Выбрать главу

кніжка ляжыць у рэдакцыі

наваполацкай газеты, ён

быццам там праведзены ,

Міхал Дубянецкі з унучатым пляменьнікам Аляксеем. ў якасьці пазаштатнага

карэспандэнта. Гэта амаль ніякіх заробкаў не дае.

Я зрабіў яму новую прапанову, каб неадкладна высылаў тую тысячу радкоў, і, можа, мы іх прапусьцім хутчэй, чым паэму. Паэму трэба планаваць па ўсіх правілах, а там, можа, якая шчыліна створыцца нават сёлета.

Гэта акрыліла хлопца. Бедныя, бедныя мае калегі: за ўсімі імі палюе кадэбэ. Гэта яно і не падпускае іх да працы, ганяе з месца на месца.

26 кастрычніка 1985 году. Субота. З раніцы чытаў Сяржукову паэму - выдат- на. У 10 гадзінаў Марыя на Мішавай машыне павезла мяне на дачу. Ей хацелася паказаць, што яны там зрабілі, ды і мне таксама хацелася зірнуць адным вокам на тую непатрэбную мне гаспадарку. З намі езьдзіла Галя-Вялікая і Алёшка (сястра жонкі з унукам - рэд.). У яго сёньня імяніны. Яму дазволілі “пасядзець за рулём і “пакіраваць” ім. Гэта быў яму найвялікшы падарунак. Тую “дачу” мы засталі ў поўным парадку. Наша нават найпрыгажэйшая, бо фынка ж яе “расьпісала”: зрабіла адну карціну на ўсю сьцяну ад вуліцы, а другую - на увесь тарэц веранды - ад агароду. Усё пафарбавана, усё прыбрана, усё блішчыць.

Некалькі дзённых гадзінаў правёў з Міколам. Гэта былі важныя і неча- каныя для мяне гадзіны: Мікола (хто б мог падумаць!) адгаворваў мяне ад найгалоўнейшай маёй задумы, што павінна ажыцьцявіцца ў бліжэйшы час. Яго аргументы: у савецкай антыдэмакратычнай дзяржаве мяне зьнішчаць, калі не фізічна дык маральна. Я сказаў, што “любое маё “зьнішчэньне” дасьць усім вам магутны маральны стымул” і козыр весьці тую справу, якая знаходзіцца ледзь не ў бязвыхадным тупіку. Весьці і, можа, чаго-небудзь дамагчыся. Са сьлязьмі на вачах ён даводзіў, што я ў цяперашнім маім стане вельмі патрэбны і культуры беларускай і яе сапраўдным дзеячам... Вось яго тырада! Быццам бы логіка ёсьць, а не пераконвае мяне. Мне хочацца больш актыўных дзеяньняў, - вядома, у рамках Канстытуцыі. Сьпецыяльна падкрэсьліваю гэта, каб ніколі фашыствуючыя камуністы не маглі мне (ці нам) нешта незаконнае прыпісаць...

27 кастрычніка 1985 году. Нядзеля. Выпісаўся са шпіталю з незакрытым лістком - лістком непраздольнасьці. Двойчы прыходзіла дадому ўрач, адзін раз - загадчыца аддзяленьня паліклінікі. Усё “слухалі”, пальпіравалі, глядзелі быццам так, як трэба. Рэцэпты кожны раз пакідаюць так рублёў на 12-15! Такая “бясплатнасьць” лячэньня мяне заўсёды “ўміляе”. Прычым вельмі часта таго, што трэба ў першую чаргу, як, скажам, сустак фортэ, няма. I на- огул я паглядзеў, што ўсе нармальныя лекі, як правіла, замежныя. Вядома, часьцей за ўсё югаслаўскія, венгерскія, польскія, гэдээраўскія, чэхаславацкія. З капіталістычных краінаў няма - на здароўе “свайго” народу шкадуюць валюты.

Што ж датычыць “савецкіх” лекаў, дык я бачыў у бальніцы, як хворыя ад іх адмаўляюцца, усяляк просяць урача выпісаць, напрыклад, не анапрылін, (СССР), а абзідан (замежнае). Дарэчы, у мяне цяпер анапрылін, бо абзідана няма ў аптэцы (жах).

Значыць, мяне выпісалі ўжо на працу. Заўтра, 28 кастрычніка, у панядзелак, іду. Іду пасьля перапынку з 7-га верасьня.

Дай Бог, каб усё было добра са здароўем. Па працы ўжо вельмі засумаваў. Столькі яе назьбіралася! I ўсё такой, што без мяне ня будзе зроблена - баяцца, чакаюць мяне. Хапае і такога, што трэба “адрабляць” назад - бо зроблена было, каб дагадзіць тым самым “пу”.

29 кастрычніка 1985 году. Атрымана адносіна ад гэтага ж чысла (№ 02 - 14/3533) наступнага зьместу:

“Дир. изд. МЛ т. Д-му М. Ф.

Во исполнение реш. дир. ор-в ГКИ БССР поручает изд-ву МЛ подг. и вып. в 1986 г. сб. антирелигиозных произведений Я. Купалы, Я. Коласа, К. Крапи­вы, М. Лынькова, К. Чорного, др. бел. писателей. Изд-ву “Б-сь” предусмотреть выпуск в 1986-1988 гг. по 1-2 плакату атеистической направленности.

Принято к свед., что при подгот. к изд. атеистич. л-ры в ней должны находить отражение вопросы противодействия попыткам класового противника исполь­зовать церковный юбилей для новых идеологических диверсий против нашей страны, враждебных нападок на сов. строй, внутр. и внеш. политику КПСС и Сов. г-ва. В связи с этим в перв. плане выпуска л-ры. назв. тематики, следует предусмотреть выпуск книг, брошюр по критике богословских, клерикальных и буржуазно-националистических толкований места религии в истории нашей страны, об обеспечении свободы совести в СССР, о богатстве безрелигиозной духовной жизни сов. людей, гуманных целях атеистического воспитания.

Председатель М. И. Делец.

Исп. Кузьмич В. В.”.