Выбрать главу

I вось тады бацьку Шамякіна паставілі часова крамшчыкам у Пыхані. “Была картачная сістэма”. Малы !ван памагаў бацьку - увечары разьбіраў адрэзаныя картачкі на хлеб - асобна, крупы - асобна і г. д. Мяса і кілбасы, заўважае аўтар, ніколі не было”.

Малапісьменны бацька за 4 месяцы “пратаргаваўся”. I “мусіў купіць цёлку, каб пакрыць нястачу”. Пайшоў зноў у лесьнікі.

Даволі цікавыя разважаньні I. Шамякіна пра свайго бацьку, пра дзеда, пра такіх сялянаў, што былі “па-свойму таленавітымі. Але не ў вядзеньні сваёй гаспадаркі!.. З такіх людзей ніколі не вырасталі багацеі, кулакі, нават пры са­мых спрыяльных умовах. Гэта катэгорыя тых сялянаў, якія да рэвалюцыі (ды і пасьля) папаўнялі армію пралетарыяту.

I далей I. Шамякін цудоўна прасьвятляе марксісцкі тэзіс пра “перадавы рабочы клас”, што вылупіўся з тых нягеглых. Ен кажа “На шахтах, заводах, дзе ня трэба было асабліва варушыць мазгамі, дзе за цябе думаюць майстры, інжынеры, з іх атрымоўваліся нядрэнныя рабочыя, нярэдка - вельмі добрыя рабочыя”. Аўтар зусім правільна і тлумачыць гэтую сваю думку: “Вядзенне ўласнай гаспадаркі патрабуе асаблівага арганізацыйнага таленту”. Гэтай катэгорыі аўтар не прысвоіў парадкавы нумар. Але ж паводле яго логікі паставім яе першым нумарам (тыя “няўдачнікі” сяляне і “добрыя рабочыя” - другі).

“Праўда, - кажа I. Шамякін, - была і трэцяя катэгорыя сялян, якіх... назы- валі гультаямі. Такія ў сяле не багацелі і ў горад рэдка падаваліся”. Парадоксам нашага часу зьяўляецца тое, кажа I. Шамякін, што з вёскі, з калгасаў, хлынулі ў горад менавіта дзьве першыя катэгорыі сялянаў: дзелавыя, ініцыятыўныя, та- ленавітыя і такія, як Міна (!ванаў дзед па бацьку - М. Д.), - шчырыя рабацягі, “цягучыя”. Першая катэгорыя, канчае гэты свой цікавы расклад I. Шамякін, калі і не выязджае, то выбіваецца ў начальнікі, у кіраўнікі, установаў розных хапае і на сяле, напладзілі больш, чым трэба. У сферы сельскагаспадарчай вытворчасьці застаюцца, як правіла, трэція. Да сваіх традыцыйных заняткаў - сузіраць і філа- софстваваць наконт кожнай зьявы - дадалі трэці “прыемны” занятак - браць чарку. Раней не было за што, а цяпер на “чарніла” кожны можа зарабіць...”

“Сям’я наша жыла на мяжы беднасці, - кажа Шамякін... - На першых курсах тэхнікума... я нярэдка галадаў. Прыязджаў дадому - і ў маці не знаходзілася шматка сала, ні масла, каб даць мне з сабой”.

Стыпендыя ў Iвана была 60 рублёў, бацькаў аклад - 120. Але ён ня ўмеў карыстацца неабсяжнымі землямі.

Настаўнік Шкаруба таемна ў лесе прачытаў дзецям верш С. Ясеніна. Ма­быць, у гэты самы час цэлы курс Менскага педінстытуту быў арыштаваны за чытаньне Ясеніна. Многіх расстралялі. Вярнулася мала, у тым ліку і Уладзімір Клішэвіч.

Даносы ў школе. Iван выпадкова драпнуў цыркулем сшытак і прарваў во- кладку якраз на воку Сталіна. Данесьлі. Ледзь апраўдаўся. Вывучаў дырэктар Букініч усю радаслоўную яго.

Вельмі кідаецца ў вочы Шамякінскае вернападданства. Нават ён піша такую лухту: “Жылі бедна, але калгасам былі задаволены”. Гэта ў Карме. “Наш сусед бязногі Мікіта, інвалід вайны, не ўступіў у калгас, і бабуля мая асуджала яго”. Усе Шамякіны - “савецкія людзі”!!!

На дыпломную практыку Шамякіна паслалі ў сакавіку 1940 году на цэ- ментавы завод у Росі пад Ваўкавыскам. “Адбіралі тут у Заходнюю строга, у гарком камсамолу запрашалі. I недарэмна. Дыпломамі сваімі мы займаліся менш за ўсё... На заводзе мы зьяўляліся вельмі рэдка. Але агітацыйную работу вялі актыўна... Нас выклікалі ў райком партыі, давалі заданьні, асабліва, калі пачалася кампанія па выбарах у Вярхоўны Савет... Ад гэтага мы адчулі сваю значнасьць. Адразу пасталелі”.

Пра гэта Шамякін напісаў у “Непаўторнай вясне”. Абяцае яшчэ вярнуцца да гэтай тэмы.

Перад вайною. I ў калгасе сяляне, і ў саўгасе сяляне. Але тыя, што ў саўгасе, называюцца рабочым класам. А яму ж у саветаў заўсёды больш увагі. Шамякін піша, што нават у саўгасе “карціны паказвалі часьцей, у той час найбольшая ўвага была рабочаму класу”.

I. Шамякін у маленстве марыў пра ваенную школу.

Адным з яго дзіцячых каханьняў была аднакласьніца Маруся, якая нара- біла Iвану сораму, паказаўшы хлопцам яго запіску з прызначэньнем месца і часу спатканьня. “Замест Марусі з-пад моста выскачылі “чэрці” з намазанымі мордамі, у зімовых шапках, вывернутых кажухах”. Бедны Iван вымушаны быў скокнуць “у ваду ў сваіх лепшых штанах”, а пасьля ісьці “ні з чым” дамоў аж

14 кіламетраў. 14 сюды і 14 назад!

“Маруся ў вайну выйшла замуж за лясьнічага, што служыў у немцаў. Яго асудзілі, саслалі.” Пасьля вайны Iвану давялося разам працаваць у Пракопаў- скай школе. “Была яна злой, сварлівай, сквапнай бабай, дрэннай настаўніцай...