыху больш напісаць пра калектывізацыю. Ен жа мусіў яе, праклятую Богам і людзьмі, добра памятаць. Ен піша “між іншым”, так сабе. Паслухаем: “Дарэчы, пра калектывізацыю. Я ня так блізка ведаў вёску, яе людзей, каб мяне гэта закранала (! - М. Д.). Помню хіба адно. Калі пачалося раскулачваньне, бацька паведамляў маці як бы спалоханым шэптам, што забралі Сядога ці Дубадзела”.

Вось і ўся Шамякінская калектывізацыя, усё раскулачваньне - гэтая найвя- лікшая трагедыя ўсяго сялянства сьвету за ўсю гіторыю яго існаваньня!

У Шамякіных неяк склалася даволі пікантная сітуацыя. Пётр Шамякін быў лесьніком, часта пераязджаў з месца на месца. I вось у 1944 годзе, не дачакаўшыся пакуль лясьніцтва яму паставіць хату, ён пачаў будаваць сабе яе сам: прыляпіў яе на краі пасёлку Чэхаў, “упісаўшыся” ў вуліцу”. А пасёлак няправільна лічыцца і дагэтуль рускім, Навазыбкаўскага раёну. Але хата стаяла на беларускай зямлі, у Добрушскім лясьніцтве. Затое хлеў стаяў на тэрыторыі дзьвюх рэспублік. Да рускага сельсавету два кіламетры. Туды бацькі насілі падаткі і страхоўку. Але неяк у беларускай Карме дакапаліся да гэтай крамолы і прымусілі трымаць усе “дзяржаўныя” зносіны толькі з імі - за 15 кіламетраў. А трэба ж мець на ўвазе, што тады транспарту не было.

Мне цікавым выдалася апавяданьне пра кітайца, якіх у маіх родных мясьцінах не было і няма. Дык вось у вёсцы Маркавічы быў кітаец - ардэнаносец яшчэ з часоў грамадзянскай вайны. Гэты кітаец, цікава, так і не паступіў у калгас, “хоць яго разы два арыштоўвалі”. I вось кітайцу не прадалі ў мясцовай краме лапату. “Лапаты былі дэфіцытам, прадавалі іх па сьпісе, лепшым людзям ці на нарыхтоўку яек”. Так аўтар без найменшай іроніі апраўдвае тыя (без)“парадкі” і нават ня ставіць у двухкосьсе такія тэрміны, як “лепшыя людзі” і інш. Мы ведаем, што падчас гэтыя “лепшыя” - гэта былі тыя падонкі, што раскулачвалі, забівалі, гналі ў Сібіры ў Бутыркі, у Лубянкі, у канцлагеры, катавалі якраз нашых лепшых людзей і пазбавілі нас насеньня нашай эліты.

Гэты кітаец-“ардэнаносец” уклініўся ў апавяданьне пра другога “ардэнанос- ца”, партызана часоў грамадзянскай вайны. Гэты, Скоблікаў яго прозьвішча

- увекавечым і тут - працаваў лесьніком у Воленцы. Адзначаўся тым, што “біў парубшчыкаў”. На яго “пісалі скаргі”. Падпісалі ў лясьніцтве загад аб зваль- неньні, “а высяліць яго з лесьнічоўкі ня мелі сілы”.