Выбрать главу

Канешне ж, не сакрэт, што Шамякін і яго родныя шчыра шукаюць лекі канаючаму. Бо бачыць яго ў труне - азначала б для іх непапраўную трагедыю. Праўда, Мікалай мог бы нават разбагацець. Ен, аматар сьвінагадоўлі, казаў: “Каб усе гадавалі столькі свіней, як я, мы ня ведалі б, куды дзяваць мяса”. Ну, а што было б з самім Шамякіным? На Мікалаевы тавар попыт - вечны. А на Шамякінскі?

Мікалай нечакана гіне.

“З вечара і ўсю ноч старыя жанчыны чыталі каля труны псалмы, - успа- мінае аўтар.

“Можа не трэба? - нясмела сказаў я Машы. - Камуніст.

“Ваня, гэта не яму трэба. Вользе, Надзі. Гэта дае нейкае супакаенне. Цэлую ноч будзем сядзець”.

Гэтыя, ледзь не заключныя, словы “Дзённіка” вельмі станоўча характары- зуюць верную сяброўку Iвана Шамякіна, сапраўды цудоўнага, разумнага чала- века, Марыю Філатаўну. Паміж імі фактычна ж адбылася адкрытая, жорсткая і бескампрамісная дуэль. I ў ёй перамагла Марыя Філатаўна. А яна ж ведала добра, што яе вялікага мужа - камуніста, члена Цэка, дэпутата і гэтак далей

- па галоўцы не пагладзяць, калі дазнаюцца, што ў яго прысутнасьці адбываліся нейкія рэлігійныя цырымоніі. У яе аказаліся нейкія свае духоўныя каштоўнасьці, якія яна ў рашаючую хвіліну ставіць вышэй ягоных ідэалагічных, а фактычна меркантыльных прынцыпаў.

На гэтым першая частка друкаванай радаслоўнай Iвана Шамякіна скончы- лася (I. Шамякін. Карэнні і галіны. З дзённікаў апошніх гадоў. - “Маладосць”, 1985, № 9, стар. 10-87).

У цэлым гэта сумленныя апавяданьні, сумленныя ўспаміны. Але істотная загана іх - празьмерная саветызацыя.

25 кастрычніка 1985 году. Пятніца. Затэлефанаваў Сяргей С. (Сяржук Со- калаў-Воюш - рэд.) Папрасіў сустрэчы, каб паказаць сваю эпічную паэму. Я даўно ўжо чакаю яе: радкоў з сотню ён сам прачытаў мне, стоячы ў Стаўбцах перад аўтобусам. Я вяртаўся тады з Нясьвіжу. Тое, што я пачуў, зрабіла на мяне выключна добрае ўражаньне: “Маем сваю “Калевалу”!” С. тады ўжо мне паведаміў, што ён неўзабаве пакідае свой музей “далёка ад Менску” і вяртаецца назад. Яго вымушаюць гэбісты. Наконт сустрэчы я сказаў, што а другой палове дня зьбіраюся пайсьці ў выдавецтва, каб павіншаваць з юбілеем Валодзю Паўла- ва. У сувязі з гэтым зьбіраўся перанесьці нашую сустрэчу з С. на панядзелак: тады ж я ўжо буду на працы. Пасьля неяк у гаворцы я даведаўся, што хлопец пераехаў такі ў тое “далёка ад Менску” і ня можа кожны дзень сюды езьдзіць. I я адразу прызначыў сустрэчу прама нават не на сёньня, а на “гэтую мінуту”. Расказаў, як і чым дабрацца да мяне. Ен сказаў, што прыедзе з В.В. (Вінцуком Вячоркам - рэд.) Абодвух гэтых хлопцаў я даўно палюбіў. Я захапляюся іх грамадзянскай мужнасьцю. I гатоў усё зрабіць, каб яны ў будучым прынесьлі як найбольшую карысьць свайму грамадству.

У мяне быў у гэты час Коля. Мы дамовіліся, што сустрэча мая з імі павінна прайсьці без яго, але ж пачацца - з ім. Так і зрабілі. Коля іх сустрэў, распрануў, прадэманстраваўшы, што ён у мяне свой чалавек (мне сапраўды з ім заўсёды добра). З Сяргеем і Вінцуком мы былі гадзіны дзьве - мінімум. У Сяргея забраў два экземпляры эпічнай паэмы “Асілкі Белабога. Быліца пра Шыбара” Стар. 1-138. На апошняй старонцы пазначана: “Менск-Наваполацк-Смоль- ня-Наваполацк. 1983-1985 г.г.” Сяргей выказаў жаданьне выдаць гэту рэч, як і ўсё астатняе, пад аўтарствам: Сяржук Сокалаў-Воюш. Я сказаў, што гэта яго права, паабяцаў падтрымку.

У прынятым рукапісе, як я сказаў 138 старонак. Але гэта толькі першая частка - 3500 радкоў. А ўсяго павінна быць пяць частак - прыкладна роўна- значных у аб’ёме.

Першае ўражаньне ад паэмы - добрае. Сяргей кажа, што прадмову напісаў бы да паэмы Ніл Гілевіч. Некалі ён быў кіраўніком Сярожавай дыпломнай працы. “Дыпламатычныя” адносіны падтрымліваюцца паміж імі і дагэтуль нармальныя.Я параіў Сяргею, каб яны, прынамсі з Сяргеевага боку, хоць пакуль, заставаліся добрымі.

Пасьля Сяргей сказаў, што ў яго ёсьць 1000 рад- коў “нармальнай” паэзіі. Я неяк не надаў адразу гэтаму значэньня, сказаў нешта, што нікога ні да чаго не абавязвае.

Вельмі прыемным субя- седнікам па ўсіх пытаньнях быў Вінцук. Я яшчэ больш палюбіў гэтых хлопцаў. Мы горача разьвіталіся. Праўда перад тым, як разьбегліся, я высьвятліў, што Сяргей не напісаў ні заяўкі, ні анатацыі. Я прапанаваў яму гэта зрабіць.

Пасьля вечарам выму-

шаны быў зноў яго шукаць

па тэлефоне. Я даведаўся,

што ён у школе не працуе,

што яго толькі працоўная